ФЁ­ДАР ДА­СТА­ЕЎСКІ, АД­ВА­КАТ АНДРЭЯ КУР­БСКА­ГА

Уця­кач у Літ­ву ад апан­та­на­га Іва­на Гроз­на­га князь Андрэй Кур­бскі не­сум­нен­на па не­йкай ве­ль­мі важ­кай пры­чы­не звяр­нуў ува­гу на зе­мя­ні­на Пін­ска­га па­ве­та Фё­да­ра Іва­на­ві­ча Да­ста­еўска­га, які пра­жы­ваў у ва­ко­лі­цах Ула­дзі­мі­ра-Ва­лын­ска­га, і на­блі­зіў яго да ся­бе.

Уда­ва пі­сь­мен­ні­ка А.Р.Да­ста­еўская пры­во­дзі­ла з гэ­тай на­го­ды са свай­го аса­біс­та­га архі­ва да­во­лі ці­ка­выя да­ку­мен­ты, якія ад­но­сяц­ца да 1572 го­да. У іх не­адна­ра­зо­ва згад­ва­ецца імя Фё­да­ра Іва­на­ві­ча Да­ста­еўска­га по­бач з імем збег­ла­га мас­коў­ска­га кня­зя:

“Князь Андрэй Мі­хай­ла­віч Кур­бскі і Ярас­лаў­скі аб­вяс­ціў праз упаў­на­ва­жа­на­га пры­яце­ля свай­го, пана, Фё­да­ра Да­ста­еўска­га, зе­мя­ні­на, яго ка­ра­леў­скай мі­ла­сь­ці па­ве­та Пін­ска­га...”. Або: “...Па чы­тан­ні гэ­та­га по­зва, яго мі­ласць, князь Кур­бскі Ярас­лаў­скі, па­клаў, праз та­го ж упаў­на­ва­жа­на­га пры­яце­ля свай­го, пана Фё­да­ра Да­ста­еўска­га...”

Тут трэ­ба адзна­чыць, што Кур­бскі ў Літ­ве ажа­ніў­ся ў дру­гі раз. На но­вай ра­дзі­ме мас­коў­скі князь уз­яў са­бе ў жон­кі Ма­рыю Юр’еў­ну Ка­зін­скую, на­ро­джа­ную кня­зёў­най Га­ль­шан­скай. Да шлю­бу з Кур­бскім Мар’ я Юр’еў­на ўжо ме­ла двух му­жоў. Спа­чат­ку муж і жон­ка жы­лі быц­цам бы ня­бла­га, а по­тым… то раз­ыхо­дзі­лі­ся, то сы­хо­дзі­лі­ся. Спра­ва на­ват да­хо­дзі­ла да су­до­вых цяж­баў.

Так 10 сту­дзе­ня 1578 го­да жон­ка Кур­бска­га пад­час сва­іх па­ка­зан­няў на су­до­вым до­пы­це пра тое, ку­ды яна падзе­ла да­ку­мен­ты, вы­кра­дзе­ныя ў му­жа, так­са­ма згад­вае свай­го “пра­ку­ра­та­ра” (па­ве­ра­на­га), Фё­да­ра Да­ста­еўска­га. Ма­р’я Юр’еў­на па­ве­да­мі­ла, што “ўсе да­ку­мен­ты пе­рад­ала на за­ха­ван­не, з рук у ру­кі пра­ку­ра­та­ру на­ша­му, пану Фё­да­ру Да­ста­еўска­му; пры­чым, мы да­мо­ві­лі­ся па­між са­бой, каб ён ні­ко­му не ад­да­ваў і не вяр­таў тых да­ку­мен­таў, як то­ль­кі аса­біс­та мне, ва ўлас­ныя ру­кі...”

Архіў­ныя кры­ні­цы па­каз­ва­юць, што Фё­дар Іва­на­віч, бліз­кая і да­ве­ра­ная асо­ба кня­зя Кур­бска­га, зе­мя­нін Пін­ска­га па­ве­та, сын Іва­на Да­ні­ла­ві­ча, у 1570-х га­дах пра­жы­ваў у ва­ко­лі­цах Ула­дзі­мі­ра-Ва­лын­ска­га, го­ра­да ра­мес­ні­каў і куп­цоў. Але як і ча­му ён апы­нуў­ся там?

Хут­чэй за ўсё гэ­та ад­бы­ло­ся вось з якой пры­чы­ны. Жон­ка Фё­да­ра Іва­на­ві­ча Зо­ф’я Янаў­на, — ба­га­тая спад­чын­ні­ца — не змаг­ла аб­ара­ніць пра­ва на спад­чы­ну ў су­до­вай ця­га­ні­не са сва­ім сва­яком Ма­це­ем Вай­ці­хо­ві­чам. Ад імя сва­ёй жон­кі і яе бра­та су­до­вую спра­ву вёў сам Фё­дар Іва­на­віч. Ма­цей Вай­ці­хо­віч вы­йграў спра­ву і хоць Зо­ф’я Янаў­на і яе брат бы­лі пры­зна­ныя спад­ка­емца­мі, але ма­ёмасць за­ста­ла­ся за Вай­ці­хо­ві­ча­мі.

У са­мо­га Фё­да­ра Іва­на­ві­ча на­за­паш­ван­няў асаб­лі­вых не бы­ло, ба­ць­коў­ская ма­ёмасць пе­ра­йшла да яго ста­рэй­ша­га бра­та Са­сі­на. І Фё­дар, збяд­не­лы шлях­ціц, па­йшоў слу­жыць у вой­ска. У 1565 го­дзе ён ужо зна­чыц­ца ў спі­сах ва­енных слу­жы­лых лю­дзей. Ма­быць, у пэў­ны мо­мант інта­рэ­сы Андрэя Кур­бска­га су­па­лі з інта­рэ­са­мі вы­хад­ца з Пін­ска­га па­ве­та. Так Фё­дар Іва­на­віч ста­но­віц­ца фак­тыч­на да­ве­ра­най асо­бай бег­ла­га мас­коў­ска­га кня­зя.

У 1572 го­дзе Фё­дар Іва­на­віч ба­ра­ніў пра­вы Кур­бска­га ў ро­лі ад­ва­ка­та. У пры­ват­нас­ці, да­след­чык гіс­то­рыі Ва­лы­ні Мі­ка­лай Тэ­ада­ро­віч адзна­чаў, што Фё­дар Да­ста­еўскі вы­йграў пра­цэс су­праць кня­зя Дзміт­рыя Кур­це­ві­ча-Бу­лы­гі. Апош­ні, у ста­не п’я­най ня­стры­ма­нас­ці, “са звя­ры­най апан­та­нас­цю” за­біў ад­да­на­га па­плеч­ні­ка і слу­гу Кур­бска­га — Іва­на Ке­ле­ме­та.

Фё­дар Іва­на­віч да­па­ма­гае Кур­бска­му вы­йграць спра­ву. Згод­на з па­ста­но­вай су­да Кур­бскі меў пра­ва атры­маць кам­пен­са­цыю за ма­ёмасць, за­хоп­ле­ную ў Ке­ле­ме­та. З Бу­лы­гі на­ле­жа­ла спаг­наць 1665 ка­пе­ек 50 гро­шаў і 4 пе­ня­зя. У вы­пад­ку яго ня­зго­ды пла­ціць суд па­ста­на­віў: кан­фіс­ка­ваць ма­ёмасць кня­зя-раз­бой­ні­ка на ка­рысць Кур­бска­га. Бу­лы­га не змог ці не за­ха­цеў пла­ціць. Ён за­клю­чыў з Кур­бскім мі­ра­вую здзел­ку, па якой аб­авя­заў­ся вы­пла­ціць 600 гро­шаў і ад­се­дзець у тур­ме Ула­дзі­мір­ска­га за­мка адзін год і шэсць тыд­няў. Ма­ёнтак ён губ­ляў то­ль­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі б сво­еча­со­ва не ўнёс да­дзе­ную су­му...

 

СТЭ­ФАН ДА­СТА­ЕЎСКІ, ЖЫ­ХАР МІН­СКА

Ба­ць­ка Фё­да­ра Іва­на­ві­ча Іван Да­ні­ла­віч Ірцiшч-Да­ста­еўскі меў яшчэ двух сы­ноў — Са­сі­на і Стэ­фа­на. Да­сто­ева да­ста­ла­ся ста­рэй­ша­му сы­ну — Са­сі­ну. Ся­рэд­ні, Фё­дар Іва­на­віч, з’е­хаў на Ва­лынь і стаў “упаў­на­ва­жа­ным пры­яце­лем” Кур­бска­га. А ма­лод­шы з бра­тоў — Стэ­фан — уста­ля­ваў су­вя­зі пры ка­ра­леў­скім два­ры ў Грод­не. Ме­на­ві­та ў гэ­тым го­ра­дзе раз­мяш­ча­ла­ся ў той час стаў­ка поль­ска­га ка­ра­ля і вя­лі­ка­га кня­зя лі­тоў­ска­га Стэ­фа­на Ба­то­рыя. Ка­роль да­ру­чыў пад­абраць для Стэ­фа­на Да­ста­еўска­га мес­ца, якое б ад­па­вя­да­ла яго вар­тас­ці і ла­год­нас­ці. У 1576 го­дзе мін­скі ста­рас­та Гаў­ры­ла Гар­нас­тай звяр­нуў­ся да сва­іх пад­да­ных, на­се­ль­ні­каў Спа­са-Уз­ня­сен­ска­га ма­нас­ты­ра:

“Озна­имую (со­общаю) вам иж (что) я ви­де­чи ве­ли­кии не­по­ря­док ко­то­ры­ися по­вси ча­сы (вре­ме­на) про­шлые так и те­перь де­ет в оном ма­нас­ты­ри оный ма­нас­тыр от­да­лом слу­жеб­ни­ко­ви мо­ему пану Сте­фа­ну Дос­то­евско­му аб­ысте его во всем по­слуш­ни бы­ли яко пана сво­его до во­ли и лас­ки Его м(и)л(о)сти г(оспо)д(а)рское” (Збор­нік ста­ра­жыт­ных гра­мат і актаў га­ра­доў Мін­скай гу­бер­ні, пра­вас­лаў­ных ма­нас­ты­роў, цэр­кваў і па роз­ных прад­ме­тах. Мінск, 1848, с.30.). То-бок Стэ­фан Да­ста­еўскі ў кан­чат­ко­вым вы­ні­ку атры­маў ма­нас­тыр па пра­тэк­цыі свай­го не­пас­рэд­на­га на­ча­ль­ні­ка, ста­рас­ты мін­ска­га, у яко­га ён, Стэ­фан, быў “слу­жэб­ні­кам”.

Так про­дак зна­ка­мі­та­га пі­сь­мен­ні­ка апы­нуў­ся ў Мін­ску.

Трэ­ба адзна­чыць, што да па­чат­ку XVII ста­год­дзя, па архіў­ных звес­тках, у Мін­ску існа­ва­ла 16 ма­нас­тыр­скіх і пры­хад­скіх цэр­кваў. Цэн­трам пра­вас­лаў­я ў го­ра­дзе аж да кан­ца XVI ста­год­дзя быў Спа­са-Уз­ня­сен­скі муж­чын­скі ма­нас­тыр, які лі­чыў­ся ад­ным з са­мых ста­ра­жыт­ных і ба­га­тых у Вя­лі­кім Княс­тве Лі­тоў­скім: яму на­ле­жа­ла мнос­тва зя­мель, у біб­лі­ятэ­цы за­хоў­ва­лі­ся рэ­дкія кні­гі, пры ім дзей­ні­чаў і пры­ту­лак.

Ма­нас­тыр зна­хо­дзіў­ся на мес­цы ад­на­го з кар­пу­соў ця­пе­раш­ня­га бу­дын­ка Мі­ніс­тэр­ства аб­аро­ны Бе­ла­ру­сі, ву­лі­ца по­бач з ім у свой час ме­ла на­зву Бе­ла­цар­коў­ная. Сла­віў­ся ма­нас­тыр у тым лі­ку і сва­ёй цу­дат­вор­най іко­най свя­то­га Пан­це­ляй­мо­на, упры­го­жа­най за­ла­тым акла­дам. Аб­раз у да­ру­нак Спа­са-Уз­ня­сен­ска­му муж­чын­ска­му ма­нас­ты­ру пе­рад­ала вя­лі­кая кня­гі­ня Княс­тва Лі­тоў­ска­га Але­на, жон­ка ка­ра­ля Аляк­сан­дра Яге­лон­чы­ка.

У Вя­лі­кім Княс­тве Лі­тоў­скім бы­ла пра­кты­ка ад­да­ваць ма­нас­тыр, які за­стаў­ся без кі­ра­ван­ня, у кар­млен­не зна­ка­мі­та­му шлях­ці­цу. Та­кі шлях­ціц пры­маў по­стрыг, ста­на­віў­ся на­ста­яце­лем ма­нас­ты­ра, і, ка­рыс­та­ючы­ся сва­імі свец­кі­мі ве­да­мі і су­вя­зя­мі, па­шы­раў ма­нас­тыр­скі ўплыў. Ка­роль Стэ­фан Ба­то­рый дае Да­ста­еўска­му пры­ві­лей (гра­ма­ту) на Мен­скі Уз­ня­сен­скі ма­нас­тыр з усі­мі рал­ля­мі і фа­ль­вар­ка­мі, сё­ла­мі і ма­ёмас­цю. Вя­до­мы рас­ійскі гіс­то­рык ХIX ста­год­дзя Сяр­гей Са­лаў­ёў па­цвяр­джаў гэ­тыя да­дзе­ныя, пра­ўда год пры­ві­лея адзна­чыў іншы: “Мен­скі Уз­ня­сен­скі ма­нас­тыр быў ў 1579 го­дзе пе­рад­адзе­ны з ве­да­ма ка­ра­леў­ска­га зе­мя­ні­ну Да­ста­еўска­му, які не быў на­ват пра­вас­лаў­ны” (Гіс­то­рыя Рас­іі, VII, 453).

І тут па­чы­на­ецца не­йкая дзіў­ная блы­та­ні­на.

“Мой ба­ць­ка рас­па­вя­даў ма­ёй ма­ці пра епіс­ка­па Стэ­фа­на, які, на яго дум­ку, быў ро­да­па­чы­на­ль­ні­кам пра­вас­лаў­най га­лі­ны на­шай ся­м’і, — пі­са­ла да­чка Да­ста­еўска­га Лю­боў Фё­да­раў­на. — …Я мяр­кую, што адзін з ма­іх лі­тоў­скіх про­дкаў, што пе­ра­браў­ся ва Укра­іну, па­мя­няў рэ­лі­гію для та­го, каб ажа­ніц­ца на пра­вас­лаў­най укра­інцы, і стаў свя­та­ром... Да­ста­еўскі ха­цеў яму (ма­лод­ша­му сы­ну) даць імя Сця­па­на, у па­мяць епіс­ка­па Стэ­фа­на, які, як ба­ць­ка ка­заў, быў за­сна­ва­ль­ні­кам на­ша­га ро­ду”.

Ві­да­воч­на, што Стэ­фан Да­ста­еўскі ўсё ж та­кі не быў епіс­ка­пам, ка­лі га­вор­ка ідзе ме­на­ві­та пра та­го са­ма­га Стэ­фа­на, род­на­га бра­та Фё­да­ра Іва­на­ві­ча. Ён сап­раў­ды атры­маў у ва­ло­дан­не мін­скі Спа­са-Уз­ня­сен­скі муж­чын­скі ма­нас­тыр, але ўжо праз па­ўта­ра га­ды на кі­ра­ван­не ма­нас­ты­ром быў па­све­ча­ны мін­скі зе­мя­нін Мі­ха­іл Ра­го­за.

Гіс­то­рыя дзіў­ная, і, шчы­ра ка­жу­чы, ка­ла­мут­ная. Пе­рад­ача ма­нас­ты­ра ў ва­ло­дан­не іншай асо­бы ад­бы­ла­ся з-за скар­гі ка­ра­лю міт­ра­па­лі­та кі­еўска­га Іллі і каш­та­ля­на мен­ска­га Яна Гле­ба­ві­ча. Сэнс скар­гі па­ля­гаў у тым, што Стэ­фан Да­ста­еўскі — ча­ла­век свец­кі і “да та­го ж за­ко­на не грэц­ка­га” ка­рыс­та­ецца то­ль­кі да­хо­да­мі і зу­сім не кла­по­ціц­ца аб кі­ра­ван­ні ма­нас­ты­ром: “то­ль­ко дей для по­жыт­ку сво­его тот мо­нас­тырь дер­жит” (вы­хо­дзіць, Стэ­фан Да­ста­еўскі на­су­пе­рак ка­но­нам не пры­няў по­стрыг, ня­гле­дзя­чы на­ват на пры­ві­лей ад са­мо­га ка­ра­ля?).

На­пя­рэ­дад­ні Рас­тва з ма­нас­ты­ра зні­кае ба­га­та ўпры­го­жа­ная рэ­лік­вія, а так­са­ма іе­ра­ма­нах Ды­яні­сій, які му­сіў быў яе ахоў­ваць. Вы­шук пра­ве­дзе­ны су­до­вым след­чым ВКЛ Мен­ска­га ва­явод­ства Па­жа­рыж­скім не даў вы­ні­каў. Ні­якіх до­ка­заў ві­ны Стэ­фа­на Да­ста­еўска­га ў знік­нен­ні рэ­лік­віі ма­нас­ты­ра вы­яўле­на не бы­ло, і ў 1590 го­дзе ён ужо згад­ва­ецца про­ста як “пи­сар го­род­ский Мен­ский”.

Тым не менш гіс­то­рыя Стэ­фа­на Да­ста­еўска­га ў пэў­ным сэн­се ме­ла пра­цяг. У 1606 го­дзе яго да­чка Ма­ры­на Стэ­фа­наў­на бы­ла аб­ві­на­ва­ча­ная ў за­бой­стве свай­го му­жа Ста­ніс­ла­ва Кар­ло­ві­ча. Бу­ду­чы за­му­жам за ўдаў­цом яна спа­чат­ку пад­га­ва­ры­ла свай­го па­лю­боў­ні­ка, не­йка­га Яна Ту­ра, за­біць му­жа, а за­тым спра­ба­ва­ла атру­ціць па­сын­ка і пад­чар­ку. След­чым уда­ло­ся да­ка­заць яе ві­ну. Род­ная сяс­тра Ма­ры­ны Ра­іна так­са­ма пра­хо­дзі­ла па гэ­тай спра­ве і аб­ві­на­вач­ва­ла­ся ў пад­роб­цы за­вяш­чан­ня, што бы­ло ўста­ноў­ле­на праз па­ра­ўноў­ван­не по­чыр­каў і пя­ча­так. Стэ­фан жа ў гэ­ты час у Мін­ску быў за­ня­ты афар­млен­нем спад­чын­ных да­ма­ган­няў Ма­ры­ны на ру­хо­мую і не­ру­хо­мую ма­ёмасць свай­го му­жа па пад­роб­ле­ным за­вяш­чан­ні. Вяр­хоў­ны тры­бу­нал Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га пры­су­дзіў Ма­ры­ну Да­ста­еўскую і яе па­лю­боў­ні­ка да смер­ці. Астат­нія фі­гу­ран­ты спра­вы аб­ышлі­ся вя­ліз­ны­мі штра­фа­мі і кан­фіс­ка­цы­яй ма­ёмас­ці...