Ансамбль “Заманіха” працуе з 2000-га. Сёлета спаўняецца 20 гадоў, як ён носіць званне народнага, і тры — як стаў заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь. Галоўная задача “Заманіхі” — развіццё і прапаганда народнай творчасці роднага Полацкага краю. Пра дзейнасць ансамбля расказаў яго кіраўнік Сяргей Смулько. Далей..
У 1973 годзе пры Столінскім раённым доме культуры быў створаны самадзейны хор “Крыніца”. Яго арганізатарам і першым мастацкім кіраўніком стаў Мікалай Вайцяхоўскі. Аб’яднанне прывабіла апантаных людзей, якія не ўяўлялі жыцця без народнай музыкі і песні. У 1982—2020 гадах хор узначальвала Алена Аўсяннік, а з 2020-га мастацкі кіраўнік заслужанага народнага аматарскага калектыву “Крыніца” — Вольга Навумовіч. Далей..
Ансамбль народнай музыкі “Палешукі” – адзін з яркіх прадстаўнікоў культурнай спадчыны Брэстчыны. Вядомыя арыгінальнымі інтэрпрэтацыямі песень, артысты заваявалі сэрцы шматлікіх прыхільнікаў не толькі ў вобласці, але і далёка за яе межамі. Дваццаць гадоў “Палешукі” носяць званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Пра непераўзыдзены стыль і самабытнае выкананне нам расказаў кіраўнік ансамбля Іван Іванавіч Засімовіч. Далей..
Ансамбль “Выцінанка” — адзін з найлепшых і найбольш дасведчаных творчых калектываў Брэсцкай вобласці. Артысты неаднойчы прадстаўлялі і праслаўлялі родны край на самых прэстыжных мерапрыемствах, у тым ліку з удзелам першых асоб, чатыры разы пацвердзілі ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў”. Аб прафесійным лёсе ды народнай творчасці мы пагаварылі з кіраўніком ансамбля Пятром Іванавічам Астапчуком. Далей..
“Верас” здолеў атрымаць званне народнага ўсяго праз чатыры гады пасля з'яўлення на сцэне. Сёння ён ужо 10 гадоў носіць пачэсны тытул “заслужаны”. Кіруе ансамблем малады музыкант, які адчувае асаблівую павагу да гучання народных інструментаў. Пра тое, як заставацца ў трэндзе, Яўген Глушань расказаў “Культуры”. Далей..
Ансамбль “Лялечкі” ўзнік на Гродзеншчыне ў снежні 1977-га. Выступленням артыстаў апладзіруюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за мяжой. Сваім майстэрствам калектыў заваёўвае нават самую дасведчаную аўдыторыю літаральна адразу пасля з’яўлення на сцэне. Далей..
Інструментальныя канцэрты рэдка паказваюць па тэлевізары. Не пачуеш іх і на радыё. Але жывая прыгожая музыка існуе! Наталіць ёю здольны народны ансамбль “Бравісіма”. Удзельнікі калектыву — выкладчыкі Жодзінскай дзіцячай школы мастацтваў. Далей..
Віцебскі ансамбль “На ростанях” — адносна малады калектыў. Ён існуе крыху больш за 15 гадоў, але ўжо мае званні “Народны аматарскі калектыў” і “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Пастаянная прапіска — у паўночнай сталіцы, аднак з канцэртамі і гастролямі артысты аб'ехалі шмат замежных гарадоў. Далей..
Амаль паўстагоддзя працуе хор народнай песні імя В. Я. Балаханава. У складзе заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь амаль 30 чалавек. Гэта рабочыя ды служачыя розных прадпрыемстваў і ўстаноў горада Бабруйска — мужчынская і жаночая вакальныя групы, салісты. На чым трымаецца поспех і папулярнасць аб’яднання? На пытанні пагадзіўся адказаць яго кіраўнік Васіль Іванавіч Петракоў. Далей..
Ансамбль, які вучыць не толькі танцавальнаму майстэрству, але і сяброўству, згуртаванасці, узаемаразуменню, адказнасці. Так пра сваё аб’яднанне гавораць удзельнікі гомельскага калектыву “Апельсін”. За 34 гады яго існавання артысты выходзілі на сцэну больш за 2000 разоў! Кожнае выступленне — сапраўднае свята, феерыя, якую гледачы сустракаюць і праводзяць бурнымі апладысментамі. Аб яркім творчым жыцці танцораў — у нашым матэрыяле. Далей..
Цэнтр цыркавога мастацтва “Арэна” ў Мазыры — адзіны ў нашай краіне спецыялізаваны клуб. У пачатку 2000-х прафесійныя артысты цырка, муж і жонка Барыс і Марыя Кузняцовы, адкрылі ў горадзе на Прыпяці студыю, у якой сталі вучыць хлопчыкаў і дзяўчынак свайму мастацтву. Так адмыслоўцы заклалі падмурак беларускага дзіцячага цырка і ператварылі куточак Палесся ў “месца сілы” артыстаў-пачаткоўцаў. Спярша клуб трымаўся на энтузіязме кіраўнікоў, выхаванцаў і іх бацькоў. Сёння заслужаны аматарскі калектыў “Арэна” — брэнд не толькі Мазыра, Гомельшчыны, але і ўсёй Беларусі. Далей..
Народны ансамбль народнай музыкі“Явар” — яркі, самабытны калектыў з багатай гісторыяй, якую зберагаюць і працягваюць маладыя таленты. Ужо больш за 30 гадоў ён радуе аматараў беларускай культуры творчасцю, якая гарманічна спалучае інструментальнае выкананне, танец і песню. Яшчэ ў кастрычніку 2013-га ансамбль удастоіўся звання заслужанага — і ўпэўнена трымае планку. Як гэта ўдаецца, мы даведаліся ў кіраўніка “Явара” — Аляксандра Сцяпанавіча Бялоцкага. Далей..
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны цырк імя Валерыя Абеля больш за 60 гадоў уражвае майстэрствам. А ўсё пачыналася з невялікага гуртка арыгінальнага жанру пры Палацы культуры Гомельскага шклозавода ў 1961-м. Сёння гэта самы вядомы брэндавы ансамбль Гомельскай вобласці, якую ён прадстаўляе на ўсіх знакавых мерапрыемствах краіны. Цырк імя Абеля — ужо не проста назва, а статус. Пра талент, натхненне і новыя пакаленні творчай сям’і мы паразмаўлялі з мастацкім кіраўніком калектыву Таццянай Валер’еўнай Абель. Далей..
"Халідэй" — першы прафесійны калектыў мажарэтак у Беларусі. У родных для яго Баранавічах, напэўна, не знойдзецца чалавека, які не ведае пра гэтых юных артыстаў. Дзяўчаты актыўна ўдзельнічаюць у гарадскіх мерапрыемствах і святах, тэлевізійных шоу, не раз бралі Гран-пры міжнародных конкурсаў і фестываляў, у тым ліку "Славянскага базару ў Віцебску". У чэрвені гэтага года аматарскі калектыў атрымаў званне заслужанага. Пра сакрэты майстэрства, незвычайны падыход і ролю танца ў жыцці мы распыталі стваральніка, нязменнага кіраўніка "Халідэя" Тамару Колтун і балетмайстра Алесю Вярмінскую. Далей..
Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь узорнаму вакальна-эстраднаму ансамблю “Буслік” сёлета спаўняецца 30 гадоў! Далей..