“Са знакам якасці” — менавіта так імкнуцца арганізаваць сваю дзейнасць бібліятэкары краіны. Далей..
Раённы конкурс сярод настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў і работнікаў устаноў культуры “Віртуоз года — 2024” адбыўся ў зале Старасвержанскага цэнтра культуры. За пачэсны тытул змагаліся 13 таленавітых рупліўцаў. У кожнага — свая гісторыя, творчы падыход і вопыт даўжынёю ў жыццё. Далей..
Сёлета споўніцца 105 гадоў з заснавання Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева. За гэтую пару назапашана нямала здабыткаў. І юбілейная дата — выдатная нагода зазірнуць у гісторыю ўстановы ды ўспомніць значныя падзеі апошняга часу. Далей..
Мастоўскі раённы цэнтр культуры месціцца ў самым цэнтры горада, на галоўнай плошчы. А ў ім знаходзіцца аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў: тры асобныя памяшканні. У адным з іх — крама вырабаў народных майстроў. І ў дадзеным выпадку менавіта месца ў немалой ступені вызначае камерцыйны поспех гандлёвага пункту ўстановы. Хаця галоўнае, безумоўна, добры густ, высокія стандарты якасці і шчырая адданасць сваёй справе мастоўскіх майстроў традыцыйных беларускіх рамёстваў. Далей..
Ці можа каманда з трох супрацоўнікаў ладзіць брэндавыя імпрэзы і скараць міжнародныя конкурсы? Лёгка — калі гэтым людзям наканавана займацца творчасцю. Тады знойдуцца аднадумцы, тады адмыслоўцаў акрыліць глядацкая любоў. Сведчыць пра гэта вопыт маленькага калектыву рупліўцаў Валкалацкага сельскага дома культуры, што ў Докшыцкім раёне, на чале з Марыяй Кімстач. Далей..
Культура і турызм, па маім перакананні, паняцці ўзаемазвязаныя. Мы збіраем пляцак, каб пабачыць не толькі выток Нёмана, але і, скажам, маляванкі Драздовіча; штораз удасканальваем лагістыку вандровак, каб сябры пазнаёміліся не толькі з драўляным дойлідствам, але і з аўтэнтычнымі бабульчынымі спевамі. Далей..
За паўтысячы гадоў хто толькі не схіляў галаву перад гэтым Асілкам. А знаходзіцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў вёсцы Сітцы, у таямнічым парку, што прыналежаў калісьці знакамітаму роду Дамейкаў. Ад сядзібы засталіся толькі частка агароджы, уязная брама, рэшткі гаспадарчых пабудоў. І неймаверны дуб, апеты ў вершаваных радках Петрусём Броўкам. Далей..
Музеі ды галерэі ў невялічкіх гарадах, вядома, не паспрачаюцца са сталічнымі скарбніцамі ў багацці калекцый. Але крэатыўнаму супрацоўніку пад сілу зрабіць установу прыцягальнай для мясцовых і гасцей. Свае сакрэты маюць адмыслоўцы карціннай галерэі імя Л. М. Дробава ў гарадскім пасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне. Далей..
Цікава, як, калі і навошта ўзнік першы музей. Кажуць, яго прататып пад назовам "Музеён" праславіў Александрыю аж у 290 годзе да нашай эры. Як ні дзіўна, асновай стала Александрыйская бібліятэка. Былі тут нават абедзенныя залы. Чым не падстава для гаворкі пра сінтэтычныя ўстановы культуры будучыні? Новае, як вядома, — забытае старое… Далей..
Слова — прыгожае кніжнае. Гліна — лёгкая поразаўская. А ўсё разам — чарговы праект бібліятэкараў Свіслацкага раёна. Абавязкова знойдуцца скептыкі, якія заўважаць з веданнем справы: “Бібліятэкары павінны займацца кнігавыдачай! А фларыстыка, фітапаслугі і лясная скульптура на стэлажах — гэта прафанацыя!” Далей..
Бібліятэка — сховішча інфармацыі. Але ў другую чаргу. У першую гэта, як падаецца, збор дабрыні, любові, спагадлівасці. І не толькі ад літаратурных герояў, але і ад супрацоўнікаў кніжнай скарбніцы. Тыя чалавечыя праявы — гаючыя, аднак яшчэ і выхаваўчыя ўласцівасці маюць. Прыкладаў шмат. І ў Светлагорскім раёне таксама. Далей..
Дзесяцігоддзі таму мой першы журналісцкі настаўнік Валодзя Ялько вучыў: "Бяры ў бібліятэцы чатыры кнігі на рускай мове, а пятую — абавязкова на беларускай!" Мінуў час, які пацвердзіў карысць правіла. На сёння я нават змяніў бы яго ў бок павышэння пашаны менавіта роднай літаратуры. Далей..
Пра адметныя музейныя праекты, інклюзію, анлайнфармат ды іншыя сучасныя напрацоўкі — у гутарцы з дацэнтамі кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдатамі культуралогіі Іваннай Бамбешка і Ірынай Лупашка. Далей..
Можна пачаць нестандартна. Жылі-былі Вольга і Уладзімір Квашко, майстры ды таленты вялікія. Усё, да чаго дакранаюцца, у золата пераўтвараецца… А можна і звыкла гаворку павесці. Прыкладна так. Раённы дом рамёстваў у Сянно пераехаў з цеснага памяшкання на вуліцы Савецкай на шыкоўныя плошчы былой сярэдняй школы па вуліцы Кастрычніцкай. І пачалося зусім іншае творчае жыццё… Зрэшты, абодва пачаткі вымагаюць ад сённяшняга сюжэта цалкам казачнага зместу. Далей..
Прафесійны рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” не толькі садзейнічае развіццю айчыннай культуры, прапагандзе яе здабыткаў, збіранню і распаўсюджванню фальклорна-этнаграфічнай спадчыны. Гэта яшчэ і выдатная магчымасць адшукаць найлепшых у сваёй справе, стымуляваць іншых імкнуцца да вяршынь бібліятэчнага майстэрства. Далей..
Гэтая ўстанова знаходзіцца на Пушкінскім праспекце, дзе ўсталяваны помнік вялікаму паэту. Яна таксама носіць імя літаратара. У рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” згаданая скарбніца заняла першае месца за навацыі ў галіне бібліятэчнай справы. І Пушкін тут таксама адыграў пэўную ролю. Далей..
Фішка, разынка, ягадка на торце, топчык… Гэтыя словы — вольныя сінонімы да тэрміна “брэнд”. Ён сёння — звышзапатрабаваны. Ведаю: ці не ва ўсіх кутках краіны райвыканкамаўскае кіраўніцтва загадала, каб кожная вёска займела свой культурны брэнд. Добра тое ці кепска? Добра ў плане адметнасці і непадабенства. Цяжка гэта зрабіць ці лёгка? А вось тут магчымыя варыянты. Паспрабую іх прааналізаваць. Далей..
У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра днямі рэалізоўваўся арт-праект “Партрэт майстра”. На вернісажы ішла гаворка і пра тое, у чым вытокі рамесніцкай актыўнасці на беларускай зямлі. У іншых краінах нават пры вялікім старанні аналагаў не адшукаць. Віцебскі праект і падштурхнуў да стварэння гэтага артыкула. Далей..
Калега смяецца: “Вось ты па клубах ды бібліятэках шукаеш цікавае. А яно ж хутка скончыцца”. Я ў адказ: “Ніколі!” У любові не бывае канца. А любоў гэтая — да родных людзей і краю. На такой урадлівай глебе і буяе наша нацыянальная культура… Далей..