Прэзентацыя ўнікальных вырабаў, выкананых рукамі беларускіх майстроў народных мастацкіх рамёстваў аб'яднання "Белмастацпромыслы", адбылася ў Брэсце. У якасці экспанатаў прадстаўлены эксклюзіўныя вырабы ручной работы, вырабы з лёну, саломы, копіі знакамітых слуцкіх паясоў, сталовая бялізна з арнаментамі, арыгінальныя нацыянальныя лялькі. Далей..
Інклюзіўны праект "Фундамент творчасці" прадставілі ў Віцебску. На працягу 2022 года на прадпрыемствах Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска і г. Лепеля праходзілі выязныя майстар-класы па валянні з воўны. Людзі з інваліднасцю ўсіх катэгорый (дзеці і дарослыя) і ўсе неабыякавыя да творчасці, рабілі міні-карціны з воўны на вольную тэму. Усе працы, якія звалялі ўдзельнікі, увайшлі ў склад агульнай кампазіцыі, прадстаўленай на выставе. Далей..
Ажурная лілея, кошыкі з кветкамі, навагоднія вяночкі, званочкі, ялінкі, пано, мініяцюрныя букецікі, паветраныя павукі, жаночыя абадкі, капелюшы — і ўсё гэта з саломкі. Прыгажосць і разнапланавасць беларускага золата, якое цяпер мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, на сваёй выставе прадставіла наваполацкая майстар Нэлі Радзько. Далей..
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 21 студзеня рэканструюе абрад "Цягнуць Каляду на дуба". Далей..
Напярэдадні свята нашы сэрцы заміраюць у чаканні казкі... Зрабіць цуд уласнаруч здольны Максім Ермаковіч. Малады творца без чароўнай палачкі падорыць навагодні настрой і падзеліцца сакрэтам майстравання вітражоў у тэхніцы “Тыфані”. Далей..
У Давыд-Гарадку правядуць рэгіянальнае свята зімовых абрадаў "Конікі". Стаць часткай старажытнага абраду можна будзе 13 студзеня. Далей..
У Лідскім раёне каторы год запар аднаўляюць цікавы калядны абрад "Тры Каралі". Ён атрымаў сваю назву ад аднайменнага каталіцкага свята, якое адзначаецца 6 студзеня. Тры Каралі – гэта вешчуны, якія, згодна з хрысціянскімі традыцыямі, наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і мірры. Цяпер яны з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі падчас правядзення абраду на свята "Трох Каралей". Далей..
На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO прынятае рашэнне аб уключэнні элемента “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Намінацыя была падрыхтаваная ў 2020—2021 гадах пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні міжурадавага камітэта, якое праходзіла 1 снежня ў Марока, выступіла намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Марыя Нецвятаева. Далей..
Pas (па, з французскай — крок, танцавальная форма) — тэрмін, якому розныя слоўнікі даюць розныя азначэнні, але найбольш шырока яго трактуе энцыклапедыя “Балет”: “ 1. Асобны выразны рух. 2. Танец у балеце. 3. Шматчасткавая форма класічнага балета…” У народнай творчасці па — крок як аснова руху, выразны пластычны элемент народнай харэаграфіі, форма харэаграфічнай аўтэнтыкі (арнаментальныя, іправізацыйныя, ілюстрацыйна-выяўленчыя танцы); разнажанравыя танцы з захаваннем мясцовых стыляў — “імённыя”, полькі, кадрылі і іншыя. Далей..
У Лідзе адбылося святочнае адкрыццё навагодніх і калядных мерапрыемстваў з уключэннем агнёў галоўнай ёлкі і святочнай ілюмінацыі "Зімовы тэатр каля галоўнай ёлкі". Адна з самых чаканых падзей снежня, нягледзячы на завіруху, сабрала сотні лідчан і гасцей горада каля галоўнай ёлкі. Далей..
Майстар-клас па стварэнні ёлачнай цацкі "Ёлачны зайчык" прайшоў 11 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Далей..
Вузкакалейныя чыгункі, якімі некалі была ахутана ці не ўся беларуская зямля, сёння сталі дзівам-рарытэтам. Рэйкі ды тэхніка ідуць у металалом, а разам з тым на сметнік адпраўляецца цэлы пласт нашай гісторыі. Зберагчы яго імкнецца мінчук Арцём Слізкі — ён стварае адзіны ў Беларусі музей вузкакалейнай чыгункі. Далей..
У Магілёве падвялі вынікі міжнароднага творчага конкурсу. Далей..
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе першая агульнарэспубліканская выстава нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Далей..
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе першая агульнарэспубліканская выстава нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Далей..
Чатыры калектывы з Чавускага раёна прадставілі творчыя праграмы, каб пацвердзіць званне «народны». Далей..
28 кастрычніка ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Захаванне гістарычнай памяці і фарміраванне грамадзянскай пазіцыі”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці. Далей..
Сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адбудзецца тэматычнае мерапрыемства "Гэты дзень у гісторыі…". Далей..
Творчая прэзентацыя Кіраўскага раёна прайшла ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Гасцей мерапрыемства сустракалі пачастункамі і песнямі вакальныя ансамблі «Скрыплічаначка» Скрыпліцкага сельскага Дома культуры і «Чараўніцы» Дабаснянскага сельскага Дома культуры. Далей..
У вёсцы Кудзін Бялыніцкага раёна адбыўся фэст "Спадарыня Капуста". У межах свята прыгатавалі капусныя стравы па старажытных рэцэптах: квашаную, марынаваную капусту, салянку з капусты, галубцы. Далей..
У Чэрыкаве прайшоў восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Спецыялістамі Дома культуры была падрыхтавана тэатралізаваная канцэртная праграма “Вясёлы кірмаш”. Далей..
Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» прайшоў у Бабруйскім раёне Далей..
У аграгарадку Свяцілавічы Бялыніцкага раёна прайшло свята “Свята Рагача” Далей..
Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе 8 кастрычніка ў пасёлку Глуша Далей..
Рассякаючы летняй парой басаногім дзецюком абшары вёскі Перасудавічы, у якой я нарадзіўся, ніколі не думаў, што мясцовыя слоўцы тыпу “ровер”, “вентэр”, “свынні” разам з сялянскім побытам так глыбока западуць мне ў душу. Далей..
Творчы патэнцыял Бялыніцкага раёна прэзентавалі днямі ў Магілёўскім метадычным цэнтры народнай творчасці. Далей..
У гэтым змаглі пераканацца як самі жыхары аграгарадка, так і госці. У маляўнічым кутку беларускага Палесся сабралася 40 тысяч удзельнікаў і гасцей Міжнароднага фестывалю “Кліч Палесся”. Далей..
Летнік традыцыйнай культуры “Карагоднае кола”, які прайшоў з 1 па 7 жніўня у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна, ладзіўся Цэнтрам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што працуе пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва. Партнёрскую падтрымку яму аказалі таксама Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Далей..
VII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе 20 жніўня ў а.г. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Далей..
Каб пазнаёміцца з новымі калекцыямі адзення, не абавязкова ляцець на Тыдзень моды ў Парыж. У нас ёсць магчымасць штодня адкрываць імёны таленавітых беларускіх творцаў. Арыгінальнасць іх дызайну ўжо можа скласці канкурэнцыю знакамітым дамам моды. Напрыклад, студэнтка Ірына Васілеўская стварыла асабісты брэнд хустак. Прынты на вырабах мастачкі са Жлобіна заслугоўваюць асаблівай увагі. Далей..