8 верасня ў Зэльвенскім раёне пройдзе фестываль "СынкоВече". Ён прымеркаваны да 720-годдзя заснавання крэпасці і 615-годдзя асвячэння храма ў гонар святога Міхаіла.

Асноўнай часткай фестывалю з'яўляецца Боская літургія на чале з архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Антоніем, пасля якой адбудзецца гістарычная рэканструкцыя ў стылі эпохі князя Вітаўта.

Гасцей таксама чакаюць спаборніцтва, майстар-класы, турнір сярэднявечнага бою і батлеечны тэатр.