Першая / Навігатар – Архітэктура

Цёплая магія бронзы

Андрэй Вераб’ёў даўно ўтрымлівае негалосную пазіцыю самага папулярнага скульптара ўсяе Магілёўшчыны — зямлі, дзе ён нарадзіўся і куды, на сваё творчае шчасце, адважыўся вярнуцца “з вялікага свету”. Мілыя і дасціпныя творы майстра (згадайма хаця б “Помнік Гурку ў Шклове” або “Маленькага прынца”), зафіксаваныя ўжо, пэўна, на мільёнах мабільнікаў. Далей..

Здзейсненае застанецца!

Апублiкавана: 26 студзеня 2023 Лента Архітэктура Мінск Соцыум

Пачатак новага года — час будаваць планы. А каб яны ажыццявіліся, не залішне падсумаваць тое, што зроблена ў 2022-м. Бо толькі абапіраючыся на мінулае, можна ствараць будучыню. Ці не гэтаму нас вучыў Год гістарычнай памяці? Далей..

Беларускія рэчы: пра тых, хто будаваў параходы і круціў колы часу

Апублiкавана: 13 студзеня 2023 Лента Архітэктура Мінск Соцыум

Чарговым разам гутарачы з гісторыкам Андрэем Кіштымавым пра матэрыяльную культуру Беларусі, я не мог абмінуць увагай і такое пытанне: хто ж яе ствараў? Імёнаў майстроў-рамеснікаў мінулых вякоў захавалася не так і шмат — дакладней, наогул адзінкі. Але суразмоўца гатовы адкрыць малавядомы пласт гісторыі — асобы айчынных прадпрымальнікаў ХІХ стагоддзя. Малавядомы ён найперш праз шэраг стэрэатыпаў: прыкладам, я амаль быў упэўнены, што тагачасны саслоўны лад не надта спрыяў бізнес-ініцыятывам: або ты пан (і ў той ці іншай меры эксплуататар), або… прапаў ды проста гнеш сваю спіну Далей..

Іван Міско пра новы помнік Якубу Коласу

Апублiкавана: 08 лiстапада 2022 Лента Архітэктура Мiнская вобласць Iнтэрв'ю

Сімвалам павагі нашчадкаў да таленту, грамадзянскай пазіцыі Якуба Коласа стаў новы помнік, адкрыты ў цэнтры Стоўбцаў. Статуя на радзіме Песняра — праца творчай кааліцыі мінскіх скульптараў Уладзіміра Піпіна, Сяргея Логвінава і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, народнага мастака Беларусі Івана Міско. З апошнім “К” сустрэлася, каб даведацца, як ствараўся бронзавы вобраз пісьменніка. Далей..

Сенсацыя: у фокусе Нясвіж

Апублiкавана: 02 лiстапада 2022 Лента Архітэктура Мінск Тэндэнцыя

Адна з галоўных адметнасцей Нацыянальнага гісторыкакультурнага музея-запаведніка “Нясвіж” — Касцёл Божага Цела — рэгулярна з’яўляецца на старонках “Культуры”. Шмат гадоў наша дзяржава вядзе рэстаўрацыю гэтага помніка архітэктуры XVI стагоддзя, уключанага ў спіс UNESCO. Таму інфанагод для публікацый заўсёды багата. Але цяпер ехаць па сенсацыю ў Нясвіж не спатрэбілася. Яна чакала ў майстэрнях “Белрэстаўрацыі”, што прытуліліся ў зацішным кутку цэнтра сталіцы на вуліцы Чычэрына. Далей..

Новае жыццё старых заводаў

Апублiкавана: 04 кастрычнiка 2022 Лента Архітэктура Мінск Соцыум

Індустрыяльныя пабудовы мінулых стагоддзяў усё часцей пачынаюць успрымацца як частка гісторыка-культурнай спадчыны. Старыя будынкі заводаў, фабрык, электрастанцый з адметным архітэктурным абліччам робяцца турыстычнымі аб’ектамі, прыстасоўваюцца для патрэб грамадства, ператвараюцца ў прасторы для адпачынку або музейныя залы. Гэтая тэндэнцыя актуальная і для нашай краіны. Далей..

Што зрабіў для Бацькаўшчыны легендарны даследчык Анатоль Федарук

Апублiкавана: 04 верасня 2022 Лента Архітэктура Брэст і вобласць Соцыум

Гэтага немаладога і сціпла апранутага чалавека мне не раз даводзілася бачыць на розных нарадах, прысвечаных рэстаўрацыі важных аб’ектаў cпадчыны. Ён ніколі не цягнуў на сябе ўвагу, але варта было яму ўзяць слова – і ты адразу нібы акунаўся ў новы свет, дзе культура ўшчыльную сплятаецца з прыродай. Далей..

Жырмуны. Святло і Цень

Апублiкавана: 13 жнiўня 2022 Лента Архітэктура Мінск

Некаторы час таму, дзякуючы запрашэнню знаёмых гісторыкаў, давялося мне трапіць у мясціны, пра якія я шмат чуў, але ўсё ніяк не атрымлівалася дабрацца. Дарога вілася паміж маленькімі вёсачкамі і мястэчкамі Лідчыны, у кожнай з якіх ёсць на што паглядзець, а нам распавесці. Сёння ў нас — “падарожжа” ў Жырмуны, якія ў 2018 годзе патрапілі ў навіны ледзь не ўсіх СМІ Беларусі. І пачнём мы яго з маёнтка Радзівілаў, што знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад мястэчка. Далей..

Паміж Беніцай і Смалянамі, або чаму б не пракласці маршрут для турыстаў?

Апублiкавана: 10 жнiўня 2022 Лента Архітэктура Віцебск і воблась

Збіраючы матэрыялы для гістарычнага серыяла, прысвечанага радаводным і сямейным таямніцам славутага грамадскага дзеяча, паэта-рамантыка, геолага Тамаша Зана, я пачаў ствараць спіс “занаўскіх мясцін”. Траплялі ў яго мястэчкі і вёскі, фальваркі і маёнткі, якія ўдавалася знайсці ў публікацыях або дакументах. З цягам часу спіс пераўтварыўся ў праўдзівы “Шлях Тамаша Зана”, які ломанай лініяй прайшоў ад заходняй мяжы Беларусі да ўсходніх рубяжоў. Паміж старажытнымі беларускімі мястэчкамі Беніцай і Смалянамі было, як ў бурштынавых пацерках, нанізана больш за паўтара дзясяткі тапонімаў, сярод якіх, як цэнтральны кулончык, пачэснае месца займаў Мінск. Так нарадзілася ідэя у вольны час прайсціся гэтым шляхам, распрацаваць новы турыстычны маршрут, і запар агледзець усё тое, што належыць нашай “культурнай спадчыне”. Бо, відавочна, што далёка не ўсё, што нам магло сустрэцца на гэтым шляху, магло мець шыльду “гісторыка-культурная каштоўнасць”. У той дзень, калі ў “К” выйшла першая частка публікацыі “Таямніцаў…” (№ 51, 19 снежня) мы пабывалі ў Смалянах. Вынікамі гэтай вандроўкі і распачынаем “Шлях Тамаша Зана”. Далей..

Адданы рыцар архітэктуры

Апублiкавана: 05 жнiўня 2022 Лента Архітэктура Мінск

Кавалер ордэна Францыска Скарыны. Уладальнік шматлікіх прэмій, дыпломаў і нагрудных знакаў за выбітны ўнёсак у архітэктуру. Бязмерна таленавіты творца, інтэлігентны чалавек, рыцар прафесіі. У сённяшнім нумары мы пачынаем друкаваць успаміны тых людзей, якім пашчасціла ведаць гэтую выбітную асобу, што зрабіла прыкметны ўнёсак у фармаванне сённяшняга аблічча Мінска. Далей..

Лісты да “дзядзі” Азгура

Апублiкавана: 27 лiпеня 2022 Лента Архітэктура Магілёў і вобласць

Не сакрэт, што сёння ў бібліятэках, архівах, музеях адшукваюцца новыя сведчанні і памяткі з мінулых стагоддзяў, напрыклад, старадрукі Скарыны ці Статуты ВКЛ. Што ўжо казаць пра зусім нядаўнія часы, напрыклад, сярэдзіны мінулага стагоддзя, сведчанні пра якія можна знайсці нават у звычайнай букіністычнай краме? Далей..

Рафал Слізень, скульптар з Наваградчыны

Апублiкавана: 22 лiпеня 2022 Лента Архітэктура Брэст і вобласць

“К” публікавала кароткі “нарыс жыцця” сядзібы роду Слізняў у Бартніках (Баранавіцкі раён), вядомай калісьці ўсёй Наваградчыне і нават далёка за яе межамі. Сёння прыйшоў час распавесці пра самых славутых прадстаўнікоў старога беларускага шляхецкага роду Слізняў, сярод якіх першае месца па праве належыць скульптару-аматару і архітэктару Рафалу Слізню. Далей..