Стары Новы год Тульскі акадэмічны тэатр драмы і Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр сустрэлі на абменных гастролях — ужо дзясятых з 2013 года. Далей..
Народны мастак Беларусі, прафесар Барыс Герлаван працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы акурат 60 гадоў (тэрмін, амаль немагчымы ў наш імклівы час, калі сродкі сувязі дазваляюць кожнаму адчуць сябе чалавекам свету). Да цудоўнага творчага юбілею майстра сёння дадаўся яшчэ адзін — асабісты, на чвэрць стагоддзя большы. Чым не нагода пагаварыць пра ролю Барыса Федасеевіча ў беларускім мастацтве? Але ён адразу мадулюе ў іншую танальнасць — мастацтва ў сабе. І лейтматывам усёй размовы становіцца Купалаўскі тэатр. Далей..
Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Івану Пракопавічу Герасевічу 1 студзеня споўнілася 80 гадоў. Ён сыграў сотні роляў і да гэтага часу выходзіць на сцэну Брэсцкага тэатра лялек — задзейнічаны ў многіх спектаклях. Адкуль бяруцца сілы і натхненне? Адказы — у інтэрв’ю з юбілярам. Далей..
Надзея Цвяткова — актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, якая плённа працуе не толькі на сцэне, але і з дзецьмі. Сёлета ў тэатры распачаўся дзіцячы праект "Гуляем разам". Мы пагутарылі з Надзеяй пра творчую лабараторыю, прафесійны лёс і рэжысёраў. Далей..
Спектакль з ачалавечаным Склерозам у якасці дзейнай асобы, неадрыўнай ад 88-гадовай жанчыны, з’явіўся ў Гомельскім абласным драмтэатры ў красавіку, а 30 снежня — у Нацыянальным акадэмічным імя М. Горкага. Далей..
Тэатральныя прэм’еры заўжды выклікаюць цікавасць. А пастаўленыя маладымі рэжысёрамі — двайную. Далей..
Серыял “Таямніцы роду Манюшкаў” з’явіўся на старонках “К” яшчэ ў 2020-м. Разынкай той культурнагенеалагічнай галаваломкі стала гісторыя тэатральнай трупы Лявона Перажынскага. У 1784 годзе калектыў паставіў у Нясвіжы адну з першых беларускіх нацыянальных опер “Агатка, або Прыезд пана” на лібрэта Мацея Радзівіла. Яго ж пяру, як сцвярджалі тэатразнаўцы, належала і опера “Войт асады альбанскай”. Праўда, калі “Агатка” ўжо “вярнулася” і нават была ўвасобленая на сучаснай айчыннай сцэне, “Войт” заставаўся нейкім прывідам, вядомым толькі па назве і годзе нараджэння. Далей..
Спектакль карэльскага Тэатра лялек у пастаноўцы беларускіх творцаў намінавалі на "Залатую маску". Далей..
17 і 18 снежня ў РТБД адбылася доўгачаканая прэм’ера — “Махляры” па п’есе М. Гогаля “Гульцы” ў пастаноўцы заслужанага артыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Сяргея Фядотава. Незадоўга да гэтага афіша папоўнілася сучаснай харвацкай камедыяй “Тэсты для дарослых” у сцэнічным прачытанні нашага рэжысёра Святланы Навуменка. Ці выпадковае такое суседства? Далей..
На сцэне Вялікага тэатра Беларусі чарговая прэм'ера — "Гісторыя Кая і Герды" ("Снежная каралева"). Галоўная ідэя спектакля: у кожнага чалавека павінна быць цёплы і ўтульны дом, дзе яго чакаюць добрыя, шчырыя і адданыя людзі. Гэта ідэя датычыцца як асобнай сям'і, так і глабальна ўсяго чалавецтва. Дзякуючы музыцы і мастацкім сродкам тэатра гледачоў мусіць уразіць гісторыя кахання, самаахвярнасці, унутранай веры, барацьбы чалавека за сваю душу. Далей..
Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі і выхаванцы дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў Гомеля рыхтуюць да Новага года праект - Спектакль "Шчаўкунок" у сучаснай апрацоўцы. Далей..
27 снежня на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца прэм'ера "Апошні атракцыён". Далей..
17 і 18 снежня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі — прэм’ера “Махляроў”: п’есу М. Гогаля “Гульцы” ставіць заснавальнік і нязменны кіраўнік Пермскага тэатра “Ля Моста” Сяргей Фядотаў. А напярэдадні да нас наведаўся і сам расійскі тэатр — з трыма гастрольнымі паказамі сваіх двух спектакляў: “Калека з Інішмана” і “Жаніцьба. Фантасмагорыя”. Далей..
У Гомельскім абласным драматычным тэатры прадставяць новы спектакль. Прэм'ера камедыі "Рабі дабро — збівай з тропу!" па п'есе маскоўскага драматурга Ігара Глінкова адбудзецца 20-22 снежня. Далей..
Гомельскі драмтэатр падрыхтаваў для юных гледачоў навагоднія прэм'еры. Вясёлую і павучальную гісторыю раскажуць героі паказу "Каляда, Каляда, адчыняй вароты!", пастаўленага рэжысёрам Гомельскага аблдрамтэатра Дзмітрыем Байковым сумесна з мастаком Аляксандрам Кручковічам. Далей..
Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя М. Горкага — 90. Аднак калектыў не толькі захоўвае памяць пра сваю славутую гісторыю, але і маладзее, прыцягвае прэм’ерамі новую моладзевую публіку. Далей..
У Мінску рыхтуецца да прэм'еры спектакль "Махляры" паводле п'есы Гогаля. Далей..
У Магілёве з аншлагам прайшла прэм'ера інклюзіўнага спектакля "Жыць". Пастаноўка створана па матывах твора Шолам-Алейхема "Цеўе-малочнік". Далей..
Студэнты-акцёры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі, прафесара Уладзіміра Мішчанчука зрабілі фурор у Маскве на V Тэатральным фестывалі краін СНД “ГИТИС — мастер-класс”. Далей..
У Беларускім тэатры “Лялька”, што ў Віцебску, прадставілі спектакль “Кацёл з каменьчыкамі” па казцы Уладзіміра Караткевіча. Далей..
30 лістапада Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага святкуе юбілей. У гэты дзень на вялікай сцэне ўстановы пакажуць нашумелую рок-оперу «Граф Монтэ-Крыста». Хутка калектыў прэзентуе новы спектакль — «Ідыёт» — паводле рамана Дастаеўскага ў пастаноўцы сербскай актрысы і рэжысёра Іваны Жыгон. Прэм’ера запланаваная на люты 2023 года. Далей..
Пакуль вы ўспамінаеце дату апошняга наведвання храма Таліі і Мельпамены, мы паведамляем, што ў лідчан і гасцей горада ёсць унікальная магчымасць на два дні пагрузіцца ў асаблівую атмасферу тэатральнага мастацтва. Далей..
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага выйшла чарговая прэм’ера — камедыя Мальера “Падмануты муж” у пастаноўцы мастацкага кіраўніка калектыву Сяргея Кавальчыка. Далей..
Фестываль "Лідскія тэатральныя сустрэчы" пройдзе 26–27 лістапада ў Палацы культуры горада. Далей..
Незвычайны спектакль з філасофскім падтэкстам рыхтуюць да паказу ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Для калектыву ўстановы гэта будзе першая прэм'ера ў 46-м сезоне. Далей..
Прэм'ера пластычнай пастаноўкі "Наш космас" рэжысёра Данііла Філіповіча адбудзецца 24 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Далей..
Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыецца творам Пятра Чайкоўскага «Яўген Анегін» у пастаноўцы Маскоўскага музычнага тэатра «Гелікон-опера». Далей..
11—13 лістапада ў Полацку праходзіў ІІІ Тэатральны фестываль “Умоўnо”. У праграме — 12 спектакляў з Беларусі і Расіі. Далей..
11 лістапада ў Бабруйску ўрачыста адкрыўся VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Напярэдадні мы сустрэліся з Веранікай Вінель — адной з яго арганізатараў, дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, на базе якога і ладзяцца асноўныя фестывальныя падзеі. Далей..
29—30 кастрычніка ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры з’явіліся “Шалёныя грошы”. Менавіта такія, у двукоссях, бо гэта ўсяго толькі пастаноўка паводле п’есы Аляксандра Астроўскага. Далей..