Гістарычную радзіму наведалі беларусы замежжа: нашы суайчыннікі з Рэспублікі Карэлія праходзілі творчую стажыроўку, якую для іх зладзіў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Візіт адбываўся з 9 па 14 лютага ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. Далей..
У Кітаі пачаўся новы год — 4722-і па мясцовым календары. Святкаванні, якія разгарнуліся 29 студзеня ў Паднябеснай, закранулі і Сінявокую. Культурныя сувязі паміж краінамі ўзмацняюцца. Айчынныя творчыя калектывы ўсё часцей адпраўляюцца на гастролі ў Кітай. А іх артысты нярэдка выступаюць на нашых сцэнах. Далей..
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур з 9 па 14 лютага правёў стажыроўку для беларусаў Карэліі. Далей..
Выставу “Расія — Беларусь. Скрыжаванне лёсаў” прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі. Гэта сумесны з Дзяржаўным Рускім музеем праект, у аснове якога — ідэя гістарычнай культурнай супольнасці дзвюх сучасных суверэнных дзяржаў, Расіі і Беларусі, унікальнасці і адзінства, аўтэнтычнасці і ўзаемаўплываў у прасторы культуры. Далей..
Сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі праходзіла ў Маскве 16 снежня. Абмеркаваны вынікі супрацоўніцтва ў гэтым годзе і намечаны планы налета. Далей..
Беспрэцэдэнтны па маштабе абменны выставачны праект — хутка ў Мінску: 23 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі разгорнецца экспазіцыя “Расія — Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”, падрыхтаваная сумесна з Дзяржаўным Рускім музеем. Далей..
Дні культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі разгорнуцца ў нашай краіне з 21 па 23 снежня. Арганізатары — Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры і турызму КНР і пасольства КНР у Беларусі. Далей..
У Маскве 19 снежня адкрылася выстава “Гімн «ціхага жыцця» Івана Хруцкага”, зладжаная ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Беларусі. Далей..
Развіццё беларускай культуры, пашырэнне пазнавальнасці айчынных калектываў за мяжой і ўмацаванне творчых стасункаў. 19 снежня ў Мінску падпісаны мемарандум паміж Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я. Купалы і Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным нацыянальным драматычным тэатрам. Далей..
У Нацыянальным прэс-цэнтры пачалася прэс-канферэнцыя "Беларусь – цэнтр культурнага прыцягнення і сілы. Творчая стажыроўка беларусаў замежжа (Італія, Эстонія, Латвія, Казахстан, Расія)". Далей..
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прэзентаваў выставу “Крывёю сэрца” ва Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце ў Шанхаі. Далей..
Упершыню за гісторыю двухбаковых адносін у нашай краіне з 24 па 27 кастрычніка прайшлі Дні культуры Кыргызскай Рэспублікі. Замежную дэлегацыю ўзначальвала намеснік міністра культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Гульбара Абдыкалыкава. Далей..
Падкрэсліць агульную гісторыю і каштоўнасці — з такой мэтай узмацняюць супрацоўніцтва вядучыя скарбніцы Беларусі і Расіі. Нацыянальны мастацкі музей і Дзяржаўны Рускі музей ужо рэалізавалі шэраг сумесных праектаў і спыняцца на гэтым не плануюць. Далей..
Цікава і карысна прайшлі Дні культуры Беларусі ў Новасібірскай вобласці. Мерапрыемства праводзілася 26—28 верасня пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі, Урада і Міністэрства культуры Новасібірскай вобласці. Дэлегацыю нашай краіны ўзначальваў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада. Далей..
У Бішкеку з 30 верасня па 5 кастрычніка праходзяць Першыя адкрытыя дзіцячыя Дэльфійскія гульні краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Далей..
Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам культуры Анатолiем Маркевічам прыняла ўдзел у X Санкт-Пецярбургскім міжнародным форуме аб'яднаных культур, які праходзіў з 11 па 14 верасня ў горадзе на Няве. Асноўная тэма — “Культура XXI стагоддзя: суверэнітэт ці глабалізм?”. Далей..
Амаль паўтары тысячы кіламетраў раздзяляе Мінск і Саранск. Але духоўная еднасць непадуладная геаграфічнай аддаленасці. Гэта даказвае выстава “Выяўленчае мастацтва Мардовіі”, што разгарнулася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Традыцыйная каштоўнасці ў вірлівым свеце, гістарычная памяць, хараство роднай зямлі — тое, што турбуе ды натхняе як айчынных творцаў, так і іх расійскіх калег. Далей..
Новыя кантакты і пагадненні аб супрацоўніцтве: з 26 па 28 жніўня Ташкент прымаў Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Далей..
Віцебск, Полацк і Наваполацк прынялі ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму “Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы”. Далей..
…І не толькі эканамічныя сувязі яднаюць нас з суседняй дзяржавай. Дзень Расіі ў Беларусі адзначылі шэрагам культурных падзей. Далей..
Да Дня Расіі Міністэрства культуры Беларусі зладзіла музычную інтэрнэт-пераклічку “Праспявай «Кацюшу» — павіншуй Расію!”. Зрэшты, мелодыі братэрскай краіны на гэтым тыдні гучалі і з іншай нагоды: 10—12 чэрвеня ў Мінску праходзілі Дні культуры Варонежскай вобласці. Далей..
Дні культуры Новасібірскай вобласці праходзілі ў нашай краіне з 23 па 26 мая. Дасягненні вядучых культурных устаноў расійскага рэгіёна былі прадстаўленыя ў Мінску, Брэсце і Віцебску. Чым уразілі госці беларусаў і які плён мелі сустрэчы з калегамі? Узгадаем галоўнае са шматлікіх падзей. Далей..
Стартавалі Дні культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Праграмы вядучых культурных устаноў рэгіёна прадстаўлены на розных пляцоўках у Мінску. Далей..
Пад Казанню працуе адзіны ў Расіі музей Янкі Купалы. Установа не толькі рупліва зберагае памяць пра паэта, але і папулярызуе нашу спадчыну ўвогуле. Высакародная справа нядаўна выйшла на новы ўзровень: першых наведвальнікаў прыняла зала “Я тут бачу свой край”, прысвечаная беларускай культуры. Далей..
У рамках міжнароднага праекта “Рускія сезоны” 15—18 мая ў Мінску ладзяцца Дні духоўнай культуры Расіі. Пляцоўкамі асноўных мерапрыемстваў сталі Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, храм-помнік у гонар Усіх Святых, а таксама сталічная філармонія. Далей..
Культурныя сувязі атрымаюць новы імпульс дзякуючы дамоўленасцям, дасягнутым падчас афіцыйнага візіту ў Мінск дэлегацыі Архангельскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Аляксандрам Цыбульскім. Далей..
Дні культуры Беларусі ў Азербайджане сталі новым этапам у двухбаковых адносінах. Візіт нашай дэлегацыі ў сяброўскую краіну дазволіў прэзентаваць замежнай публіцы скарбы айчыннай культуры і вызначыць перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Які плён прынесла падзея, “К” даведалася ва ўдзельнікаў Дзён культуры. Далей..
Адноўлена традыцыя абменных Дзён культуры Беларусі і Азербайджана. Яркую прэзентацыю нашай краіны ў Баку зладзілі з 1 па 4 красавіка. Жыхары сяброўскай рэспублікі далучыліся да найлепшых набыткаў беларускіх творцаў, раскрылі для сябе нашу багатую спадчыну. Далей..
Сустрэчы, форумы, выставы, візіты. Пачатак вясны багаты на падзеі, звязаныя з міжнароднымі стасункамі. З кім узмацняецца супрацоўніцтва і як дзейнічае культурная дыпламатыя — красамоўныя прыклады ў аглядзе “К”. Далей..
У Мінску адбылося адкрыццё творчай стажыроўкі кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа. Далей..