Лета — час адпачынку. Кожны імкнецца як мага эфектыўней выкарыстаць гэты падарунак лёсу. Вось і мы накіраваліся ў вёску Дарава, што ў Ляхавіцкім раёне. Але не адпачыць, а навесці парадак ля магілы вядомага беларускага філосафа ХІХ стагоддзя Фларыяна Бохвіца. Далей..
Ужо больш за дзесяць гадоў газета “Культура” ладзіць суботнікі ў розных кутках Беларусі. Аб’ектамі нашага клопату становяцца месцы пахаванняў дзеячаў культуры, іншыя памятныя мясціны. Чарговы працоўны дэсант высадзіўся на Міншчыне. З якой нагоды і куды далей нас павяла прага зберагаць гісторыю? Далей..
Працягваем распавядаць пра нашы суботнікі ў знакавых мясцінах. Сёлета мы прыбіралі сямейныя пахаванні знакамітых дзеячаў беларускай культуры: Манюшкаў (в. Радкоўшчына, Смалявіцкі р-н), Ельскіх (в. Дудзічы, Мінскі р-н), Шэмешаў (в. Барацічы, Бярэзінскі р-н), Неслухоўскіх (Кальварыя, Мінск), Бохвіцаў (в. Дарава, Ляхавіцкі р-н) і Рэйтанаў (г. Ляхавічы). Запалілі зніч і на магіле Паўлюка Багрыма ў Крошыне (Баранавіцкі р-н). Далей..
Карыстаючыся апошнімі цёплымі днямі, у адзін з выхадных мы выправіліся ў Ляхавічы. Там, на старых могілках, пад шатамі велічнай лістоўніцы, спачываюць прадстаўнікі старога беларускага роду Рэйтанаў. Гэта колішнія гаспадары Грушаўкі, вядомай усёй Беларусі. Далей..
Літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”сёлета прайшоў з небывалым размахам. Ёсць нагода: у снежні споўніцца 225 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка — паэта Адама Міцкевіча. Далей..
Восеньскі сезон культурных суботнікаў мы вырашылі распачаць у старажытным мястэчку Крошын, што ў Баранавіцкім раёне. Узяўшы ў заплечнікі адпаведны рыштунак і асядлаўшы ровары, сонечнай, але ўжо прахалоднай раніцай мы выправіліся ў шлях. А нагодай наведацца да паэта-каваля стала тое, што менавіта на гэты час прыпадаюць угодкі Багрыма, які адышоў у лепшы свет “напрыканцы лета” або “да 21 верасня” 1890 года. Далей..
Навагрудскі Дом-музей Адама Міцкевіча адзначыў 85-годдзе. Яшчэ адна важная лічба ўнесена ў летапіс старажытнага беларускага горада. Далей..
Амаль у кожным нумары мы публікуем справаздачы з вандровак па гістарычных мясцінах. Часам маршруты пралягаюць паўз добра вядомыя ў Беларусі аб’екты — замкі, палацы, храмы. І тады ў артыкул трапляюць, напрыклад, навіны з рэстаўрацыі, раскопак ці культурных падзей, месцам правядзення якіх становяцца замкавыя дзядзінцы альбо бальныя залы старадаўніх палацаў. Часам жа мы самі займаемся папулярызацыяй аб’ектаў, якія з нейкіх прычын раней былі абыдзеныя ўвагай і пра якія нам ўдалося знайсці цікавую, новую інфармацыю. Бываюць матэрыялы і пра суботнікі, якія мы рэгулярна ладзім на сядзібах або могілках. Сёння распавядзем пра дзве талакі, якія адбыліся цягам ліпеня на мінскай Кальварыі і ў вёсцы Дудзічы. Далей..