У лістападзе на вялікія экраны выходзіць доўгачаканы поўнаметражны анімацыйны фільм Алены Туравай “Песня Сірын”. Першая айчынная мультыплікацыйная 3D-стужка раскажа пра прыгоды двух хлопчыкаў, якія апынуліся ў свеце славянскай міфалогіі. Далей..
На экраны выйшаў дэбютны фільм Кірыла Халецкага “Кіношнікі”. Якой атрымалася першая поўнаметражная карціна маладога рэжысёра і ці дасць яна старт абноўленай айчыннай кінавытворчасці? Далей..
З 14 снежня ў вялікі пракат выходзіць фільм “Кіношнікі”. Гэта дэбютны поўны метр маладога рэжысёра Кірыла Халецкага. Журы XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” высока ацаніла карціну — стужка атрымала спецыяльны прыз арганізатараў і ўзнагароду “За шчырасць і жыццярадаснасць”. Далей..
На гэтым тыдні беларуская сталіца стала сэрцам самай яркай і маштабнай кінападзеі года — XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Якім ён увойдзе ў гісторыю — у храналогіі яскравых імгненняў форуму. Далей..
XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, які сёлета пройдзе пад слоганам “Ствараем будучыню”, у самым разгары. Адной з асноўных падзей форуму стала прэм’ера дэбютнай карціны Кірыла Халецкага “Кіношнікі”. “К” сустрэлася з выканаўцам галоўнай ролі, Станіславам Пякарскім, каб даведацца, чаго чакаць ад фільма. Далей..
Засталося два тыдня да рэспубліканскай прэм’еры нацыянальнага праекта студыі “Беларусьфільм” — “На іншым беразе”. Карціну рэжысёра Андрэя Хрулёва, знятую ў традыцыях айчыннага кіно, прэзентуюць гледачам 17 верасня — у Дзень народнага адзінства. Далей..
На Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” прыступілі да працы над поўнаметражнай моладзевай камедыяй “Кіношнікі”. Карціна стане дэбютнай работай для рэжысёра Кірыла Халецкага. “К” завітала на здымачную пляцоўку, каб паназіраць, з якім запалам шчыруюць пачаткоўцы, і даведацца, якія дарогі адкрывае перад маладымі творцамі вялікае кіно. Далей..
На шырокія экраны выйшла драма Рамана Карымава “Дыханне”, прысвечаная подзвігу медыкаў, якія ў перыяд пандэміі каранавіруса не толькі стаялі на перадавой, але і адважна дзейнічалі ў сітуацыі абсалютнай няпэўнасці. Што адрознівае гэтую карціну ад іншых фільмаў пра дактароў і як сюды патрапіў рускі рок — давайце разбірацца. Далей..
Лета — гарачая пара для беларускіх кінематаграфістаў. Сёлета на кінастудыі “Беларусьфільм” стартавалі здымкі ваеннай драмы Івана Паўлава пад працоўнай назвай “Казбек”. “К” завітала на адну з лакацый, каб даведацца, што натхніла аўтараў на стварэнне гэтай гісторыі і якую з невядомых старонак вайны ўбачаць гледачы на экране. Далей..
Пакуль расійскія хірургі вырашаюць пытанні касмічных памераў у “Выкліку”, беларускія кардыёлагі паўстаюць перад не менш сур'ёзным і супярэчлівым выбарам на роднай Зямлі. Пра лёсы медыкаў, якія, ахвяруючы ўсім, ратуюць жыццё людзей, новы фільм Аляксандра Яфрэмава “Ліст чакання”. Далей..
Самая гучная расійская прэм'ера — “Выклік” Кліма Шыпенкі — ужо больш за месяц знаходзіцца ў пракаце, аднак касмічных вяршынь пакуль не дасягнула. Нягледзячы на піяр-кампанію, што разгарнулася задоўга да выхаду фільма на вялікія экраны, цікавасць кінапублікі да карціны застаецца невысокай. А касавым зборам усё яшчэ не ўдалося ажыццявіць прадказанні крытыкаў і пабіць рэкорд касавага гіганта “Чабурашкі” Дзмітрыя Дзячэнкі. Ці сапраўды выхад у адкрыты космас аказаўся няўдалым? Або ўся справа ў завышаных чаканнях гледачоў? Паспрабуем разабрацца разам. Далей..
Прэзентацыя новага праекта савецкага і расійскага кінарэжысёра, генеральнага дырэктара кінаканцэрна “Масфільм” Карэна Шахназарава “Хітроўка. Знак чатырох” прайшла ў Брэсце і Мінску. Беларускі глядач меў гонар першым убачыць прыгодніцкі дэтэктыў па матывах твораў Уладзіміра Гіляроўскага і Артура Конан Дойла: прэм’ера ў нас адбылася на цэлы тыдзень раней за расійскую! Аб тым, як ішла праца над карцінай, пра сучасную акцёрскую школу і сваю любоў да гледача распавядае рэжысёр Карэн Шахназараў. Далей..
Прэм’ера дакументальнага фільма Яўгена Сяцько “Сусвет Івана Міско” адбылася на кінастудыі “Беларусьфільм”. Прымеркаваны да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі паказ стаў падарункам для запрошаных гледачоў і ганаровых гасцей, сярод якіх быў і галоўны герой карціны — Іван Міско. Далей..
Студыя моладзевага кіно “Смолка”Нацыянальнай кінастудыі“Беларусьфільм” прыступіла да працы над камедыйным праектам “Кіношнікі” па заказе Міністэрства культуры. Поўнаметражны фільм стане дэбютам для маладога рэжысёра Кірыла Халецкага. Далей..
Фільм “Праведнік” Сяргея Урсуляка працягвае збіраць залы па ўсёй краіне, а ў Расіі стужку ўбачыла ўжо больш за паўтара мільёна чалавек. Сюжэт, заснаваны на рэальных падзеях, моцна ўражвае кінааматараў: на тварах людзей, якія выходзяць з паказаў, адлюстроўваюцца і сум, і глыбокія роздумы. І здзіўленне: як карціна, што доўжыцца амаль тры гадзіны, успрымаецца на адным дыханні? Чым кранае гэты аповед і якое месца займае “Праведнік” сярод ваенных фільмаў, паспрабуем разабрацца разам. Далей..