Першая / Праекты – Дата

У госці да дзядзькі Якуба

Апублiкавана: 15 мая 2024 Стужка Музеі Мінск Дата

Калі вам сёлета споўнілася 65, Дзяржаўны літаратурнамемарыяльны музей Якуба Коласа мае эксклюзіўную прапанову. Варта паказаць на ўваходзе пашпарт — і наведванне будзе бясплатным. З чым звязана такая шчодрасць? Усё вельмі проста: установа і сама адзначае 65-годдзе. Да святочнай даты (4 снежня) яшчэ далёка, аднак юбілейны год ужо ў самым разгары. Дзякуючы разнастайным прыдумкам музейшчыкаў, у камяніцы, якая знаходзіцца ў адным з самых зацішных куткоў цэнтра Мінска, пастаянна віруе жыццё. Далей..

Дба­ючы аб агу­ль­ным зда­быт­ку

Апублiкавана: 18 красавiка 2024 Стужка Архітэктура Мінск Дата

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які прыпадае на 18 красавіка, сёлета адзначаўся ўжо саракавы раз. Ідэя заснавання свята, таксама вядомага як Дзень сусветнай спадчыны, зыходзіла ад Асамблеі Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін. Гэта дата зацверджана для прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў аховы і захавання сусветнай культурнай спадчыны, а дэвізам зрабіліся словы: “Захаваем нашу гістарычную радзіму”. Далей..

Сто гадоў з кнігай

Апублiкавана: 04 красавiка 2024 Стужка Бібліятэкі Мінск Дата

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага адзначае векавы юбілей. Аб мінулым і сучаснасці адной з найстарэйшых кніжных скарбніц сталіцы мы пагаварылі з намеснікам дырэктара Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Аленай Чарняўскай. Далей..

На падмурку агульных каштоўнасцей

Апублiкавана: 01 красавiка 2024 Стужка Афіцыйна Мінск Дата

Неўзабаве, 2 красавіка, будзе адзначацца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтая дата сімвалізуе агульнасць гістарычных лёсаў, шматвяковае сяброўства і духоўнае братэрства беларусаў і расіян. У аснове трывалай сувязі, безумоўна, ляжыць блізкасць на культурным узроўні. Далей..

Прыйдзі і пакланіся

Апублiкавана: 26 сакавiка 2024 Стужка Музеі Мiнская вобласць Дата

Хатынь — сімвал страшнай трагедыі, якую перажыў беларускі народ у часы Вялікай Айчыннай вайны: 22 сакавіка 1943 года фашысцкія карнікі жыўцом спалілі і расстралялі амаль усіх жыхароў. Загінула 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969-м створаны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Гэта месца стала сімвалам усіх вёсак Беларусі, якія былі знішчаны разам з жыхарамі падчас ліхалецця. Сёння тысячы наведвальнікаў прыехалі сюды, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр той жудаснай пары. Традыцыйна ў памятных мерапрыемствах бяруць удзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Сярод іх — і дэлегацыя Міністэрства культуры, дзеячы культуры і мастацтва. Далей..

Гонар роднай старонкі

У лютым народнаму майстру Беларусі Веры Ігнатаўне Белакоз споўнілася 90 гадоў. З гэтай нагоды ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі зладзілі святочную імпрэзу. Далей..

У гушчы падзей — “Цэнтральны”

Апублiкавана: 13 сакавiка 2024 Кiно Кіно Мінск Дата

Сёлета 70-гадовы юбілей адзначае найстарэйшы кінатэатр Мінска. Пра шлях, які прайшоў “Цэнтральны”, і яго будучыню — у размове з дырэктарам Святланай Віткоўскай. Далей..