Да двух вялікіх юбілеяў — 100-годдзя нацыянальнага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — у студзені мы распачалі праект “Векапомнае праз кінакадр”. Падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно — філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея — і экспертамі агляд расказвае аб знакавых ваенных стужках “Беларусьфільма”. Далей..
У сталічным кінатэатры "Піянер" адбылося адкрыццё першага рэспубліканскага рэтракінафестывалю "Кінавек". З фільмам Юрыя Тарыча "Лясная быль" знаёміць кінакрытык, галоўны рэдактар кінастудыі "Беларусьфільм" Наталля Сцяжко. Далей..
Да заканчэння прыёму заявак на конкурс сцэнарыяў, які аб'явіла ў студзені Міністэрства культуры, застаецца некалькі дзён. Аднак у многіх аўтараўпачаткоўцаў нюансы кінадраматургічнай працы выклікаюць пытанні. Як выбраць цікавую тэму? Ці трэба задумвацца аб бюджэце фільма на этапе напісання гісторыі? “К” сустрэлася з вядучым рэдактарам студыі ігравых фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Таццянай Команавай, каб праліць святло на справу сцэнарыста. Далей..
Нацыянальная студыя “Беларусьфільм” і расійская кампанія “Ваенфільм” рыхтуюцца да запуску сумеснага кінапраекта. Карціна распавядзе пра Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Далей..
Сёлета беларускае кіно адзначыць 100-годдзе. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь да векавога юбілею не толькі падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў, але і грунтоўна ўзялося за рашэнне аднаго з ключавых пытанняў айчыннага кінематографа – фарміравання сцэнарнага партфеля кінастудыі “Беларусьфільм”. Дапамагчы беларускім кінематаграфістам змогуць усе ахвочыя, прыняўшы ўдзел у конкурсе сцэнарыяў. Далей..
Да дзвюх знамянальных дат — 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — мы далі старт праекту “Векапомнае праз кінакадр”. Падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно — філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і айчыннымі кіназнаўцамі, ён раскажа аб знакавых ваенных стужках “Беларусьфільма”. Далей..
На экраны выйшаў дэбютны фільм Кірыла Халецкага “Кіношнікі”. Якой атрымалася першая поўнаметражная карціна маладога рэжысёра і ці дасць яна старт абноўленай айчыннай кінавытворчасці? Далей..
Так сябе называе Яўгенія Караткевіч. Яе маці — з Расіі, бацька — з Беларусі. Паспяховая актрыса тэатра і кіно лічыць сваю працу ўнёскам ва ўмацаванне адносін паміж братэрскімі народамі. Што ўдалося зрабіць маладой таленавітай дзяўчыне? Далей..
Да 100-годдзя беларускага кінематографа і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы зладзілі новы праект "Векапомнае праз кінакадр". А распачынае яго адмысловы нумар газеты “Культура” (№1 ад 5 студзеня 2024 г.). Далей..
Эпоха высокіх тэхналогій дапамагае атрымліваць асалоду ад жыцця, не выходзячы з дому: нам даступныя анлайн-пакупкі, дастаўка ежы, нават творы сусветнага мастацтва можна ўбачыць, седзячы за камп’ютарам. Прагрэс не абмінуў і кінематограф. Далей..
У размаітай афішы “Лістапада-2023” знайшлося месца і для прысвячэння Янку Купалу. “Вечарынку” паводле яго верша гледачам прадставілі ў конкурснай праграме анімацыйнага кіно. Шмат каго маглі здзівіць звесткі пра аўтарак і месца вытворчасці стужкі. Яе прэзентавала сямейная каманда з Рэспублікі Татарстан — краю, дзе Пясняр знайшоў прытулак у гады вайны. Зварот да беларускай класікі невыпадковы. Эліна і Алена Абызавы не першы год папулярызуюць нашу культуру сярод сваіх суайчыннікаў. Далей..
З 11 па 13 кастрычніка ў Магілёве прайшоў XXVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2023”. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры і Магілёўскі аблвыканкам. Далей..
Студыі моладзевага кіно “Беларусьфільма” сёлета споўніўся год. За гэты час яна не толькі заявіла пра сябе яркімі праектамі, але і папоўніла творчы калектыў новымі імёнамі. Мы сустрэліся з мастацкім кіраўніком “Смолкі” Аленай Туравай, каб даведацца пра планы на найбліжэйшы час і пра тое, як студыя дапамагае кінематаграфістам-пачаткоўцам. Далей..
У жніўні міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” новага генеральнага дырэктара. Ім стаў Юрый Аляксей. Пазнаёміцца з нядаўна прызначаным кіраўніком і даведацца аб планах развіцця даручанага яму прадпрыемства выправілася “К”. Далей..
Доўгачаканая прэм'ера нацыянальнага праекта "На другім беразе" прайшла ў сталічным кінатэатры "Дом кіно". Сярод гасцей — рэжысёр фільма, здымачная група і выканаўцы галоўных роляў. Далей..
Засталося два тыдня да рэспубліканскай прэм’еры нацыянальнага праекта студыі “Беларусьфільм” — “На іншым беразе”. Карціну рэжысёра Андрэя Хрулёва, знятую ў традыцыях айчыннага кіно, прэзентуюць гледачам 17 верасня — у Дзень народнага адзінства. Далей..
На Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” прыступілі да працы над поўнаметражнай моладзевай камедыяй “Кіношнікі”. Карціна стане дэбютнай работай для рэжысёра Кірыла Халецкага. “К” завітала на здымачную пляцоўку, каб паназіраць, з якім запалам шчыруюць пачаткоўцы, і даведацца, якія дарогі адкрывае перад маладымі творцамі вялікае кіно. Далей..
Кіно стала неад'емнай часткай нашага быцця. Пры дапамозе яркіх стужак глядач паглыбляецца ў свет ілюзій і атрымлівае новую нагоду для фантазіі. У той жа час вялікі экран папулярызуе акцёраў, якія потым становяцца кумірамі мільёнаў людзей. А карціны, што атрымліваюць найвышэйшы рэйтынг, узвышаюць вядомых рэжысёраў. Але рэдка хто цікавіцца іншай ключавой фігурай у працэсе стварэння фільмаў — аператарам. Сёння наша размова — з Раманам Тарасевічам, чалавекам, які заўсёды знаходзіцца па-за кадрам. Далей..
Лета — гарачая пара для беларускіх кінематаграфістаў. Сёлета на кінастудыі “Беларусьфільм” стартавалі здымкі ваеннай драмы Івана Паўлава пад працоўнай назвай “Казбек”. “К” завітала на адну з лакацый, каб даведацца, што натхніла аўтараў на стварэнне гэтай гісторыі і якую з невядомых старонак вайны ўбачаць гледачы на экране. Далей..
Пакуль расійскія хірургі вырашаюць пытанні касмічных памераў у “Выкліку”, беларускія кардыёлагі паўстаюць перад не менш сур'ёзным і супярэчлівым выбарам на роднай Зямлі. Пра лёсы медыкаў, якія, ахвяруючы ўсім, ратуюць жыццё людзей, новы фільм Аляксандра Яфрэмава “Ліст чакання”. Далей..
Студыя анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” прэзентавала альманах “Навагодні калейдаскоп”. Мультыплікацыйная стужка, якая складаецца з чатырох гісторый, стала дэбютнай працай для маладых рэжысёраў-аніматараў. Далей..
Мінск сустрэў дэлегацыю з Мурманска. У ходзе шматлікіх мерапрыемстваў абмяркоўваліся пытанні развіцця культурных сувязяў гарадоўпабрацімаў. Не застаўся ўбаку і кінематограф. У рамках міжнароднага культурнага праекта “Ледакол” была падпісана Дамова аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” і прадзюсарскай кампаніяй “Паўночны характар”. Далей..
Прэм’ера дакументальнага фільма Яўгена Сяцько “Сусвет Івана Міско” адбылася на кінастудыі “Беларусьфільм”. Прымеркаваны да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі паказ стаў падарункам для запрошаных гледачоў і ганаровых гасцей, сярод якіх быў і галоўны герой карціны — Іван Міско. Далей..
Гомельскі гарадскі цэнтр інклюзіўнай культуры да Дня Перамогі прэзентаваў фільм “Дзеці вайны”. Карціна адлюстроўвае лёсы трох жанчын, чые дзяцінства і юнацтва прыпалі на Вялікую Айчынную. Народная стужка зроблена творцамі-самавукамі без буйнога бюджэту, але выніку пазайздросцяць нават профі тэлеэфіру. Далей..
Камера, матор! На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” стартавалі здымкі ігравога фільма “Чорны замак” па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Паназіраць за працэсам і разбіць традыцыйную талерку выправілася “К”. Далей..
Студыя моладзевага кіно “Смолка”Нацыянальнай кінастудыі“Беларусьфільм” прыступіла да працы над камедыйным праектам “Кіношнікі” па заказе Міністэрства культуры. Поўнаметражны фільм стане дэбютам для маладога рэжысёра Кірыла Халецкага. Далей..
Жанравая разнастайнасць, выхад на міжнародны рынак і праца з моладдзю — прыярытэтныя вектары Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Пра надзённыя пытанні развіцця індустрыі і задачы на гэты год гаварылі на нядаўняй сустрэчы ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. Далей..
Беларускі кінематограф працягвае заваёўваць сэрцы замежнага гледача. Фільм “Падрыў” (2022), што летась патрапіў на Міжнародны кінафестываль у Ташкенце і Усекітайскія прэміі “Залаты певень” і “Сто кветак”, сёлета прадставіў Беларусь у Індыі на прэстыжным кінафоруме краін ШАС. Рэжысёр Іван Паўлаў, які прэзентаваў карціну ў Мумбаі, падзяліўся досведам удзелу ў такіх паказах і думкамі пра стан айчыннага кіно. Далей..
Доўгачаканая камедыя “Аліўе” нарэшце выйшла ў айчынны кінапракат. Фільм, як і абяцалі рэжысёры Ігар Чацверыкоў і Андрэй Нікіфараў, атрымаўся лёгкім, з акцэнтам на сямейныя каштоўнасці — тыповае навагодняе кіно. Аднак карціна не пакідае жадання паглядзець яе яшчэ раз. Нібы тая салата, што засталася пасля тлустага застолля. Чаго ж не хапіла рэцэпту “Аліўе”, каб стаць новай святочнай кінакласікай? Далей..
Лёс беларускага кінапракату стаў падобным да сюжэта драмы, дзе галоўнаму герою даводзіцца сабраць волю ў кулак, пераадолець мноства перашкод — і вярнуць прыхільнасць… наведвальнікаў. Каб не быць галаслоўнымі, мы выправіліся ў сталічны кінатэатр “Кастрычнік”, што паблізу рэдакцыі. Далей..