Доўгачаканая камедыя “Аліўе” нарэшце выйшла ў айчынны кінапракат. Фільм, як і абяцалі рэжысёры Ігар Чацверыкоў і Андрэй Нікіфараў, атрымаўся лёгкім, з акцэнтам на сямейныя каштоўнасці — тыповае навагодняе кіно. Аднак карціна не пакідае жадання паглядзець яе яшчэ раз. Нібы тая салата, што засталася пасля тлустага застолля. Чаго ж не хапіла рэцэпту “Аліўе”, каб стаць новай святочнай кінакласікай? Далей..
Лёс беларускага кінапракату стаў падобным да сюжэта драмы, дзе галоўнаму герою даводзіцца сабраць волю ў кулак, пераадолець мноства перашкод — і вярнуць прыхільнасць… наведвальнікаў. Каб не быць галаслоўнымі, мы выправіліся ў сталічны кінатэатр “Кастрычнік”, што паблізу рэдакцыі. Далей..
Доўгачаканы навагодні беларуска-расійскі праект, мастацкі фільм “Аліўе”, прадставілі на суд гледачоў. Лёс карціне прарочаць шчаслівы: мяркуюць, што яна здольная засланіць савецкую кінакласіку! Ці зможа новая стужка паспаборнічаць за званне культавай і вярнуць айчынную публіку ў кінатэатры, хутка даведаемся: асноўныя паказы пачаліся 29 снежня. Далей..
У пераднавагоднія дні, 30 і 31 снежня, на сцяне гарадской ратушы будуць дэманстраваць вядомыя навагоднія фільмы савецкай эпохі. Вячэрнія паказы пачынаюцца ў 17.00. Сёння пакажуць "Карнавальную ноч", а "Іронія лёсу, або З лёгкай парай" збярэ гледачоў у перадсвяточную суботу. Далей..
Журналісты “Культуры” літаральна ад першага “Лістапада” прымалі самы дзейсны ўдзел у правядзенні штогадовага форуму. Нашых карэспандэнтаў — экспертаў у тэме — неаднойчы запрашалі працаваць у журы кінапрэсы. Пасля з’яўляліся аналітычныя публікацыі з “разборам палётаў”. Далей..
Культурны ўраджай мы прывыклі збіраць напрыканцы восені. У свеце кінематографа спачатку прайшоў юбілейны, XХV Міжнародны фестываль “Анімаёўка”, а ўслед за ім самы буйны фестываль кіно ў Беларусі — 28-ы “Лістапад”. Дзякуючы гэтым значным падзеям, мы змаглі бліжэй пазнаёміцца з анімацыяй і па заслугах ацаніць яе навінкі. Далей..
Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік” першым раздаў свае ўзнагароды. Хто заваяваў прызнанне публікі і чым запомніўся прагляд? Далей..
Адгрымеў XXVІІІ Міжнародны фестываль “Лістапад”, які яшчэ да свайго пачатку прыцягнуў увагу гледачоў маштабам: 1360 заявак з 89 краін! Ці здолеў сінематограф прадэманстраваць “сапраўдныя каштоўнасці”, абвешчаныя ў слогане форуму? Далей..
Вясна 1944 года. Якуб Колас едзе ў родную Беларусь — дакладней на яе паўднёвы ўсход, які нядаўна вызвалілі ад акупацыі. Але на сэрцы радасць спалучаецца з трывогай. Прычынай таму — цяжкая хвароба любай жонкі, у якой паэт вінаваціць і сябе. Далей..
Мінск у чарговы раз стаў пунктам прыцягнення вядомых рэжысёраў, акцёраў, аператараў. Культурнае жыццё сталіцы кіпіць з новай сілай: чырвоныя дарожкі, творчыя сустрэчы і найлепшыя навінкі ў свеце кіно — цяпер усё гэта ў сэрцы Беларусі! Колькасць ахвотнікаў паўдзельнічаць у сёлетнім фестывалі “Лістапад” павялічылася ў параўнанні з леташнім у некалькі разоў: арганізатары атрымалі 1360 заявак з 89 краін. На працягу форуму ў кінатэатрах нашай краіны пакажуць больш за сотню адабраных стужак. Далей..
З 4 па 11 лістапада 2022 года са слоганам «Сапраўдныя каштоўнасці» правядуць XXVIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Далей..
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XХV Міжнароднага фестывалю «Анімаёўка» сёння прайшла ў магілёўскім кінатэатры «Радзіма». Далей..
Другі фестывальны дзень «Анімаёўкі-2022» падарыў гледачам творчыя сустрэчы і майстар-класы. Далей..
Напярэдадні ўрачыстага адкрыцця XXV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022» на магілёўскай Зорнай плошчы пануе атмасфера свята: грае музыка, роставыя лялькі і жвавыя вядучыя забаўляюць гледачоў, прапануюць усім ахвотнікам паўдзельнічаць у цікавых гульнях і вясёлых спаборніцтвах. Далей..
У рэжыме відэаканферэнцыі прайшло пасяджэнне журы конкурсу дзіцячай анімацыйнай творчасці «Анімаёўкі-2022». Суддзямі выступілі прадстаўнікі трох краін: Беларусі — рэжысёр Таццяна Кубліцкая; Расіі — рэжысёр Сяргей Струсоўскі, мастак Вера Кудраўцава; Казахстана — рэжысёр Дыльшат Рахматулін. Далей..
Рэкордная колькасць жадаючых падалі заяўкі на ўдзел у кінафестывалі "Лістапад" Далей..
Стралковыя акопы, парослыя мурагом зямлянкі, разбураныя бліндажы, бязлюдныя сельскія хаты з пацямнелымі саламянымі стрэхамі... Ад’ехаўшы ўсяго 40 кіламетраў ад Мінска ў бок Смалявічаў, можна апынуцца ў дзіўным месцы — на натурнай пляцоўцы “Беларусьфільма”. Калі ўзгадаць які-небудзь айчынны фільм пра вайну і партызан, то, без сумневу, яго здымалі менавіта тут. Мясцовыя жыхары даўно ахрысцілі лакацыю беларускім прататыпам Галівуда. Далей..
У Мінску адбудзецца VII Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.DOC» Далей..
Акцёрская прафесія заўсёды інтрыгавала сваім бляскам. Шмат хто ўяўляў, як крочыць па чырвонай дарожцы, раздае аўтографы і атрымлівае запаветны Оскар. Але не кожны ідзе далей за фантазіі і прысвячае кіно і тэатру жыццё. Наша гераіня Дар'я Атрошка на ўласным досведзе пераканалася: мары могуць ператварыцца ў рэальнасць, калі ты не пабаішся дзейнічаць. Далей..
Кожны малады талент узыходзіць на Алімп славы з рознай хуткасцю. Наш сённяшні герой Кірыл Халецкі паспеў зняць два кароткаметражныя фільмы і стаць прызёрам міжнародных кінафестываляў. Пра свой творчы шлях, стан беларускага кіно, планы на будучыню малады рэжысёр распавёў газеце «Культура». Далей..
У Мінску адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" пад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнка. Далей..