
Часовая экспазіцыя “Крыху пяшчоты” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любві, які аб’ядноўвае Дзень маці 14 кастрычніка і Дзень бацькі 21 кастрычніка. Далей..

15 кастрычніка ў 18:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу і графікі Барыса Аракчэева «Мінск — горад майго шчасця» да 100-годдзя з дня нараджэння мастака. Далей..

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставачны праект ”Жывая спадчына Беларусі: традыцыі і сучаснасць”, прымеркаваны да Года беларускай жанчыны. Далей..

Адкрыццё фотавыставы Кацярыны Аракчэевай “Этнасусвет” у рамках праекта “Кола года” адбудзецца 30 верасня ў 19:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Далей..

1 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта "Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-беларуская мастацкая выстава" (Кітайская Народная Рэспубліка). Далей..

14 ліпеня ў 16:00 у філіяле «Мастацкі музей» Віцебскага абласнога краязнаўчага музея ў рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адкрываецца выстава жывапісу «Ілля Рэпін» са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Далей..

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачынае працу часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі – 2025”. Далей..