Конкурс творчых канцэпцый правядзення XXIХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"

Апублiкавана: 07 верасня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Міністэрствам культуры аб'яўлены конкурс творчых канцэпцый правядзення XXIХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

Да ўдзелу дапускаюцца творчыя работнікі, якія маюць вопыт правядзення масавых свят, эстрадных прадстаўленняў, а таксама навучэнцы, студэнты ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія вучацца па пэўных спецыяльнасцях.