Грай, гармонік!

Апублiкавана: 21 жнiўня 2023 Нам пішуць Музыка Гомель і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Ельску прайшоў фестываль гарманістаў "Грай, гармонік!". У праграме свята была насычанай: фестывальнае шэсце ўдзельнікаў, урачыстае адкрыццё, лакацыі творчасці і майстэрства з інтэрактыўнымі флэшмобамі, рознымі забаўляльнымі праграмамі на любы густ і ўзрост.

Немагчыма прайсці міма горада майстроў з унікальнымі вырабамі ўмельцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класаў па розных відах рамёстваў. Прыцягвалі ўвагу тэматычныя сельскія падворкі са сваім каларытам, непаўторнасцю і з разнастайнасцю страваў нацыянальнай кухні. Так што фестываль быў не толькі цікавым і творчым, але яшчэ і смачным.