Праект "Легенды джаза" гомельскіх гарадскіх аркестраў завершаць канцэртам 31 студзеня. Далей..
Калектыў Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2022 года за вялікі ўклад у развіццё музейнай справы, рэалізацыю выставачных праектаў па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа. Далей..
У Гомелі адкрыецца выстава "Залаты век. Шэдэўры заходнееўрапейскай гравюры XVIII-XIX стагоддзяў". Экспазіцыя складаецца з 147 афортаў, ксілаграфій і гравюр 1711-1860 гадоў с работ Рафаэля, Рэмбранта, Рубенса і іншых класікаў жывапісу. Далей..
Дзяўчына лунае ў паветры, гуляе з ім, скарае яго. Не,гэта не фея і не чараўніца, а гімнастка Ганна Кузняцова. Нядаўна яна ўразіла журы Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва, які праходзіў у В’етнаме. Артыстка прадстаўляла не толькі свой калектыў — мазырскі цэнтр “Арэна”, але і краіну: Ганну абралі адзінай удзельніцай з Беларусі. Надзеі дзяўчына апраўдала — вярнулася дадому з бронзавым медалём. Далей..
Выстава "Жывапісныя назіранні Таццяны Касцюшка" адкрылася ў Гомелі. Экспазіцыя прадстаўлена ў музеі аўтографа Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна. Далей..
Pas (па, з французскай — крок, танцавальная форма) — тэрмін, якому розныя слоўнікі даюць розныя азначэнні, але найбольш шырока яго трактуе энцыклапедыя “Балет”: “ 1. Асобны выразны рух. 2. Танец у балеце. 3. Шматчасткавая форма класічнага балета…” У народнай творчасці па — крок як аснова руху, выразны пластычны элемент народнай харэаграфіі, форма харэаграфічнай аўтэнтыкі (арнаментальныя, іправізацыйныя, ілюстрацыйна-выяўленчыя танцы); разнажанравыя танцы з захаваннем мясцовых стыляў — “імённыя”, полькі, кадрылі і іншыя. Далей..
Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі і выхаванцы дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў Гомеля рыхтуюць да Новага года праект - Спектакль "Шчаўкунок" у сучаснай апрацоўцы. Далей..
У Гомельскім абласным драматычным тэатры прадставяць новы спектакль. Прэм'ера камедыі "Рабі дабро — збівай з тропу!" па п'есе маскоўскага драматурга Ігара Глінкова адбудзецца 20-22 снежня. Далей..
Гомельскі драмтэатр падрыхтаваў для юных гледачоў навагоднія прэм'еры. Вясёлую і павучальную гісторыю раскажуць героі паказу "Каляда, Каляда, адчыняй вароты!", пастаўленага рэжысёрам Гомельскага аблдрамтэатра Дзмітрыем Байковым сумесна з мастаком Аляксандрам Кручковічам. Далей..
Выстава "Анатоль Каплан: самародак з Рагачова" размяшчаецца ў палацы Румянцавых–Паскевічаў. Яна прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння творцы. Далей..
Днямі з Гомеля прыляцела добрая вестка. Актрыса абласнога драмтэатра Марыя Хадзякова атрымала спецыяльны прыз “За арыгінальнае ўвасабленне класічнага вобраза” на пазачарговым Міжнародным фестывалі “Смаленскі каўчэг. Пераможцы і лаўрэаты мінулых гадоў”. Узнагароду далі за ролю… Моцарта. Далей..
Супярэчлівасці ў гэтым пытанні не бачыць Анастасія Некрашэвіч: навучэнка Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага — адна з ініцыятараў Рэспубліканскага моладзевага культурна-спартыўнага свята, якое прайшло 20—21 кастрычніка ў Гомелі. Далей..
Персанальная выстава Анастасіі Жыхаравай адкрыецца 7 кастрычніка ў Музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны, прымеркаваная да Дня маці. Далей..
Выстава акварэльных работ і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Птушкі нашага краю» адкрыецца сёння ў Гомелі ў музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна. Далей..
9-11 верасня ў Гомелі адбыўся Х Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”. Гран-пры паехаў у Магнітагорск. Сваімі ўражаннямі пра юбілейнае свята падзяліліся члены журы. Далей..
Так здарыларылася, што мама Кацюшы Пракаповіч памерла ў маладым узросце. Кацю, яе братоў і сясцёр выгадавала бабуля Алена Арцёмаўна. Адукацыі ў яе не было, была жыццёвая мудрасць. Яна казала дзецям: "Сырое — сырым, чужое — чужым, а адно аднаго ніколі не кідайце, будзьце разам і ў горы, і ў радасці. Ды імкніцеся, каб слава пасля вас заставалася". Далей..
У гэтым змаглі пераканацца як самі жыхары аграгарадка, так і госці. У маляўнічым кутку беларускага Палесся сабралася 40 тысяч удзельнікаў і гасцей Міжнароднага фестывалю “Кліч Палесся”. Далей..
Летнік традыцыйнай культуры “Карагоднае кола”, які прайшоў з 1 па 7 жніўня у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна, ладзіўся Цэнтрам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што працуе пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва. Партнёрскую падтрымку яму аказалі таксама Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Далей..
У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры з’явіўся “Дом Бернарды Альбы”. Пастаноўка парушыла трывалы выраз “тэатр - дом”, бо на сцэне была ўсталяваная… цяпліца. Далей..
У першы дзень свята пройдзе навукова-практычная канферэнцыя "Добрушскія чытанні", якую падрыхтавалі сумесна Міністэрства інфармацыі і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Ля мемарыяльнага комплексу "Памяць" будзе прадстаўлена ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Баі за Добруш 1943 года. Партызанскі супраціў”. Далей..
VII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе 20 жніўня ў а.г. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Далей..
Каб пазнаёміцца з новымі калекцыямі адзення, не абавязкова ляцець на Тыдзень моды ў Парыж. У нас ёсць магчымасць штодня адкрываць імёны таленавітых беларускіх творцаў. Арыгінальнасць іх дызайну ўжо можа скласці канкурэнцыю знакамітым дамам моды. Напрыклад, студэнтка Ірына Васілеўская стварыла асабісты брэнд хустак. Прынты на вырабах мастачкі са Жлобіна заслугоўваюць асаблівай увагі. Далей..