27 студзеня ў Палацы культуры горада Ліды ўпершыню адбыўся Зімовы баль “Зіхаціць баль агнямі Ліды” ў рамках адкрыцця мерапрыемстваў, прымеркаваных да 700-годдзя горада Ліды. Далей..
“Святло каляднай зоркі”. Пад такой назвай у Мінску прайшоў канцэрт вучняў і педагогаў музычнай школы № 2 імя М. Аладава. Разыначкай мерапрыемства стала сумеснае выступленне дзяцей і заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Місевіча і Уладзіміра Ткачэнкі. Калабарацыя з колішнімі ўдзельнікамі ансамбля “Песняры” не была выпадковай: ва ўстанове ёсць унікальны школьны музей памяці Уладзіміра Мулявіна. Далей..
Што можа быць лепш, чым зімовым, казачным вечарам пачуць чароўныя мужчынскія галасы, якія спяваюць пра каханне да Бога, пра каханне да мамы, да дзяўчыны... Далей..
У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе новая лекцыя-канцэрт цыкла Ad libitum. Яна будзе прысвечана творчасці Леаніда Уцёсава, выдатнага акцёра і спевака савецкай эпохі. Далей..
У Магілёве пройдзе Рэспубліканскі конкурс "Гармоніка". Юныя баяністы і выканаўцы на акардэоне збяруцца на адной сцэне 11-12 лютага. Далей..
Праект "Легенды джаза" гомельскіх гарадскіх аркестраў завершаць канцэртам 31 студзеня. Далей..
Унікальная канцэртная праграма "Мяцеліца" адбудзецца 27 студзеня а 18:00 у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск). Далей..
У горадзе на Бугам пройдзе гастранамічны фестываль "Брэсцкія забавы". 14–15 студзеня жыхары і госці Брэста змогуць пагрузіцца ў атмасферу святочных гулянняў са шматлікімі пачастункамі. Фестываль будзе суправаджацца музыкай Брэсцкага духавога аркестра і ўдзельнікаў тэлешоу "Зорны шлях". Далей..
Радасны калядны настрой, душэўная цеплыня, падарункі, усмешкі, арыгінальнае музычнае суправаджэнне і мноства сюрпрызных момантаў. Так можна ахарактарызаваць сустрэчу-віншаванне народнага хору ветэранаў працы “Майскія зоры” Палаца культуры горада Ліды, якая прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. Далей..
X Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок" пройдзе 25 і 26 сакавіка ў Палацы культуры Маладзечна. Далей..
Канцэртную праграму "Музыка Галівуду" прадставяць у Вялікім тэатры 10 і 11 студзеня. На сцэне тэатра выступяць больш за 60 таленавітых музыкантаў. Сімфанічны аркестр Вялікага тэатра выканае галоўныя музычныя тэмы з вядомых фільмаў, а на экране пакажуць відэашэраг самых знакавых сцэн з кінакарцін. Далей..
Які ўрок самы цяжкі? Калі запытаць навучэнцаў музычнай школы, напэўна, пачуеш: “Сальфеджыа…” Але нашы гераіні гэтую дысцыпліну любяць — і сёння з задавальненнем спасцігаюць музыказнаўства. А нядаўна Аліна Шамрыла, Лізавета Цудзіла і Марыя Кісялёва сталі пераможцамі конкурсу музычнай крытыкі на XXI Міжнародным фестывалі імя І. І. Салярцінскага. Свята высокага класічнага мастацтва праходзіла ў Віцебску з 2 па 16 снежня. Упершыню ў межах форуму правялі конкурс музычнай крытыкі, на які свае работы даслалі навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры. Далей..
IV Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску" пройдзе з 4 па 6 студзеня ў змешаным фармаце – анлайн і афлайн. Далей..
На гэтым тыдні буйной Міжнароднай навуковай канферэнцыяй, чарадой штодзённых канцэртаў, уключаючы філарманічны 9 снежня, і шэрагам іншых значных мерапрыемстваў напярэдадні адзначыла сваё 90-годдзе Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. У Год гістарычнай памяці хочацца дакрануцца да самага пачатку дзейнасці гэтай папраўдзе ўнікальнай у нашай краіне вышэйшай навучальнай установы. Некаторыя таямніцы раскрыла адна з найстарэйшых выкладчыц — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Радаслава АЛАДАВА, чый бацька, знакаміты кампазітар Мікалай Аладаў, у свой час узначальваў кансерваторыю (менавіта так раней называлі Акадэмію музыкі). Далей..
Прыгожы творчы юбілей сёлета адзначае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Тамела — 30 гадоў сцэнічнай дзейнасці. Далей..
Дзяржаўны камерны аркестр выступіць у Белдзяржфілармоніі 28 снежня з канцэртнай праграмай "Новаму году — новыя зоркі", прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Роберта Бушкова. Канцэрт адбудзецца ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Далей..
Сёння ў Магілёве гучаць апошнія акорды фестывалю творчасці інвалідаў “Разам мы зможам больш”. Далей..
З 13 па 18 снежня праходзіць ХІІ Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Гасцей і ўдзельнікаў прымае Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі — ініцыятар і галоўны арганізатар гэтай падзеі. Далей..
Сярод шматлікіх канцэртаў да 90-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ўвагу прыцягнула вечарына айчынных прэм’ер у выкананні салістаў і студэнцкага аркестра... рускіх народных інструментаў. Далей..
Канцэртную праграму да Года гістарычнай памяці прэзентавалі юныя музыканты Брэста. Калектывы дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 горада над Бугам прадставілі канцэрт на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы 6 снежня. Далей..
Дні культуры Казахстана праходзілі ў Беларусі з 28 па 30 лістапада. Для ўдзелу ў мерапрыемствах у Мінск прыбыла афіцыйная дэлегацыя на чале з міністрам культуры і спорту ўсходняй краіны Даўрэнам Абаевым. Далей..
У Віцебскай абласной філармоніі 2 снежня адкрыўся ХХХІІІ Міжнародны музычны фестываль імя Івана Салярцінскага. Падзея прымеркаваная да 120-годдзя з дня народзінаў гэтага славутага музыказнаўцы і дзеяча мастацтваў, што меў самае непасрэднае дачыненне да культуры Беларусі і ў прыватнасці Віцебска. Далей..
У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі 4 снежня пройдзе адкрыты конкурс піяністаў "Маленькія клавішы". У творчым спаборніцтве паўдзельнічаюць юныя музыканты ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Далей..
Заснежаныя сцежкі-дарожкі прывялі артыстаў сектара нестацыянарнага абслугоўвання ў самую глыбінку Слонімскага раёна, да самых светлых і працавітых людзей, у вёсцы Літва, Баравікі, Вецянёўка, Коласава, Сяркі, Заводны лес. Далей..
Конкурс музычнай крытыкі ўпершыню пройдзе на фестывалі Салярцінскага ў Віцебску. Пераможца конкурсу выступіць разам з аўтарытэтнымі мастацтвазнаўцамі падчас XXI Навуковых чытанняў у межах фестывалю. Далей..
На сцэне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выступіў казахстанскі фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Туран". Далей..
Нядаўна адбылася прэзентацыя зборніка харавых твораў Алега Молчана. Падзею прымеркавалі да юбілею Таісіі Міронавай — настаўніцы Алега Уладзіміравіча па дырыжыраванні. Далей..