Бялынічы сёння ўступаюць у статус Культурнай сталіцы Беларусі! У святочны дзень у Музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі ўстанова "Культура і мастацтва" і сектар культуры Бялыніцкага райвыканкама падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Цягам года на старонках нашых выданняў будуць апублікаваныя адмысловыя матэрыялы, прысвечаныя спадчыне і сучаснаму творчаму жыццю Культурнай сталіцы Беларусі — 2024.