Дні культуры Беларусі ў Азербайджане сталі новым этапам у двухбаковых адносінах. Візіт нашай дэлегацыі ў сяброўскую краіну дазволіў прэзентаваць замежнай публіцы скарбы айчыннай культуры і вызначыць перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Які плён прынесла падзея, “К” даведалася ва ўдзельнікаў Дзён культуры. Далей..
Адноўлена традыцыя абменных Дзён культуры Беларусі і Азербайджана. Яркую прэзентацыю нашай краіны ў Баку зладзілі з 1 па 4 красавіка. Жыхары сяброўскай рэспублікі далучыліся да найлепшых набыткаў беларускіх творцаў, раскрылі для сябе нашу багатую спадчыну. Далей..
Сустрэчы, форумы, выставы, візіты. Пачатак вясны багаты на падзеі, звязаныя з міжнароднымі стасункамі. З кім узмацняецца супрацоўніцтва і як дзейнічае культурная дыпламатыя — красамоўныя прыклады ў аглядзе “К”. Далей..
У Мінску адбылося адкрыццё творчай стажыроўкі кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа. Далей..
Прадстаўляючы Айчыну, рабіць усё для ўмацавання аўтарытэту беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 22 снежня павіншаваў работнікаў дыпламатычнай службы краіны з прафесійным святам. Да міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва прычынілася і культурная дыпламатыя. Далей..
У размаітай афішы “Лістапада-2023” знайшлося месца і для прысвячэння Янку Купалу. “Вечарынку” паводле яго верша гледачам прадставілі ў конкурснай праграме анімацыйнага кіно. Шмат каго маглі здзівіць звесткі пра аўтарак і месца вытворчасці стужкі. Яе прэзентавала сямейная каманда з Рэспублікі Татарстан — краю, дзе Пясняр знайшоў прытулак у гады вайны. Зварот да беларускай класікі невыпадковы. Эліна і Алена Абызавы не першы год папулярызуюць нашу культуру сярод сваіх суайчыннікаў. Далей..
Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам Анатоліем Маркевічам паўдзельнічала ў ІХ Міжнародным культурным форуме, які праходзіў з 15 па 18 лістапада ў Санкт-Пецярбургу. Далей..
У Міністэрстве культуры 15 лістапада адбыліся перагаворы міністра Анатолія Маркевіча з прадстаўнікамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Далей..
Як у Беларусі шануецца нематэрыяльная культурная спадчына, раскажуць у Парыжы. Чарговая, 42-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА праходзіць у штаб-кватэры арганізацыі. На з’езд накіраваны дэлегаты нашай краіны. Далей..
Адгаманіла чарговая “Беларуская восень у Неапалі”. Зладзілі гэтае свята ўдзельнікі культурнай асацыяцыі BELLARUS, якая яднае каля трох соцень нашых суайчыннікаў, што цяпер жывуць у Італіі. Аб тым, як члены арганізацыі зберагаюць духоўную сувязь з радзімай і папулярызуюць спадчыну продкаў сярод замежнікаў, нам расказала кіраўніца суполкі Таццяна Пумпулева. Далей..
Паглыбленне стратэгічнага партнёрства з Кітаем лічыцца ключавым кірункам беларускай знешняй палітыкі ўАзіі. На ўмацаванне міждзяржаўных сувязей істотна ўплывае культурная дыпламатыя. “К”расказвае, як творчы дыялог дзвюх краін прасунуўся апошнім часам. Далей..
Наша краіна прыняла Дні культуры Рэспублікі Татарстан. Выставачныя праекты, сустрэчы, канцэрты, спектаклі, кінапаказы — расійская дэлегацыя ярка прэзентавала самабытныя традыцыі і сучасныя дасягненні свайго краю. Размаітая праграма не толькі падарыла незабыўныя эмоцыі беларускай публіцы, але і дазволіла адмыслоўцам абмяняцца досведам, выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва. Далей..