Першая / Праекты – Гістарыёграф

Паштовы раман Анарэ дэ Бальзака

Апублiкавана: 17 студзеня 2023 Лента Бібліятэкі не указан Гістарыёграф

“Каханне” славутага творцы і княжны Эвеліны Ганскай, “каханне”, якое цалкам змяніла лёс Бальзака, чырвонай лініяй праходзіць праз любое з біяграфічных выданняў пра пісьменніка (і нават было не раз адлюстравана ў кіно!). А вось тое, што асоба, якая перакуліла свет Бальзака, Эвеліна Ганская, мае беларускае паходжанне і з’яўляецца сваячкай Тадэвуша Рэйтана, застаецца малавядомым фактам. Мае дачыненне да гэтай гісторыі і род Манюшкаў, бо сястра Эвеліны Аляксандра — цётка Станіслава, знакамітага кампазітара. Далей..

Беларускія рэчы — 2

Апублiкавана: 15 студзеня 2023 Лента Бібліятэкі не указан Гістарыёграф

Існуе стэрэатып, маўляў, імёнаў майстроў-рамеснікаў мінулых стагоддзяў захавалася няшмат — дакладней, наогул адзінкі. Гэта зусім не так. Імёны не страчаныя! А прычына таго, што не ўсе яны вядомыя, — у нашай няўважлівасці да спадчыны даследчыкаў ранейшых часоў. Спадчыны, якую ніхто не губляе і да якой дакрануцца не надта складана. Далей..

У пошуках страчанай оперы Мацея Радзівіла

Апублiкавана: 12 студзеня 2023 Лента Тэатры Мiнская вобласць Гістарыёграф

Серыял “Таямніцы роду Манюшкаў” з’явіўся на старонках “К” яшчэ ў 2020-м. Разынкай той культурнагенеалагічнай галаваломкі стала гісторыя тэатральнай трупы Лявона Перажынскага. У 1784 годзе калектыў паставіў у Нясвіжы адну з першых беларускіх нацыянальных опер “Агатка, або Прыезд пана” на лібрэта Мацея Радзівіла. Яго ж пяру, як сцвярджалі тэатразнаўцы, належала і опера “Войт асады альбанскай”. Праўда, калі “Агатка” ўжо “вярнулася” і нават была ўвасобленая на сучаснай айчыннай сцэне, “Войт” заставаўся нейкім прывідам, вядомым толькі па назве і годзе нараджэння. Далей..

Таямніцы Багрымаў, або Па тонкім лёдзе здагадак

Апублiкавана: 28 лiстапада 2022 Лента Бібліятэкі Брэст і вобласць Гістарыёграф

14 лістапада споўнілася 210 гадоў з дня нараджэння знакамітага крошынца — Паўлюка Багрыма. У гісторыю беларускай літаратуры ён быў уведзены як сялянскі паэт, аўтар вострасацыяльнага верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, напісанага на беларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя. Наконадні дня народзінаў Багрыма я наведаўся ў Крошын, каб ад імя “К” запаліць зніч на яго магіле. І там подумкі паабяцаў распавесці чытачам “Культуры” пра некаторыя фантастычныя супадзенні, якія напаткалі мяне ў архіўных гушчарах. Далей..

Прыехалі навукоўцы ў турыстычную Мекку

28 кастрычніка ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Захаванне гістарычнай памяці і фарміраванне грамадзянскай пазіцыі”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці. Далей..

Вялікая перыгрынацыя Парацэльса

Апублiкавана: 11 лiстапада 2022 Лента не указан Мінск Гістарыёграф

Сёння мы распавядзём пра знакамітага сярэднявечнага лекара-рэвалюцыянера Парацэльса. Ці ўдзельнічаў ён у навуковым дыспуце з Францішкам Скарынам? У якіх яшчэ гарадах Вялікага Княства Літоўскага, акрамя Вільні, Парацэльс мог пабываць падчас вандроўкі ў Маскву (калі яна сапраўды адбылася)? Далей..

Ануфрый Петрашкевіч — руплівец нашай спадчыны

Апублiкавана: 19 кастрычнiка 2022 Лента Бібліятэкі Мiнская вобласць Гістарыёграф

Усе, хто мае дачыненне да архівістыкі, адзначылі прафесійнае свята 6 кастрычніка. У пэўным сэнсе яно тычыцца і “Культуры”, бо на старонках газеты амаль ў кожным нумары з’яўляюцца матэрыялы, заснаваныя на нашых архіўных знаходках. Сёння размова пойдзе пра Ануфрыя Петрашкевіча, чый унёсак у гісторыю беларускай архівістыкі яшчэ не ацэнены належным чынам. Далей..

Асветнік і гуманіст з роду Манюшкаў

Апублiкавана: 24 верасня 2022 Лента Афіцыйна Мінск Гістарыёграф

Гэтае імя не раз трапляла на старонкі “Культуры” ў кантэксце размовы пра яго пляменніка — вядомага кампазітара Станіслава Манюшку. А сёння настаў час распавесці пра Дамініка Манюшку, чалавека-легенду, які дзеля шчасця сваіх падданых наважыўся на незвычайны і адчайны крок — вызваліў сялян ад прыгону і заняўся іх асветай. І гэта на самым пачатку ХІХ стагоддзя. Далей..

Таямніцы Юзафа Казлоўскага

Апублiкавана: 17 верасня 2022 Лента Музыка Віцебск і воблась Гістарыёграф

10 верасня мы адзначылі Дзень народзінаў творцы, імя якога яднае тры краіны – Беларусь, Расію і Польшчу. З апошняй мы, дарэчы, спрачаемся за права лічыцца радзімай кампазітара. Даследаванне яго жыцця вядзецца музыказнаўцамі ўжо амаль дзвесце гадоў — не кожная паліца вытрымае вагу напісанага пра яго. Але дастаткова адкрыць любую з публікацый, каб пераканацца: разблытваць таямніцы кампазітара даследчыкі будуць не менш як да другога прышэсця. І я, маючы некаторы досвед у барацьбе з белымі плямамі гісторыі, назваў бы выпадак Казлоўскага “асабліва цяжкім”. Прыкладам, усё, што вядома пра яго продкаў, — “Юзаф быў сынам Антона.” Пра паходжанне кампазітара мы сёння і пагаворым. Далей..

Генрых Семірадскі, або Час перапісаць гісторыю

23 жніўня споўнілася 120 год, як адыйшоў у вечнасць сусветнавядомы мастак Генрых Семірадскі. Імя яго даўно заняло пачэснае месца ў пантэоне буйнейшых мастакоў ХІХ стагоддзя, такіх вядомых прадстаўнікоў поздняга акадэмізма як Фёдар Бруні, Карл Брулоў, Шарль Глейр, Аляксандр Іваноў, Ян Матэйка і інш. Сваім яго лічаць у Расіі, Польшчы і в Украіне, дзе ён нарадзіўся. Пэўна, маглі б яго лічыць сваім і ў Італіі, дзе Семірадскі пражыў другую палову жыцця і стварыў большую частку сваіх самых вядомых прац. Прызнаем, кожная з пералічаных краін мае на яго сваё права. А вось ці можам мы назваць яго сваім, давайце, шаноўныя чытачы, вырашым разам. Далей..

Артэфакты Тадэвуша Рэйтана

Апублiкавана: 25 лiпеня 2022 Лента Музеі Мінск Гістарыёграф

Напярэдадні дня нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Рэйтана мы распавядзём нашым чытачам пра лёс яго… кубка. Відаць, гэта адзіная ў свеце рэч, якой цудам пашанцавала ацалець. Доўгі час ішоў збор інфармацыі, бо лёс кубка быў няпэўны. Ён то з’яўляўся на даляглядзе, то знікаў у прыцемках. Але цяпер мы можам распавесці “біяграфію” гэтага артэфакта, які пры спрыяльным збегу абставін мог бы калі-небудзь ізноў пабываць у Грушаўцы. Хаця марыць аб тым, што ён вернецца на Радзіму назусім, не выпадае. І на тое ёсць свае прычыны. З іншага боку, вельмі хацелася б, каб на гэту публікацыю звярнула ўвагу кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна, якое ў дадзены момант займаецца аднаўленнем родавага котлішча Рэйтанаў у Грушаўцы і пошукам экспанатаў для будучага музея, які плануецца размясціць у адноўленай сядзібе. Далей..