Першая / Праекты – Пазіцыя

Учора, сёння і заўтра рэгіянальнай культуры

Апублiкавана: 16 лiпеня 2023 Стужка Бібліятэкі не указан Пазіцыя

Не прэтэндую на ісціну ў апошняй інстанцыі. (Як і заўжды, дарэчы.) Больш за тое, я не гісторык і не збіраюся жангляваць гадамі і эпохамі. Задача не тая. Спрабую асэнсаваць развіццё рэгіянальнай культуры. І прыходжу да высноў, нечаканых нават для самога сябе. Далей..

А звалі яе Лісапедкай

Апублiкавана: 09 лiпеня 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск Пазіцыя

Давайце зноў пагуляем у словы. Вельмі прыемны, трэба сказаць, занятак. Гэта як у дзяцінстве: разаб’еш скарбонку і кешкаешся з манеткамі. Медзякі ў адзін бок адкідаеш, срэбра — у другі. І думаеш, як багацце патраціць. Далей..

Каб цмок не крыўдаваў

Для чаго прызначаны раённыя музеі? У свой час на гэтае пытанне мне вельмі даходліва адказалі старшыні Дубровенскага і Астравецкага райвыканкамаў. Па-першае, спадары абураліся, што ў іх такіх устаноў яшчэ няма (цяпер ёсць). Па-другое, музеі патрэбныя ў якасці візітовак. Маўляў, завітае ў раён дэлегацыя, вось у музеі прыезджым і патлумачаць, якую гісторыю ды культуру мае гэты край. Збольшага правільна, але дужа прагматычна і вузкаскіравана. Трэба ж — не прыземлена, а ўзнёсла. Каб на ўсіх хапіла. І на гасцей, і на тутэйшых. Далей..

ДШМ — “старая школа” ў развіцці

Апублiкавана: 18 мая 2023 Стужка Музыка Мінск Пазіцыя

Днямі патэлефанавалі дзяўчаты з раённага аддзела культуры. Добры аддзел: смелы, выніковы, нестандартны і аўтарытэтны. Таму і спыталіся ўпэўнена: “А што ты, Рагін, пра школы мастацтваў мала пішаш?” Я паабяцаў выправіцца. Далей..

Блогер, маркетолаг, артыст…

Апублiкавана: 27 красавiка 2023 Стужка Бібліятэкі не указан Пазіцыя

Час ад часу варта вяртацца да тых, так бы мовіць, тэхналогій нашых узаемаадносін са светам, якія дапамагаюць пераўтварыць працу-руціну ў самы што ні ёсць творчы працэс. У словах "пераўтварыць" і "творчы" нават адзін корань. Далей..

Сальфеджыа мінскай прасторы

Апублiкавана: 12 красавiка 2023 Стужка Музыка Мінск Пазіцыя

Адзін з праспектаў вялікага горада. На ходніках — людскі вір. Кожны спяшаецца. Твары засяроджаныя і заклапочаныя. Раптам адзін з мінакоў выцягвае з-пад курткі… валторну. На супрацьлеглым баку вуліцы купка дзяўчат выхопліваюць скрыпкі і альты. Дзесьці паблізу прачынаюцца саксафон з трамбонам. Праз хвілю на праспекце зладжана ды натхнёна гучыць сімфанічны аркестр. Людзі запавольваюць хаду, на вуснах з’яўляюцца ўсмешкі. Дзеля гэтага флэшмоб і ладзіцца. Рознакаляровая жывая карцінка на фоне застылых шэрых шматпавярховікаў. Далей..

На­чы­та­насць — рэч ста­тус­ная

Апублiкавана: 04 красавiка 2023 Стужка не указан Мінск Пазіцыя

Шаноўнае спадарства,вы чулі, як размаўляюць на вуліцах нашы школьнікі,ад самых малых да выпускнікоў? Так, словы гэтыя далёка не высокага стылю. Больш за тое,ненарматыўную лексіку я пачынаю чуць у вышэйшых навучальных установах. І не сумняваюся,што ўсё — ад непісьменнасці.Яна пануе сёння не толькі ў інтэрнэце, але нават на афіцыйных шыльдах. Прапаведнікамі моўнага густу перасталі быць кіно, тэлебачанне... Шэры колер непазбежна нараджае колер чорны. Далей..