“Крылы цыкады”, “ліст архідэі”, “вадзяная лінія”… Усе гэтыя вытанчаныя вобразы — элементы мастацтва, якое набліжае да велічы і таямнічасці дзіўнага Кітая – жывапісу гунбі. Унікальная магчымасць напоўніцца гармоніяй Паднябеснай з’явілася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Далей..
Новы выставачны сезон у сталічным Палацы мастацтва пачала экспазіцыя да 95-годдзя Гаўрылы Вашчанкі. І гэта не звычайная “дацкая” рэтраспектыва — знаходкі зробяць нават абазнаныя ў творчасці мэтра. Далей..
Беларускі саюз мастакоў за апошнія тры гады зладзіў з паўсотні мерапрыемстваў і збаўляць актыўнасць не збіраецца, тым больш надышоў юбілей: сёлета арганізацыі спаўняецца 85. Значыць, гледачам варта чакаць яркіх навінак і большага размаху ад традыцыйных падзей. Далей..
Дзень касманаўтыкі, мусіць, недарэмна прыпадае на вясну, але ў Мінску яго святкаванне вырашылі пачаць яшчэ ўзімку. Выстава “Чакайце нас, зоркі”, якая заняла ўсе плошчы самай вялікай пляцоўкі Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва, дэманструе розныя падыходы да неабдымнай тэмы космасу. У тым ліку і даволі нечаканыя. Далей..
У Бабруйскім мастацкім музеі працуе выстава жывапісу і дэкаратыўнай скульптуры Ціхана Абрамава. Экспазіцыя, прысвечаная 55-годдзю мастака, адлюстроўвае адкрыцці і стылістычныя эксперыменты творцы розных часоў. Далей..