Выстава "Валерый Шкаруба (1957-2020). In Memoriam" адкрылася ў Мінску. Яна прысвечана 65-годдзю з дня нараджэння выдатнага мастака, вядомага як у Беларусі, так і за яе межамі. Далей..
У Бабруйскім мастацкім музеі працуе выстава жывапісу і дэкаратыўнай скульптуры Ціхана Абрамава. Экспазіцыя, прысвечаная 55-годдзю мастака, адлюстроўвае адкрыцці і стылістычныя эксперыменты творцы розных часоў. Далей..
Збіраючы нясвіжскія маляванкі, натрапіла на адну, што ціха дажывала свой век у сенцах вясковай хаты: тыгр і леў на зялёнай лугавіне, якую акаймоўваюць купчастыя дрэвы, падобныя да нашых ліп, алешын. Экзатычнасці пейзажу надаюць хіба што чатыры высокія пальмы, схіленыя адна да адной. Напісаная алейнымі фарбамі на шкле маляванка больш як напалову асыпалася. Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі прайшла выстава гродзенскага мастака Мікалая Бандарчука "Дыялог з часам", прымеркаваная да 70-годдзя жывапісца. Далей..
У Мінску адкрылася выстава "Лабірынты самапазнання". На ёй прадстаўлены творчыя работы замежных студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..
Выстава традыцыйнага кітайскага жывапісу "Поры года ў імператарскім садзе" адкрыецца 19 студзеня ў галерэі "Мабільная" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Далей..
У Гомелі адкрыецца выстава "Залаты век. Шэдэўры заходнееўрапейскай гравюры XVIII-XIX стагоддзяў". Экспазіцыя складаецца з 147 афортаў, ксілаграфій і гравюр 1711-1860 гадоў с работ Рафаэля, Рэмбранта, Рубенса і іншых класікаў жывапісу. Далей..
У ноч на 19 снежня на 76-м годзе жыцця нас пакінуў мастак Алесь Родзін. Алеся Родзіна ніколі не было замнога. На фоне сваіх вялізных фантасмагарычных карцін ён нават візуальна нібы губляўся. Цяжка паверыць, што ўсе гэтыя касмічныя навальніцы спарадзіў інтэлігентны хударлявы чалавек з трохі загадкавай ветлай усмешкай. Заўсёды спакойны, рахманы… Ніколі ніякага пазёрства або фанабэрыі — нават калі, здавалася б, былі належныя падставы. Далей..
Выстава "Жывапісныя назіранні Таццяны Касцюшка" адкрылася ў Гомелі. Экспазіцыя прадстаўлена ў музеі аўтографа Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна. Далей..
У Мінску праходзіць касмічная выстава "Чакайце нас, зоркі". Асновай выставачнага праекта сталі архіўныя матэрыялы савецкага часу, прысвечаныя космасу і развіццю навуковых тэхналогій. Далей..
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава "Калядныя гісторыі і традыцыі". На экспазіцыі можна азнаёміцца з традыцыямі Раства у розны час: як святкавалі яго ў народзе (гісторыя, традыцыі, побыт), у эпоху баляў, у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Калядныя традыцыі сёння. Далей..
Выставу "Зімовая Панарама" 14 сучасных мастакоў да навагодніх свят прадставілі ў галерэі агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Далей..
У Музеі гісторыі і культуры горада Наваполацка праходзіць выстава “Прырода.Думак”. Далей..
Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя ўключае рэспубліканскую выставу-конкурс сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў, экспанаванне творчых работ у Мастацкай Галерэі "Універсітэт культуры", комплекс культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Далей..
Фестываль творчасці інвалідаў “Разам мы зможам больш” пройдзе ў Магілёве з 13 па 17 снежня. Мерапрыемства Саюзнай дзяржавы збярэ творчыя дэлегацыі, у складзе якіх людзі з інваліднасцю, старэйшыя за 18 гадоў, з розных куткоў Беларусі і Расіі. Далей..
XXVI Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка" адкрыецца 9 снежня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Далей..
Работы педагога з Хойнікаў дэманструюць на выставе ў мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца". У рамках экспазіцыі "Яе рук справа" прэзентавалі новую калекцыю карцін, зробленых з кавы і пілавіння. Аўтар прац — Вікторыя Новікава, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Хойнікаў. Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца нямала мастацкіх твораў, прысвечаных генацыду нашага народа. Падрабязней пра калекцыю расказала намеснік галоўнага захавальніка фондаў Рыма Рум. Далей..
“Калі дзіця не мае здольнасцей да дакладных навук, то яго можна аддаць у творчасць”, — папулярны погляд бацькоў сёння не працуе. Да прыкладу, паступаць у Глебаўку апошнім часам прыходзяць навучэнцы з высокім сярэднім балам. І агульнаадукацыйны кампанент, у тым ліку і для ўстаноў культуры, працягвае выклікаць пытанні. Не сыходзіць з парадку дня і тэма падрыхтоўкі новых кадраў. Далей..
Першая персанальная выстава для мастака — бадай, самая запамінальная падзея ў творчым жыцці. Менавіта такі момант настаў і для шаснаццацігадовай Кацярыны Ляшук: выпускніца Дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў імя А. А. Алонцава г. Брэста экспанавала свае работы ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 13. Як дзяўчына абрала творчы шлях і хто дапамагае ёй раскрываць патэнцыял? Далей..
З 10 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава працуе выстава "3/4 стагоддзя" выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага каледжа імя А. К. Глебава. Далей..
Завяршылася ІІ Трыенале маладых мастакоў. Вынікі конкурсу падвялі 17 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Далей..
У галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы памяці вядомых мастакоў па тэкстылю Алы Непачаловіч, Уладзіміра Лісавенкі і Ларысы Густавай у рамках V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22”. Далей..
Графіку пра трагедыю беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны пакажуць у пачатку снежня ў выставачнай зале імя Андрэя Бембеля. Далей..
У горадзе над Бугам адкрылася выстава віцебскіх мастакоў. Экспазіцыя "Віцебская акварэль" знаходзіцца ў Мастацкім музеі, размешчаным у Паўднёвых казармах Брэсцкай крэпасці. Далей..
Выстава "Меер Аксельрод. Успамін пра Менск" адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Экспазіцыя пераносіць у горад, які падчас стварэння малюнкаў называўся Менскам на чатырох дзяржаўных мовах, у тым ліку на ідышы. Усе працы захоўваюцца ў прыватнай калекцыі і выстаўляюцца ўпершыню. Карціны маюць не толькі мастацкую, але і гістарычную, дакументальную каштоўнасць, успрымаюцца як помнік страчанаму старасвецкаму абліччу беларускай сталіцы. Далей..
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава з 10 лістапада на працягу месяца будзе працаваць выстаdа "3/4 стагоддзя", прысвечаная 75-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава. Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Шкатулка каштоўнасцей», прысвечаная традыцыйным упрыгажэнням народаў Еўразіі XVII–ХХ стагоддзяў. Далей..
Работы гродзенскай мастачкі прадставілі на выставе ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» ў Мінску. Экспазіцыя «Яе рук справа» з'яўляецца вялікім творчым праектам Беларускага саюза жанчын. У гэты раз на ёй прадстаўлены карціны Людмілы Сцяпанавай, мастачкі з Гродна. Далей..