Стала добрай традыцыяй, у этнагасцёўню “Каравайніцкая” Навасёлкаўскага цэнтра культуры запрашаць гасцей Паўлаўскай зямлі. Галоўныя носьбіты каравайных цудаў - удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-караваніцы” і іх галоўныя пераемнікі - удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чароўны каравайчык”, выраблялі ўпрыгожванні для караваяў на фальклорных вячорках “Паўлаўскі каравай - сувязь пакаленняў”.
Абласны тур рэспубліканскага фестывалю роўных магчымасцей “Час моцных” прайшоў у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Мерапрыемства сабрала больш за 70 удзельнікаў з усіх куткоў Магілёўскай вобласці. Канкурсанты праявілі сябе ў вакальным, харэаграфічным, тэатральным, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Кожны па-свойму распавёў пра тое, што ў яго на душы праз сваю творчасць, праз песню ці саламяную ляльку.