З Днём работнікаў культуры

Апублiкавана: 08 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Другая нядзеля кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь — вельмі важны дзень, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных творчых прафесій — артыстаў, музыкантаў, мастакоў, кінематаграфістаў, тэатральных дзеячаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк. Людзей захопленых, таленавітых і шчыра адданых сваёй справе, якія ўносяць неацэнны ўклад ва ўмацаванне і ў захаванне найлепшых культурных традыцый нашай краіны. 

Дарагія сябры, дазвольце шчыра павіншаваць вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!

Дзякуючы вашай творчасці і штодзённай працы адкрываюцца новыя выставы, ставяцца спектаклі і канцэрты, развіваецца народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Вы працуеце тады, калі іншыя адпачываюць, і дорыце навакольным радасць зносін з прыгожым.  

У цяперашні няпросты час уплыў культуры на духоўнае жыццё людзей шматразова ўзрос. Мы сталі часцей задумвацца пра вечныя каштоўнасці, пра ідэалы дабра і справядлівасці, міласэрнасці і міжнацыянальнай згоды. Я хацеў бы выказаць удзячнасць усім тым, хто вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню культуры і мастацтву, хто забяспечвае адзінства беларускага народа, прымнажае і перадае маладому пакаленню духоўны вопыт, выхоўвае пачуццё патрыятызму і гонару за родную краіну.  

Жадаю ўсім работнікам галіны культуры невычэрпнай жыццёвай энергіі, высокіх дасягненняў і творчага натхнення!  

Няхай у далейшым ваш талент, стваральная праца і самаадданасць знойдуць цёплы водгук у сэрцах людзей.  

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч