Звароты грамадзян

У мэтах выканання даручэнняў Урада Рэспублікі Беларусь з 2 студзеня 2023 года зменены парадак падачы электронных зваротаў.

Усе звароты заяўнікаў павінны падавацца і разглядацца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт)

Папярэдні запіс на асабісты прыём грамадзян праводзіцца штодня з панядзелка па пятніцу з 09.00 па 18.00 па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, д. 77, 4-ы паверх, кабінет №13, ці па тэлефоне 8017 334 57 41.

Папярэдні запіс на прыём грамадзян ажыццяўляе вядучы спецыяліст па кадрах Іна Эдуардаўна Церахава, кабінет №13, тэлефон 8017 334 57 41.

Графік асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб у рэдакцыйна-выдавецкай установе «КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА»

Пасада Прозвішча, імя, імя па бацьку Месца прыёму Дні прыёму Час прыёму № тэлефона
Дырэктар  Дулевіч Віктар Іванавіч Кабінет № 21 (4-ы паверх) Першы панядзелак месяца 08.00-13.00 290-22-50
Першы намеснік дырэктара  Крушынская Людміла Аляксееўна Кабінет № 23 (4-ы паверх) Другі панядзелак месяца 14.00-20.00 292-99-18
Намеснік дырэктара  Свістуноў Васіль Міхайлавіч Кабінет № 13 (4-ы паверх) Трэці панядзелак месяца 08.00-13.00 334-57-41
Галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва» Клютчэня Вераніка Іванаўна Кабінет № 28 (4-ы паверх) Першы, трэці чацвер месяца 14.00- 20.00 292-99-12
Намеснік галоўнага рэдактара газеты «Культура» Шчурок Жанна Генадзьеўна Кабінет № 28 (4-ы паверх) Кожны аўторак месяца

8.00-13.00

292-99-12

«Прамую тэлефонную лінію» праводзіць Дулевіч Віктар Іванавіч, дырэктар, кожную першую сераду новага квартала з 10.00 да 13.00. Нумар тэлефона «прамой тэлефоннай лініі» +375172902250.

Формы зваротаў і парадак іх разгляду

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот шляхам падачы пісьмовых, электронных або вусных зваротаў.

Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права на зварот шляхам падачы пісьмовых, электронных або вусных зваротаў.

Парадак разгляду зваротаў грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у рэдакцыйна-выдавецкай установе «КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА»

Адміністрацыяй рэдакцыйна-выдавецкай установы «КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА» (далей – Установа) разглядаюцца звароты грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Установы, якія паступаюць у пісьмовай форме ці ў электронным выглядзе.

Звароты павінны выкладацца на беларускай ці рускай мове.

Звароты грамадзян павінны змяшчаць:
• найменне арганізацыі або пасаду асобы, якія накіроўваюць зварот;
• прозвішча, імя, імя па бацьку або ініцыялы заяўніка, адрас месца жыхарства (знаходжання), электронны адрас (пры электронным звароце);
• сутнасць звароту;

Звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павінны змяшчаць:
• найменне арганізацыі і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якія накіроўваюць зварот;
• поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання, электронны адрас (пры электронным звароце);
• сутнасць звароту;
• прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты, асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты.

Зварот рэгіструецца ў дзень паступлення. Тэрмін яго разгляду пачынаецца з дня, які ідзе за днём рэгістрацыі.

Звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Установы, на працягу пяці працоўных дзён або перанакіроўваюцца ў кампетэнтныя арганізацыі, пра што пісьмова паведамляецца заяўніку, або вяртаюцца заяўніку з тлумачэннем, у якую арганізацыю трэба звяртацца.

Забараняецца накіроўваць скаргі ў арганізацыі, дзеянні (бяздзеянне) якіх абскарджваюцца, за выключэннем выпадкаў, калі разгляд такой катэгорыі зваротаў адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.

Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходна здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін да аднаго месяца накіроўваецца апавяшчэнне пра прычыны перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг) або тэрмінах разгляду звароту па сутнасці.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду па сутнасці шляхам падачы адпаведнай заявы: пісьмовай (для адклікання пісьмовага звароту) або электроннай (для адклікання электроннага звароту).

Адказы на пісьмовыя звароты афармляюцца на бланках Установы і накіроўваюцца поштай ці на электронны адрас заяўніка.

Не падлягаюць разгляду ананімныя звароты, за выключэннем такіх, якія змяшчаюць інфармацыю пра супрацьпраўныя дзеянні, якія рыхтуюцца, учыняюцца або адбыліся. Такія звароты перасылаюцца ў кампетэнтныя праваахоўныя дзяржаўныя органы.

Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
• выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
• не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
• змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
• змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам пра канстытуцыйнае судаводства, грамадзянскае, грамадзянскае працэсуальнае, гаспадарчае працэсуальнае, крымінальна-працэсуальнае заканадаўства, заканадаўства, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўства пра адміністрацыйныя працэдуры;
• у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска.

Электронны зварот

Электронныя звароты ў рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА» накіроўваюцца толькі праз рубрыку «Электронныя звароты» ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронныя звароты, накіраваныя ва Установу іншымі спосабамі, не падлягаюць прыёму і рэгістрацыі.

ДЗЯРЖАЎНАЯ АДЗІНАЯ (ІНТЭГРАВАНАЯ) РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СІСТЭМА ЎЛІКУ І АПРАЦОЎКІ ЗВАРОТАЎ ГРАМАДЗЯН І ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ

Прэс-рэлізы і інфармацыйныя паведамленні вы можаце накіраваць на электронны адрас: kim@kultura-info.by