Пакроўскі фестываль “Радасць”

Пакроўскі фестываль “Радасць” пройдзе ў г. Мінску з 8 па 16 кастрычніка.

Наведвальнікам будзе прадстаўлена выстава старажытных ікон, пляцоўкі з архіўнымі кіно і фота, жывой музыкай, таксама ўсе ахвочыя змогуць прыняць удзел у майстар-класах і інтэрактыўных праграмах.

Акрамя гэтага для дзяцей прадугледжана праграма творчых і адукацыйных мерапрыемстваў. На ўсіх пляцоўках будзе падтрымлівацца асноўная тэма фестывалю – “Сям'я. Адзінства. Вернасць”.

Спецыяльна да пачатку фестывалю “Радасць” з г. Кастрама была прывезена копія цудатворнага абраза Божай Маці “Феадораўскай”. Для пакланення ікона будзе выстаўлена ў Дзяржаўным храме.

На выставачнай экспазіцыі “Патаемны свет праваслаўя”, падрыхтаванай у гонар святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях будуць прадстаўлены макеты храмаў, абліччы святых, карціны беларускіх святыняў, а таксама кропкавы роспіс па шкле.

Урачыстае адкрыццё фестывалю пройдзе ў 12.00 у духоўна-асветніцкім цэнтры “Каўчэг” (Даўгінаўскі тракт, 164).

Поўную праграму фестывалю можна даведацца на сайце.