Выстава Polyphony ("Паліфанія")

Апублiкавана: 13 жнiўня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрылася экспазіцыя сучаснай беларускай графікі Polyphony ("Паліфанія").

Выстава  прадстаўлена Беларускім саюзам мастакоў і з'яўляецца своеасаблівым водгукам маштабнага праекта Terragraphica, які дэманстраваўся ў рэспубліканскім Палацы мастацтваў. Яна ўяўляе сабой зрэз сучаснага графічнага мастацтва і знаёміць з творчасцю мастакоў, якія фарміруюць асноўныя напрамкі развіцця гэтага віду мастацтва ў Беларусі.