Першая / Навігатар – не указан

БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР. ЛЮТЫ

Апублiкавана: 10 студзеня 2023 Каляндар не указан Мінск

Народны каляндар — гэта сістэма зафіксаваных у фальклоры свят, ігрышчаў, абрадавых звычаяў, прысвяткаў, працоўных дзён, якая адлюстроўвае прыроднахраналагічныя веды беларусаў. Асобныя старадаўнія прыкметы надвор’я, звязаныя з пэўнымі датамі, цяпер ужо страцілі актуальнасць, некаторыя звычаі засталіся толькі ў гістарычнай памяці, іншыя ж актыўна бытуюць і сёння. Сістэматызаваны беларускі народны каляндар з яго велікодна-валачобнымі песнямі, што ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць прысвяткі і святы, ёсць нацыянальным шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры. Акрамя таго, валачобныя песні, што выконваліся на Вялікдзень, даўнейшы Новы год, — гэта своеасаблівае паэтычнае кола жыцця. Далей..

Даць адлуп Хэлоўіну!

Апублiкавана: 26 снежня 2022 Лента не указан Мінск

Артыкул гэты вельмі просты па змесце. І выснову мае элементарную. Галоўная яго думка гучыць са старонак “К” не першы раз. І, відаць, не апошні. А ідэя, калі яе разгарнуць як след, наступная: можна насіць джынсы, спяваць песні The Beatles і захапляцца стрыт-артам, але неабходна заставацца пры гэтым годным беларусам. Маўляў, ты спачатку з уласнымі гісторыяй ды традыцыямі разбярыся, а потым ужо думай, што скарыстаць з сусветнай культуры. Далей..

Чытаем "Культуру" разам

Апублiкавана: 09 снежня 2022 Нам пішуць не указан Мінск

Працягваючы знаёміцца з падпісчыкамі газеты "Культуры", мы адправіліся ў гп. Акцябрскі, што ў Гомельскай вобласці, і г. Белаазёрск на Брэстчыне. Далей..

Вялікая перыгрынацыя Парацэльса

Апублiкавана: 11 лiстапада 2022 Лента не указан Мінск Гістарыёграф

Сёння мы распавядзём пра знакамітага сярэднявечнага лекара-рэвалюцыянера Парацэльса. Ці ўдзельнічаў ён у навуковым дыспуце з Францішкам Скарынам? У якіх яшчэ гарадах Вялікага Княства Літоўскага, акрамя Вільні, Парацэльс мог пабываць падчас вандроўкі ў Маскву (калі яна сапраўды адбылася)? Далей..

Аб творчых стажыроўках беларусаў замежжа гутарым з Вольгай Антоненка

Апублiкавана: 24 кастрычнiка 2022 Лента не указан Мінск Суботнія сустрэчы

Да нас у госці едуць суайчыннікі з розных куткоў свету: 23 кастрычніка стартавала чарговая творчая стажыроўка для кіраўнікоў калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа. Кожны з удзельнікаў “сэрцам і думамі” з роднай краінай, не зважаючы, нарадзіўся тут ці нават не бываў ніколі на зямлі продкаў. Што суайчыннікаў-замежнікаў чакае падчас стажыроўкі і як яны зберагаюць памяць пра вытокі — аб гэтым гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольгай Антоненка. Далей..

“Нядзельнік” у Сёмкаве

Сёлета архіў валанцёрскай дзейнасці газеты “Культура” папоўніўся дзясяткам новых запісаў. Суботнікі праводзіліся ў розных раёнах Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. А ў нядзелю мы наведаліся ў прысталічны сядзібна-палацавы комплекс Сёмкава, у палац Хмараў, які нібы крыкам крычыць: “Дапамажыце! Ратуйце!” Анонс мерапрыемства быў размешчаны ў мінулым нумары “К”. А цяпер пра тое, як яно было. Далей..