З 27 красавіка па 26 мая ў Гомельскім дзяржаўным цырку прадставяць новую праграму "Дзікая планета". Далей..
Цэнтр цыркавога мастацтва “Арэна” ў Мазыры — адзіны ў нашай краіне спецыялізаваны клуб. У пачатку 2000-х прафесійныя артысты цырка, муж і жонка Барыс і Марыя Кузняцовы, адкрылі ў горадзе на Прыпяці студыю, у якой сталі вучыць хлопчыкаў і дзяўчынак свайму мастацтву. Так адмыслоўцы заклалі падмурак беларускага дзіцячага цырка і ператварылі куточак Палесся ў “месца сілы” артыстаў-пачаткоўцаў. Спярша клуб трымаўся на энтузіязме кіраўнікоў, выхаванцаў і іх бацькоў. Сёння заслужаны аматарскі калектыў “Арэна” — брэнд не толькі Мазыра, Гомельшчыны, але і ўсёй Беларусі. Далей..
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны цырк імя Валерыя Абеля больш за 60 гадоў уражвае майстэрствам. А ўсё пачыналася з невялікага гуртка арыгінальнага жанру пры Палацы культуры Гомельскага шклозавода ў 1961-м. Сёння гэта самы вядомы брэндавы ансамбль Гомельскай вобласці, якую ён прадстаўляе на ўсіх знакавых мерапрыемствах краіны. Цырк імя Абеля — ужо не проста назва, а статус. Пра талент, натхненне і новыя пакаленні творчай сям’і мы паразмаўлялі з мастацкім кіраўніком калектыву Таццянай Валер’еўнай Абель. Далей..
Грандыёзнае шоу “Віва карнавал” скарае Мінск! Сумесны праект Беларусі, Італіі, Расіі здзіўляе айчыннага гледача моцнымі трукамі і ўнікальным атракцыёнам з залацістымі бенгальскімі і белымі тыграмі. Большую частку нумароў выконваюць прадстаўнікі легендарнай цыркавой дынастыі Тоні, якая існуе 150 гадоў! Што яшчэ цікавага ў новай праграме, распавядае газета “Культура”. Далей..
У Беларускім дзяржаўным цырку з 23 верасня па 3 снежня прадстаўлена новая праграма "Віва Карнавал". Далей..
Дакладна падлічыць геаграфічныя пункты, праз якія пралягалі шляхі цыркавога артыста Мікалая Чалнакова, няпроста. Вырас ён пад Ніжнім Ноўгарадам, вучыўся ў Маскве, гастраляваў па ЗША, выступаў у знакамітым Cirque du Soleil… А яшчэ некалі завітаў у Віцебск — і цяпер пастаянна вяртаецца ў абласны цэнтр ды расквечвае яго жыццё на свой лад. Далей..
Пад купалам мінскага цырка адгрымелі “Рытмы Афрыкі” і на змену ім прыйшла новая праграма — “Неверагодны атракцыён”. Гледачам давядзецца прайсці тэст на стрэсаўстойлівасць, бо большасць нумароў дакладна выкліча мурашы па скуры. У новым шоу на арэне аб'ядналіся артысты з Беларусі, Расіі і Бразіліі, каб у чарговы раз праверыць межы чалавечых магчымасцей. Ці прымусяць здрыгануцца экстрэмальныя нумары нават дарослага, высвятляла газета “Культура”. Далей..
Супрацьстаяць зімовым халадам і шэрым будням Белдзяржцырк пачынае самым рашучым чынам! З 4 лютага па 23 красавіка артысты з Эфіёпіі збіраюцца на мінскім манежы, каб здзіўляць нават абазнанага гледача. Кожны з нас зможа бліжэй пазнаёміцца з экзатычнай фаўнай самабытнага рэгіёна: буйваламі, удавамі, папугаямі і вярблюдамі. У праграме таксама заяўлены выступы паветраных гімнастаў на мачце і рамянях, жанглёраў і акрабатаў у кольцах. Далей..
З 4 лютага па 23 красавіка артысты з Эфіёпіі збіраюцца на мінскім манежы Белдзяржцырка, каб здзіўляць гледача. Кожны з нас зможа бліжэй пазнаёміцца з экзатычнай фаўнай самабытнага рэгіёна: буйваламі, удавамі, папугаямі і вярблюдамі. У праграме таксама заяўлены выступы паветраных гімнастаў на мачце і рамянях, жанглёраў і акрабатаў у кольцах. Далей..
Дзяўчына лунае ў паветры, гуляе з ім, скарае яго. Не,гэта не фея і не чараўніца, а гімнастка Ганна Кузняцова. Нядаўна яна ўразіла журы Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва, які праходзіў у В’етнаме. Артыстка прадстаўляла не толькі свой калектыў — мазырскі цэнтр “Арэна”, але і краіну: Ганну абралі адзінай удзельніцай з Беларусі. Надзеі дзяўчына апраўдала — вярнулася дадому з бронзавым медалём. Далей..
Беларускі дзяржаўны цырк і Маскоўскі цырк Ю.Нікуліна на Каляровым бульвары прадставілі сумесную праграму «Усё будзе добра!» Далей..
Наталля Нарышкіна і Глеб Казленка – надзейныя партнёры на манежы, але і па-за ім артысты падтрымліваюць шчырыя стасункі. Мабыць, дзякуючы гэтаму гімнасты сталі уладальнікамі Гран-Пры XIII Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва «Рэха Азіі»? Пра свой поспех, лёсавызначальныя рашэнні і страхі артысты расказалі “К”. Далей..