Першая / Рэгіёны – Гродна і вобласць

Бібліякараван “Партызанская паляна” працягвае падарожжа

Апублiкавана: 19 красавiка 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Актуальнай формай нестацыянарнага абслугоўвання жыхароў сельскай мясцовасці з’яўляецца бібліёбус. Важным напрамкам у рабоце яго – гэта правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для розных груп чытачоў. Свабодная вулічная абстаноўка, жывыя стасункі, магчымасць задаваць пытанні, удзельнічаць у абмеркаванні — усё гэта адыгрывае станоўчую ролю і патрэбу ў штодзённым жыцці вяскоўцаў. Далей..

Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня

Апублiкавана: 17 красавiка 2024 Афiша Традыцыі Гродна і вобласць

Рэгіянальны фестываль-кірмаш вырабаў народных промыслаў "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня" адбудзецца ў Гродне 27 красавіка. Далей..

Музычны Мір

Апублiкавана: 16 красавiка 2024 Афiша Музыка Гродна і вобласць

25 мая ў Мірскім замку адбудзецца канцэрт для лаўрэатаў V Рэспубліканскага адкрытага конкурсу класічнай музыкі "Музычны Мір". Далей..

З натхненнем і задавальненнем

Апублiкавана: 14 красавiка 2024 Стужка Бібліятэкі Гродна і вобласць

Святы, сустрэчы, выставы — часам здаецца, што бібліятэкары працуюць без перапынкаў. І робяць гэта з натхненнем і задавальненнем! Інакш як растлумачыць неверагодную колькасць паведамленняў ад руплівіц кніжных скарбніц? Рэдакцыйная пошта напоўнена лістамі з розных куткоў краіны. Далей..

Тое, што ачышчае душу

Для Мацвея Чучы ігра на баяне не толькі любімая справа, але сямейная традыцыя: веды пра народны інструмент перадаюцца ў яго родзе з пакалення ў пакаленне. Шаснаццацігадовы ўраджэнец Ліды — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра творчыя дасягненні, важнасць працы ў ансамблі і формулу поспеху разважае наш герой. Далей..

Права для ўсіх

Апублiкавана: 04 красавiка 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Ведаць свае правы павінен кожны грамадзянін. Зусім нядаўна распачаў сваю дзейнасць новы сумесны праект “Права для ўсіх” Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Астравецкага раёна з аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў і аддзелам адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, накіраваны на тлумачэнне заканадаўства. Далей..

Рухальная сіла таленту

Лаўрэат першай ступені XII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” Анастасія Пачынчык залічана ў банк таленавітай моладзі Рэспублікі Беларусь пасля ўручэння спецыяльнай прэміі Прэзідэнта. У 21 год яна студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, ужо тры гады працуе педагогам дадатковай адукацыі ў СШ № 28 імя У.Д. Сакалоўскага г. Гродна. Як выгадаваць творцу ў сценах звычайнай школы і чым клас лепшы за сцэну, распавяла наша гераіня. Далей..

Святочны канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Апублiкавана: 02 красавiка 2024 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

У гонар Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт. Далей..

Выстава "Старажытны час Навагрудчыны"

Апублiкавана: 30 сакавiка 2024 Афiша Музеі Гродна і вобласць

Выстава "Старажытны час Навагрудчыны" працуе па 3 мая ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Далей..

Выстава "Пётр Явіч — вучань Юдаля Пэна"

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава "Пётр Явіч — вучань Юдаля Пэна". Далей..

Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні

Апублiкавана: 19 сакавiка 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

У гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі “Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні". Бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную выкладку літаратуры “Праз кнігу – да духоўнага адраджэння", а таксама запрасілі на сустрэчу з моладдзю святара – протаіерэя, настаяцеля Храма Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах Георгія Муху. Далей..

Гонар роднай старонкі

У лютым народнаму майстру Беларусі Веры Ігнатаўне Белакоз споўнілася 90 гадоў. З гэтай нагоды ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі зладзілі святочную імпрэзу. Далей..

Выстава "Вясновы вернісаж"

Па 4 красавіка ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі працуе выстава "Вясновы вернісаж". Далей..

Найноўшы летапіс: надзённая справа

Апублiкавана: 26 лютага 2024 Стужка Музеі Гродна і вобласць Соцыум

Расказаць пра найважнейшыя падзеі ў гісторыі суверэннай Беларусі — такая актуальная задача паўстала перад музеямі нашай краіны. У скарбніцах рэспублікі ствараюць новыя экспазіцыі, прысвечаныя дасягненням усёй дзяржавы і пэўных рэгіёнаў у сацыяльна-эканамічнай, культурнай, навуковай ды іншых сферах. Як ідзе праца ў гэтым кірунку? Звернемся да вопыту Прынёманскага краю. Далей..

Лідскі — ад слова “лідар”

Лідскі дзяржаўны музычны каледж справіў 50-годдзе. У параўнанні са сталічным, якому сёлета споўніцца сто, — усяго толькі “ўнучак”. Але ж які таленавіты ды апантаны! Пра дасягненні, адметныя рысы і будучыню ўстановы распавядае яе дырэктар Алена Серакова. Далей..

Пераемнасць традыцый

Апублiкавана: 19 лютага 2024 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Стала добрай традыцыяй, у этнагасцёўню “Каравайніцкая” Навасёлкаўскага цэнтра культуры запрашаць гасцей Паўлаўскай зямлі. Галоўныя носьбіты каравайных цудаў - удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-караваніцы” і іх галоўныя пераемнікі - удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чароўны каравайчык”, выраблялі ўпрыгожванні для караваяў на фальклорных вячорках “Паўлаўскі каравай - сувязь пакаленняў”. Далей..

Самабытнасць у мастацтве

Апублiкавана: 12 лютага 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

У літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча-прэзентацыя “Самабытнасць у мастацтве” ў сувязі з выхадам новай кнігі смаргонскай журналісткі Галіны Антонавай “Космас Анатоля Антонава”. Далей..

Пазнавальнае падарожжа "Жамчужыны Шчучыншчыны"

Апублiкавана: 08 лютага 2024 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі працягвае работу па захаванні і развіцці культурных традыцый, распаўсюджванню краязнаўчых ведаў. Вучні сярэдняй школы №2 Шчучына 3 лютага адправіліся ў пазнавальнае падарожжа "Жамчужыны Шчучыншчыны" па маршруце Ішчална – Вялікае Мажэйкава – Скрыбаўцы – Мураванка. Далей..

Памяць – гэта тое, што аб’ядноўвае пакаленні

Апублiкавана: 06 лютага 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

У гэтым годзе наша краіна адзначае 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды па ўсёй краіне праводзяцца адмысловыя мерапрыемствы: гутаркі, акцыі, сустрэчы. Усё гэта накіравана на тое, каб праінфармаваць грамадскасць аб тых падзеях. Не засталася ўбаку і бібліятэчная сістэма Астравецкага раёна. У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла гісторыка-пазнавальная гадзіна “Мы памятаем! Мы ганарымся! Паклон вам да зямлі!” для вучняў 4 класа. Далей..

Прысвяціць жыццё культуры і мастацтву

Прыгожы юбілей адзначыла 14 студзеня Людміла Сільвестраўна Разуваева. Яна заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, кіраўнік ансамбля “Фантазія”, дзякуючы якому беларускія песні гучалі ў розных кутках свету. Нягледзячы на паважаны ўзрост, наша гераіня не збіраецца адпачываць. Сваім запалам яна зараджае навучэнцаў — гадуе будучыню айчыннай культуры. Далей..

“Лялечкі” танцуюць!

Ансамбль “Лялечкі” ўзнік на Гродзеншчыне ў снежні 1977-га. Выступленням артыстаў апладзіруюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за мяжой. Сваім майстэрствам калектыў заваёўвае нават самую дасведчаную аўдыторыю літаральна адразу пасля з’яўлення на сцэне. Далей..

Аснова нашай будучыні – зберажэнне традыцый

Апублiкавана: 22 студзеня 2024 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

На Слонімшчыне ў вёсках Бярдовічы і Шышкі ў гэты дзень зладзілі яшчэ і абрад “Падсаджванне Каляды на дуб”, які сімвалізуе заканчэнне ўсіх калядных свят, як у народзе кажуць “Святое Хрышчэнне и Калядам прашчэнне”. Далей..

Выстава "АРТ Фіт"

У культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) прадстаўлена выстава "АРТ Фіт". Далей..

Ад­ра­сы дос­ве­ду

Мастоўскі раённы цэнтр культуры месціцца ў самым цэнтры горада, на галоўнай плошчы. А ў ім знаходзіцца аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў: тры асобныя памяшканні. У адным з іх — крама вырабаў народных майстроў. І ў дадзеным выпадку менавіта месца ў немалой ступені вызначае камерцыйны поспех гандлёвага пункту ўстановы. Хаця галоўнае, безумоўна, добры густ, высокія стандарты якасці і шчырая адданасць сваёй справе мастоўскіх майстроў традыцыйных беларускіх рамёстваў. Далей..

Ад Каляд да Старога Новага года!

Апублiкавана: 18 студзеня 2024 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

У другі раз у Навагрудку прайшлі гарадскія вулічныя фестывалі “Калядныя цуды”. Урачыстае адкрыццё фестываляў адбылося 23 снежня напярэдадні каталіцкага Раства. Кожны дзень на працягу трох тыдняў гарадская плошча ператваралася ў суцэльную тэатралізаваную сцэну. Далей..

Акцыя "Ад усёй душы" ў бібліятэках

Апублiкавана: 12 студзеня 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Бібліятэчныя установы Бераставіцкага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. Своеасаблівы марафон добрых спраў праходзіць з мэтай праявіць максімальны клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення. У адрас людзей “залатога ўзросту” гучаць віншаванні з Новым годам і Калядамі, цёплыя словы з пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Далей..

Танцы ад усёй душы!

Апублiкавана: 09 студзеня 2024 Нам пішуць Афіцыйна Гродна і вобласць

Яркі і маляўнічы Калядны баль адбыўся ў Палацы культуры горада Ліды ў рамках Рэспубліканскай акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы". Далей..

Аб­апал На­лі­боц­кай пуш­чы

Падчас візіту калегіі Міністэрства культуры ў Гродзенскую вобласць, які адбыўся 26 кастрычніка,міністр Анатолій Маркевіч падкрэсліў,што пры рабоце з аб’ектамі гісторыкакультурнай спадчыны важна наладжваць узаемадзеянне паміж раёнамі і сумесна распрацоўваць турыстычныя маршруты — такі сістэмны падыход дапаможа больш пагрузіць турыстаў у гісторыю рэгіёна. Гэтым разам мы паспрабавалі накрэсліць такі маршрут па наваколлі Налібоцкай пушчы і далей па Навагрудчыне,у ваколіцы славутага возера Свіцязь. Далей..

Воранаўшчына: як клуб стаў культурна-турыстычным цэнтрам

Культура і турызм, па маім перакананні, паняцці ўзаемазвязаныя. Мы збіраем пляцак, каб пабачыць не толькі выток Нёмана, але і, скажам, маляванкі Драздовіча; штораз удасканальваем лагістыку вандровак, каб сябры пазнаёміліся не толькі з драўляным дойлідствам, але і з аўтэнтычнымі бабульчынымі спевамі. Далей..

Бібліятэкары падарылі навагодні настрой вясковым чытачам

Апублiкавана: 28 снежня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Бібліятэка ва ўсе часы лічылася асяродкам культуры, а праз чытанне людзі далучаліся да навукі і мастацтва, развіваліся, атрымлівалі новыя веды. Аднак бібліятэкі існуюць не ў кожным населеным пункце. Далей..

12345