“Святло каляднай зоркі”. Пад такой назвай у Мінску прайшоў канцэрт вучняў і педагогаў музычнай школы № 2 імя М. Аладава. Разыначкай мерапрыемства стала сумеснае выступленне дзяцей і заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Місевіча і Уладзіміра Ткачэнкі. Калабарацыя з колішнімі ўдзельнікамі ансамбля “Песняры” не была выпадковай: ва ўстанове ёсць унікальны школьны музей памяці Уладзіміра Мулявіна. Далей..
Міжнародная канферэнцыя “Гэта трэба не мёртвым! Гэта трэба — жывым: Буйніцкае поле — поле памяці” прайшла 26 студзеня ў Магілёве. Далей..
Збіраючы нясвіжскія маляванкі, натрапіла на адну, што ціха дажывала свой век у сенцах вясковай хаты: тыгр і леў на зялёнай лугавіне, якую акаймоўваюць купчастыя дрэвы, падобныя да нашых ліп, алешын. Экзатычнасці пейзажу надаюць хіба што чатыры высокія пальмы, схіленыя адна да адной. Напісаная алейнымі фарбамі на шкле маляванка больш як напалову асыпалася. Далей..
Пачатак новага года — час будаваць планы. А каб яны ажыццявіліся, не залішне падсумаваць тое, што зроблена ў 2022-м. Бо толькі абапіраючыся на мінулае, можна ствараць будучыню. Ці не гэтаму нас вучыў Год гістарычнай памяці? Далей..
Ажурная лілея, кошыкі з кветкамі, навагоднія вяночкі, званочкі, ялінкі, пано, мініяцюрныя букецікі, паветраныя павукі, жаночыя абадкі, капелюшы — і ўсё гэта з саломкі. Прыгажосць і разнапланавасць беларускага золата, якое цяпер мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, на сваёй выставе прадставіла наваполацкая майстар Нэлі Радзько. Далей..
Асаблівым 2023-і абяцае стаць для жыхароў Слуцка. Старажытны горад абвешчаны культурнай сталіцай года. “К” расказвае, чым славіцца гэты край і якімі падзеямі там адзначаць атрыманне ганаровага статусу. Далей..
Чым 2022-і быў адметны ў плане аховы гісторыкакультурнай спадчыны? Далей..
Чарговым разам гутарачы з гісторыкам Андрэем Кіштымавым пра матэрыяльную культуру Беларусі, я не мог абмінуць увагай і такое пытанне: хто ж яе ствараў? Імёнаў майстроў-рамеснікаў мінулых вякоў захавалася не так і шмат — дакладней, наогул адзінкі. Але суразмоўца гатовы адкрыць малавядомы пласт гісторыі — асобы айчынных прадпрымальнікаў ХІХ стагоддзя. Малавядомы ён найперш праз шэраг стэрэатыпаў: прыкладам, я амаль быў упэўнены, што тагачасны саслоўны лад не надта спрыяў бізнес-ініцыятывам: або ты пан (і ў той ці іншай меры эксплуататар), або… прапаў ды проста гнеш сваю спіну Далей..
Лёс беларускага кінапракату стаў падобным да сюжэта драмы, дзе галоўнаму герою даводзіцца сабраць волю ў кулак, пераадолець мноства перашкод — і вярнуць прыхільнасць… наведвальнікаў. Каб не быць галаслоўнымі, мы выправіліся ў сталічны кінатэатр “Кастрычнік”, што паблізу рэдакцыі. Далей..
Доўгачаканы навагодні беларуска-расійскі праект, мастацкі фільм “Аліўе”, прадставілі на суд гледачоў. Лёс карціне прарочаць шчаслівы: мяркуюць, што яна здольная засланіць савецкую кінакласіку! Ці зможа новая стужка паспаборнічаць за званне культавай і вярнуць айчынную публіку ў кінатэатры, хутка даведаемся: асноўныя паказы пачаліся 29 снежня. Далей..
У Нацыянальным гістарычным музеі з 2019 года дзейнічае інклюзіўны праект “Уключыся ў музей”, гаворку пра які мы пачалі ў пазамінулым нумары. Загадчыца навукова-метадычнага аддзела Алена Бухал працягвае дзяліцца вопытам працы з людзьмі з інваліднасцю. Далей..
Які Новы год без чараўніцтва? І ў Беларусі цудаў хопіць на ўсіх: за стварэнне казачнага настрою адказвае не толькі Дзед Мароз, але і... арганізатары Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Далей..
Завяршылася ІІ Трыенале маладых мастакоў. Вынікі конкурсу падвялі 17 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Далей..
Надыходзяць халады, а значыць, і ўзрастае небяспека пажараў. Прычым не толькі ў жылых дамах, але і ў многіх дзяржаўных і недзяржаўных установах, у прыватнасці, у арганізацыях сферы культуры Беларусі. Зыходзячы ў тым ліку і са свайго журналісцкага вопыту, магу з упэўненасцю засведчыць, што агонь ва ўстанове культуры — даволі рэдкая з’ява. І часцей за ўсё яна здараецца ў сельскіх будынках, якія дасюль яшчэ абсталяваны пячным ацяпленнем. Хоць і звычайныя музеі, бібліятэкі ці школы мастацтваў, у якіх функцыянуе цэнтральнае, зразумела, не застрахаваныя ад няшчасных выпадкаў, звязаных з пажарнай бяспекай. Далей..
Мінск у чарговы раз стаў пунктам прыцягнення вядомых рэжысёраў, акцёраў, аператараў. Культурнае жыццё сталіцы кіпіць з новай сілай: чырвоныя дарожкі, творчыя сустрэчы і найлепшыя навінкі ў свеце кіно — цяпер усё гэта ў сэрцы Беларусі! Колькасць ахвотнікаў паўдзельнічаць у сёлетнім фестывалі “Лістапад” павялічылася ў параўнанні з леташнім у некалькі разоў: арганізатары атрымалі 1360 заявак з 89 краін. На працягу форуму ў кінатэатрах нашай краіны пакажуць больш за сотню адабраных стужак. Далей..
Супярэчлівасці ў гэтым пытанні не бачыць Анастасія Некрашэвіч: навучэнка Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага — адна з ініцыятараў Рэспубліканскага моладзевага культурна-спартыўнага свята, якое прайшло 20—21 кастрычніка ў Гомелі. Далей..
Гэты антычны афарызм можна з гумарам дастасаваць да цэн на тавары і паслугі. Адно шкада, кошты ў айчынных крамах не змяншаюцца, а павялічваюцца. Праўда, як высветліла “К”, у сферы культуры такая тэндэнцыя значна запаволеная: цэны, хоць і растуць, але даволі рэдка і пасля значнага часавага прамежку. Далей..
Больш за год Генеральная пракуратура расследуе крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Атрыманыя доказы дазваляюць сцвярджаць, што маштабы трагедыі значна большыя, чым меркавалася раней. Якія факты ўдалося ўстанавіць і як захоўваюць памяць пра гэтыя падзеі? Далей..
Наша краіна на гэтым тыдні прыняла Дні духоўнай культуры Расіі. Маштабны праект не толькі расквеціў жыццё сталіцы і рэгіёнаў яркімі імпрэзамі, але і дапамог наладзіць новыя сувязі між спецыялістамі дзвюх краін. Далей..
Восень бязлітасна ўступіла ў свае правы, прымусіўшы людзей схавацца ў шэрыя паліто і страціць свае ўсмешкі. І шэрае неба, нібы адчуваючы настрой гараджан, насупілася, адмаўляецца прапускаць скупыя прамяні, каб сагрэць нас у гэтыя змрочныя дні. Аднак ёсць месцы, дзе ўсё яшчэ свеціць цёплае, амаль веснавое сонейка. І, што куды больш важна, свецяцца людзі! Прынамсі, менавіта так было ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, дзе ладзілася выстава мастачкі Вольгі Данілюк “Сиреневые сны”. А ў кастрычніку змогуць выпраменьвацца тыя, хто пойдзе ў Брэсцкую бібліятэку імя Пушкіна: вырвацца з шэрай рэчаіснасці і трапіць у свет сноў і мараў наведвальнікам дапамогуць “бэзавыя карціны”. Далей..
Індустрыяльныя пабудовы мінулых стагоддзяў усё часцей пачынаюць успрымацца як частка гісторыка-культурнай спадчыны. Старыя будынкі заводаў, фабрык, электрастанцый з адметным архітэктурным абліччам робяцца турыстычнымі аб’ектамі, прыстасоўваюцца для патрэб грамадства, ператвараюцца ў прасторы для адпачынку або музейныя залы. Гэтая тэндэнцыя актуальная і для нашай краіны. Далей..
ІХ Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" сабраў у Мінску амаль паўтысячы дэлегатаў з Беларусі і краін блізкага замежжа —Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася публічная дыскусія "Мастацтва. Погляд моладзі", прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Падчас сустрэчы студэнты абмяркоўвалі пытанні арт-сталення, важнасць культуры для развіцця асобы, ролю творчай супольнасці ў гарадскім асяроддзі, праблемы элітарнасці і масавасці ў дзейнасці музеяў, а таксама дыгіталізацыю культуры. Спікерамі выступілі прадстаўнікі маладога пакалення творцаў: мастак, літаратар і музыка 20-23 гадоў. Далей..
Кожны год 15 верасня супрацоўнікі бібліятэк, а з імі і шматлікія чытачы, адзначаюць прафесійнае свята. Дзень бібліятэк з'явіўся ў нашай краіне па ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе. І дата святкавання абраная не выпадкова —у гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі, якая сёлета спраўляе 100-гадовы юбілей. Што зараз адбываецца ў галоўным кнігасховішчы краіны? Пройдземся разам з наведвальнікамі па актуальных праектах “дыямента ведаў”. Далей..
Год таму пайшоў з жыцця архітэктар Сяргей Багласаў — чалавек, без якога сённяшні Мінск меў бы іншае аблічча. Ён кіраваў аўтарскімі калектывамі па рэканструкцыі Траецкага прадмесця і рэгенерацыі гістарычнага цэнтра, адбудоўваў ратушу і іншыя славутасці. У сімвалічны час, калі сталіца рыхтавалася да Дня горада, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава памяці дойліда. Далей..
Гэтага немаладога і сціпла апранутага чалавека мне не раз даводзілася бачыць на розных нарадах, прысвечаных рэстаўрацыі важных аб’ектаў cпадчыны. Ён ніколі не цягнуў на сябе ўвагу, але варта было яму ўзяць слова – і ты адразу нібы акунаўся ў новы свет, дзе культура ўшчыльную сплятаецца з прыродай. Далей..