Прэс-канферэнцыя з удзелам Міністэрства культуры

Апублiкавана: 12 кастрычнiка 2023 Стужка Архітэктура Мінск

Аўтар: Аўтары

Завяршылася прэс-канферэнцыя на тэму "Прэзентацыя зборніка інфармацыйна-метадычных матэрыялаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі". 

На связі ў анлайн-рэжыме да нас далучылася больш за 120 устаноў і арганізацый! 

На парадку дня прэзентацыя зборніка (структура і актуальнасць выдання); новаўвядзенні заканадаўства аб культуры 2023 года, накіраваныя на ўдасканаленне і спрашчэнне работ на помніках архітэктуры; новаўвядзенні заканадаўства аб распараджэнні маёмасцю 2023 года, накіраваныя на ўдасканаленне парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і продажу руініраваных ГКК; парадак распрацоўкі праектаў зон аховы і ўліковай дакументацыі; асаблівасці размяшчэння рэкламы на ГКК; дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы аб ГКК; фарміраванне рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў; узгадненне работ на ГКК катэгорыі "3"; павышэнне кваліфікацыі.

Гасцям студыі паступілі пытанні аб парадку правядзення і рэгістрацыі маніторынгаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і выбару навуковых кіраўнікоў для работ на аб'ектах ГКК. Таксама была агучаная інфармацыя аб правядзенні з 13 па 17 лістапада ў Мінску курсаў па павышэнні кваліфікацыі для супрацоўнікаў, якія займаюцца пытаннямі аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Фота Уладзіміра ШЛАПАКА