Віншаванні з 70-годдзем заснавання Міністэрства культуры

Апублiкавана: 07 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Паважаны Анатолій Мечыслававіч! Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Міністэрства культуры! Дарагія сябры!   

Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыміце шчырыя віншаванні з 70-годдзем заснавання Міністэрства культуры.   

Культура ў жыцці грамадства выконвае велізарную ролю. Дзякуючы намаганням работнікаў галіны фарміруецца і ўмацоўваецца ідэнтычнасць, захоўваецца гістарычная і духоўная спадчына, перадаюцца з пакалення ў пакаленне маральныя і этычныя каштоўнасці, якія складаюць аснову нацыянальнай самабытнасці.   

Айчынная сфера культуры аб’ядноўвае пад сваім крылом сапраўдных падзвіжнікаў, захопленых, неабыякавых і таленавітых людзей, улюбёных у Радзіму.   

Падтрымка культуры з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Вось ужо сем дзесяцігоддзяў Міністэрства культуры паступальна ажыццяўляе надзейную каардынацыю гэтай работы, выпрацоўвае эфектыўныя ўмовы для захавання шматвяковых традыцый і сталых ідэалаў нашага народа, станаўлення духоўных асноў грамадства, фарміравання ў моладзі высокіх маральных арыенціраў.   

Напярэдадні прафесійнага свята сардэчна віншую работнікаў галіны, супрацоўнікаў і ветэранаў міністэрства з юбілеем ведамства і ад усёй душы жадаю невычэрпнага натхнення, творчай энергіі і новых поспехаў у высакароднай справе на карысць любімай, непаўторнай і квітнеючай Беларусі.   

Моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту ўсім вам і вашым сем’ям.   

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава

Паважаны Анатолій Мечыслававіч!  

Сардэчна віншую Вас і ўвесь калектыў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры, а таксама з 70-годдзем з дня ўтварэння ведамства!  

Упэўнены, што, азіраючыся на пройдзены вялікі і слаўны шлях, міністэрства з поўным правам можа ганарыцца тым значным укладам, які яго дзейнасць унесла не толькі ў захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры, але і ў фарміраванне, ва ўмацаванне каштоўнасцей, што сёння, як і многія пакаленні беларусаў, аб’ядноўваюць наша грамадства, з’яўляюцца трывалым падмуркам беларускай дзяржаўнасці.  

Культура — гэта невычэрпная крыніца самабытнасці і нацыянальнай годнасці народа. Менавіта ў культуры засяроджана гістарычная памяць і ўнікальная духоўная энергія грамадства. І служыць ёй — асаблівая, высакародная і адказная місія, якую на працягу вось ужо сямі дзясяткаў гадоў ажыццяўляюць работнікі Міністэрства культуры, праводзячы дзяржаўную палітыку ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл усіх жыхароў нашай краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, развіцця народных традыцый, падтрымкі творчых ініцыятыў. 

З задавальненнем хацеў бы падкрэсліць, што Міністэрства замежных спраў і беларускія замежныя ўстановы сумесна з Міністэрствам культуры на пастаяннай аснове актыўна працуюць над развіццём міжнароднага супрацоўніцтва ў культурнай галіне, распаўсюджваннем і папулярызацыяй беларускай культуры і мовы за межамі нашай краіны.  

Перакананы, што высокі прафесіяналізм і адданасць любімай справе работнікаў Міністэрства культуры і надалей будуць служыць на карысць нашай Радзіме.  

У гэты юбілейны год жадаю Вам і ўсяму калектыву міністэрства натхнення, новых прафесійных здзяйсненняў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.  

З павагай, міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік

Шаноўны Анатолій Мечыслававіч!  

Ад імя калектыву Міністэрства інфармацыі і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас і ўсіх работнікаў сферы культуры з прафесійным святам!  

Сваёй працай мастакі і артысты, музыканты і спевакі, работнікі тэатраў, музеяў, бібліятэк і кінамастацтва ствараюць належныя ўмовы для далейшага росквіту самабытнай, яркай і непаўторнай беларускай культуры. Дзякуючы ім Беларусь вядомая ў свеце як краіна, якая валодае велізарным культурным патэнцыялам.  

У гэты святочны дзень шчыра жадаю супрацоўнікам міністэрства, усім работнікам сферы культуры новых творчых здзяйсненняў, якія паспрыяюць умацаванню нашай роднай Беларусі. Здароўя, шчасця, дабрабыту Вам і Вашым блізкім!  

 

З павагай, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў

Дарагія сябры! 

Ад імя Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста віншую Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са знамянальнай падзеяй — 70-годдзем з дня ўтварэння! За гэтыя гады ведамствам праведзена значная работа, накіраваная на развіццё і захаванне традыцый, багатай матэрыяльна-духоўнай і гісторыка-культурнай спадчыны.  

Выказваем вам шчырую і глыбокую ўдзячнасць за шматгадовае супрацоўніцтва ў арганізацыі святочнага настрою на спартыўных мерапрыемствах. Выступленне вядомых беларускіх артыстаў і новыя аўтарскія кампазіцыі на II Гульнях краін СНД падарылі жыхарам і гасцям нашай краіны самыя яркія ўражанні і эмоцыі. Маштабны спартыўны форум назаўжды пакінуў цёплыя ўспаміны пра Беларусь і беларусаў.  

Жадаю ўсім супрацоўнікам культурнай галіны поспехаў, прадуктыўнай працы і сіл у рэалізацыі творчых задум для далейшага развіцця беларускай культуры і мастацтва!  

 

Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук

Паважаны Анатолій Мечыслававіч!  

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны культуры! Дарагія сябры!  

Ад Міністэрства адукацыі і ад мяне асабіста прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са знакавай юбілейнай датай — 70-годдзем з дня ўтварэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь!  

За гады свайго існавання Міністэрства культуры зрабіла годны ўклад у развіццё культуры і мастацтва, захаванне і прымнажэнне культурна-гістарычнай спадчыны нашай краіны. 

І сёння ведамства паспяхова ажыццяўляе культурную палітыку дзяржавы, эфектыўна забяспечвае развіццё і папулярызацыю беларускай нацыянальнай культуры і мовы, застаецца фарпостам нацыянальных культурных традыцый. 

Шэрагі Міністэрства культуры пастаянна папаўняюцца высокапрафесійнымі кадрамі, здольнымі вырашаць самыя складаныя задачы па ўсебаковым удасканаленні арганізацый сферы культуры, ствараць спрыяльныя ўмовы для існавання розных творчых кірункаў, якія даюць магчымасць кожнаму чалавеку раскрыць свае здольнасці і таленты.  

У сістэмы адукацыі і галіны культуры агульныя мэты і задачы — садзейнічаць гарманічнаму развіццю і эстэтычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, фарміраваць у новага пакалення каштоўнасці традыцыйнай культуры, выхоўваць пачуццё нацыянальнай годнасці.  

Цяпер вельмі важна падтрымліваць юных талентаў, знаходзіць новыя формы папулярызацыі нацыянальных традыцый.  

Віншуючы са слаўнай гістарычнай датай, хачу пажадаць кожнаму з вас далейшых творчых поспехаў, натхнення, ажыццяўлення смелых ідэй і праектаў.  

Міру і стваральнай працы на карысць Рэспубліцы Беларусь.  

 

З павагай, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец

Паважаны Анатолій Мечыслававіч! 

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята! 

Няхай назапашаны досвед і высокі прафесіяналізм дазволяць і далей уносіць годны ўклад у развіццё краіны, спрыяюць новым працоўным здзяйсненням і паспяховаму выкананню пастаўленых задач! 

Жадаю Вам і Вашым калегам далейшай плённай работы, новых прафесійных здзяйсненняў і поспехаў у дасягненні намечаных мэт на карысць Рэспубліцы Беларусь! Моцнага здароўя і дабрабыту на доўгія гады! 

 

З найлепшымі пажаданнямі, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка

Паважаны Анатолій Мечыслававіч!  

Ад імя Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў і ад сябе асабіста віншую Вас і ўсіх прадстаўнікоў сферы культуры Беларусі з 70-годдзем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і прафесійным святам — Днём работнікаў культуры.  

Давераны Вам калектыў дзякуючы эфектыўнай працы з году ў год паспяхова дасягае пастаўленых мэт, вырашае шэраг важных стратэгічных задач у галіне культуры і мастацтва, а таксама ўяўляе сабой яркі і пераканаўчы прыклад прафесіяналізму і кампетэнтнасці.  

Высокай адзнакі заслугоўвае актыўная дзейнасць Беларусі па рэалізацыі Канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у сферы культуры, а таксама вопыт старшынства ў Савеце па культурным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД.  

Перакананы, што ініцыятыўная пазіцыя беларускага боку ў міжкультурным дыялогу краін Садружнасці і надалей будзе спрыяць умацаванню ўзаемадзеяння і развіццю агульнай гуманітарнай прасторы СНД.  

Дазвольце выказаць шчырую ўдзячнасць Вам, паважаны Анатолій Мечыслававіч, і калектыву міністэрства за плённую работу з Выканаўчым камітэтам і органамі галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў.  

Жадаю невычэрпнай жыццёвай энергіі, моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах. 

З павагай, першы намеснік Генеральнага сакратара СНД Леанід Анфімаў

Паважаны Анатолій Мечыслававіч!  

Ад імя Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС) сардэчна віншую Вас і ўсіх Вашых калег з Днём работнікаў культуры. Гэтае свята ў год 70-гадовага юбілею Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’ядноўвае ўсіх, хто захоўвае і стварае сапраўдныя духоўныя каштоўнасці, дапамагае далучыцца да найбагацейшай гістарычнай спадчыны, развівае новыя кірункі культуры, сваім талентам прыносіць радасць і гармонію жыцця!  

Спадчына, сучасная культура і мастацтва Рэспублікі Беларусь не толькі становяцца ўсё больш шырока вядомымі ў іншых дзяржавах, але і робяць вялізны ўнёсак у фарміраванне агульнай культурнай прасторы краін Садружнасці. Беларускія гарады па праве прызнаваліся культурнымі сталіцамі СНД, беларускія дзеячы культуры і мастацтва неаднаразова абвяшчаліся лаўрэатамі Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці», Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа», Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» сталі традыцыйнымі месцамі сустрэчы майстроў тэатра і кіно СНД, а Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры» — эфектыўнай пляцоўкай для абмену вопытам работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, што адзначыла сваё 100-годдзе, з установамі многіх краін свету. Для МФГС з’яўляецца гонарам сумесна працаваць у гэтых і іншых праектах з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.  

Дазвольце выказаць надзею на тое, што наша супольная работа і ў далейшым будзе мець плённы і сяброўскі характар, і падзякаваць за нязменную падтрымку дзейнасці МФГС у інтарэсах развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаўудзельніц Садружнасці.  

Выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД Анатолій Іксанаў

Паважаныя калегі, дарагія сябры!  

Прыміце мае самыя шчырыя віншаванні з 70-годдзем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь! Расію і Беларусь звязвае агульная гісторыя, культура і духоўныя каштоўнасці. На гэтым трывалым фундаменце грунтуюцца стасункі нашых брацкіх народаў.  

Нашы краіны ва ўсе часы былі багатыя на талентаў і майстроў, іх уклад назаўсёды застанецца ў «залатым фондзе» сусветнай культуры дзякуючы беражлівым адносінам грамадзян Расіі і Беларусі да захавання традыцый і гісторыі.  

Сардэчна дзякую Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовае плённае супрацоўніцтва, падтрымку і ўсебаковае садзейнічанне ў рэалізацыі сумесных праектаў.  

Упэўнена, што наперадзе ў нас яшчэ мноства яркіх маштабных мерапрыемстваў. Жадаю ўсяму калектыву Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь моцнага здароўя, поспехаў і працвітання!  

Міністр культуры Расійскай Федэрацыі Вольга Любімава

Паважаны Анатолій Мечыслававіч!  

З нагоды 70-годдзя з дня ўтварэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад імя Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь шлю Вам і ўсяму калектыву Міністэрства культуры шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні!  

На працягу 70 гадоў з моманту ўтварэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь паміж нашымі краінамі ўстойліва развіваюцца культурныя сувязі. За гэты час наладжана цеснае супрацоўніцтва і блізкія абмены. Асабліва ў апошнія гады пад стратэгічным кіраўніцтвам Старшыні Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на фоне выпрабаванняў міжнароднай абстаноўкі, што імкліва мяняецца, і пандэміі абодва бакі аб’ядноўваюць намаганні, бесперапынна ўкараняюць інавацыі і пашыраюць формы і каналы культурнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, правялі разнастайныя анлайн- і афлайн-мерапрыемствы па абмене, што сыграла важную ролю ва ўмацаванні ўзаемаразумення паміж двума народамі і ў паглыбленні сяброўства паміж дзвюма краінамі.  

У 2023 годзе паспяхова прайшло пятае сумеснае пасяджэнне Камісіі па культурным супрацоўніцтве Кітайска-беларускага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Падчас мерапры- емства былі падпісаны План супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на 2023—2025 гады і Пратакол пятага сумеснага пасяджэння Камісіі па культурным супрацоўніцтве, што заклала трывалую аснову для паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва.  

Мы знаходзімся на новым гістарычным зыходным пункце ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Кітая і Беларусі, і я перакананы, што сумеснымі намаганнямі абодвух бакоў кітайскабеларускае культурнае супрацоўніцтва не спыніцца на дасягнутым, а абавязкова даб’ецца яшчэ большых поспехаў, стаўшы ўзорам культурнага абмену паміж краінамі.  

На завяршэнне жадаю працвітання і бурнага развіцця справе культуры Беларусі, а кітайска-беларускаму культурнаму абмену і супрацоўніцтву — адкрыць новую главу ў сваёй гісторыі.  

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн

Паважаны Анатолій Мечыслававіч Маркевіч, міністр культуры Рэспублікі Беларусь!  

Ад імя Міністэрства культуры, спорту і турызму Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам і ад сябе асабіста хачу павін- шаваць Вас, спадар міністр, кіраўнікоў і службовых асоб Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 70-годдзем з дня заснавання ведамства.  

За 70 гадоў станаўлення і развіцця міністэрства беларуская культура, што знаходзіцца пад яго апекай, дабілася многіх вялікіх дасягненняў, унесла істотны ўклад у будаўніцтва і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і абмену ў галіне культуры і мастацтва.  

Веру, што, ідучы за сталай традыцыяй, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь працягне рух наперад, будзе іграць больш важную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі і ўзаемадзейнічаць з Міністэрствам культуры, спорту і турызму В’етнама, каб эфектыўна рэалізоўваць праграмы і мерапрыемствы культурнага абмену паміж дзвюма краінамі, спрыяючы ўмацаванню добрага сяброўства паміж В’етнамам і Беларуссю, і каб нашы дзяржавы разам рабілі ўнёсак у пацвярджэнне ролі культуры ў дасягненні мэт ААН у галіне ўстойлівага развіцця.  

Дазвольце пажадаць Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь далейшага развіцця.  

З павагай, міністр культуры, спорту і турызму В’етнама Нгуен Ван Хунг

Паважаны Анатолій Мечыслававіч!  

Прыміце мае шчырыя віншаванні з нагоды святкавання Дня работнікаў культуры і 70-годдзя з дня заснавання Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.  

За шматвяковую гісторыю беларускі народ стварыў і назапасіў багатую спадчыну. Ён валодае ўнікальным гісторыкакультурным патэнцыялам, аб’ектамі архітэктуры, мастацтва, археалогіі, музейнымі калекцыямі. У век інфарматызацыі мы разумеем, наколькі каштоўная праца работнікаў культуры.  

Мы верым у захаванне і ва ўмацаванне дзелавых і сяброўскіх адносін паміж нашымі народамі і спадзяёмся на далейшае развіццё супрацоўніцтва.  

Жадаю Вам і ўсім работнікам сферы культуры Рэспублікі Беларусь моцнага здароўя, дабрабыту, творчага натхнення і далейшых поспехаў!  

З павагай, міністр культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан Аіда Балаева

Сардэчна віншуем з прафесійным святам дзеячаў культуры і мастацтва, захавальнікаў і папулярызатараў спадчыны.  

Жадаем поспехаў, творчых уздымаў і кар’ерных узлётаў, невычарпальнага патоку энергіі, вадаспада новых ідэй, акіяна натхнення, мора радасці і пазітыву.  

Няхай ваша дзейнасць прыносіць задавальненне людзям і вам самім. Няхай не знікнуць ваш талент і ваша натхненне. Жадаем, каб вас заўсёды атачаў толькі цудоўны свет мастацтва.  

Выказваем упэўненасць у тым, што сяброўскія адносіны і ўсебаковае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і надалей будуць развівацца і ўмацоўвацца на карысць Таджыкістану і Беларусі.  

З найлепшымі пажаданнямі, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Таджыкістан Абід Назарыён

Паважаны Анатолій Мечыслававіч!  

Ад імя Міністэрства культуры Рэспублікі Узбекістан сведчу сваю шчырую павагу Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.  

Перш за ўсё віншую Вас з 70-годдзем з утварэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.  

У апошнія гады супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў сферы культуры выйшла на новы ўзровень.  

Прадстаўнікі сферы культуры і мастацтва нашых дзяржаў на сталай аснове прымаюць удзел у фестывалях і конкурсах, што праходзяць ва Узбекістане і ў Беларусі.  

Мы з’яўляемся сведкамі таго, што наша двухбаковае супрацоўніцтва працягваецца ў шматбаковым фармаце ў рамках такіх міжнародных арганізацый, як Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва.  

Паспяховае правядзенне Дзён культуры Узбекістана ў красавіку 2023 года ў Мінску стала важным у развіцці двухбаковых культурных сувязей паміж нашымі краінамі.  

Спадзяёмся, што такія мерапрыемствы працягнуцца і ў будучыні.  

Карыстаючыся выпадкам, хачу яшчэ раз павіншаваць Вас з юбілеем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.  

Прыміце, паважаны міністр, запэўненні ў маёй самай высокай павазе.  

Міністр культуры Рэспублікі Узбекістан Азадбек Назарбекаў

Паважаныя калегі!  

Ад імя Міністэрства культуры Рэспублікі Татарстан і ад сябе асабіста віншую калектыў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 70-годдзем з дня заснавання.  

Жыхары Беларусі могуць па праве ганарыцца тым, што ў рэспубліцы ўдалося захаваць і павялічыць тое вечнае культурнамоўнае і духоўна-маральнае багацце, якое было назапашана за доўгія стагоддзі мірнага суіснавання розных традыцыйных культур.  

Ваша праца і адданасць справе культуры з’яўляюцца неацэнным укладам у захаванне культурных каштоўнасцей краіны і духоўнае развіццё нацыі.  

Цеснае ўзаемадзеянне — сімвал адзінства нашых народаў, якія маюць агульныя старонкі гісторыі, падобныя культуры, падзяляюць і зберагаюць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці.  

Мы ўпэўнены, што і надалей культура будзе іграць важную ролю ў развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Татарстан з Рэспублікай Беларусь. Спадзяёмся, што нашы духоўныя, культурныя і эканамічныя сувязі з гадамі будуць толькі ўмацоўвацца.  

Жадаю Вам і Вашаму калектыву далейшых поспехаў у працы, творчых дасягненняў і новых цікавых праектаў.  

З найлепшымі пажаданнямі, міністр культуры Рэспублікі Татарстан Ірада Аюпава

Паважаны Анатолій Мечыслававіч!  

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са знамянальнай падзеяй— 70-гадовым юбілеем з дня ўтварэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь!  

Культура разам з адукацыяй і асветай фарміруе чалавечы капітал нашых краін. Гэта частка нашага гістарычнага кода, нацыянальнага характару. Самабытная культура Беларусі фарміравалася цягам многіх стагоддзяў. З пакалення ў пакаленне перадаваліся духоўныя каштоўнасці, якія ўслаўляюць маральную сутнасць чалавека. Тут існавалі і развіваліся арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.  

На сучасным этапе беларуская культура ўпэўнена займае перадавыя пазіцыі па ўсіх кірунках. Вядзецца праца па захаванні і папулярызацыі славянскай культуры, а таксама пашырэнні міжнародных сувязей.  

Культура дапамагае ўмацаваць партнёрскія адносіны і закласці аснову развіцця рознабаковага культурнага жыцця грамадзян.  

Прыкладам плённага супрацоўніцтва стала маштабная падзея — Дні культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь, якія прайшлі на найлепшых пляцоўках у Мінску, Віцебску і Слуцку. Поспех мерапрыемства ў многім залежаў ад прафесіяналізму кіраўнікоў і спецыялістаў Вашага ведамства, якія ўзялі ўдзел у арганізацыі падзеі.  

Немагчыма пераацаніць каардынацыйную і накіроўваючую ролю Міністэрства культуры, у якім працуюць адданыя сваёй справе работнікі, здольныя прымаць узважаныя і дакладныя рашэнні, арыентаваныя на развіццё і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны рэспублікі.  

Жадаю ўсім далейшых поспехаў, новых дасягненняў, рэалізацыі творчых задум і праектаў на карысць культуры Рэспублікі Беларусь!  

Міністр культуры Растоўскай вобласці Ганна Дзмітрыева

Дарагія работнікі культуры! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!  

Калі гаварыць, што мастацтва — гэта неба, то вы трымаеце яго купал на сваіх плячах. Толькі дзякуючы вашай штодзённай працы, не заўжды прыметнай, але такой важнай, мы можам зрабіць свае душы больш высакароднымі, удыхнуць чыстае паветра творчасці і захаваць у сэрцах нешта прыгожае, узнёслае і светлае.  

Вы дорыце людзям свята, дапамагаеце маладому пакаленню далучыцца да вытокаў беларускай культуры, спрыяеце зберажэнню і прымнажэнню спадчыны нашай краіны.  

Ад усёй душы жадаю вам прафесіяналізму, невычэрпнай энергіі і вялікай любові да сваёй справы. Няхай і ў дзейнасці, і ў асабістым жыцці заўсёды будзе мора пазітыўных эмоцый, фантазія будзе бязмежнай, праца — прыемнай, а вынік — станоўчым! Са святам!  

З павагай, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава

Рэспубліканскі савет Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” шчыра віншуе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 70-годдзем з дня ўтварэння! 

Захаванне і папулярызацыя духоўных каштоўнасцей беларускага народа – высакародная і адказная задача, ускладзеная на Міністэрства культуры Беларусі. Менавіта культура фарміруе духоўны здабытак грамадства, прывівае любоў да Радзімы і забяспечвае захаванне надзейнай сувязі паміж пакаленнямі. 

Беларусь – краіна з папраўдзе каласальным духоўна-маральным патэнцыялам у сферы культуры і мастацтва! Без сумненняў, для беларусаў культура – залог міру і згоды, наймацнейшы фактар развіцця краіны. 

Сваёй штодзённай працай вы спрыяеце працвітанню нашай Радзімы. Сфера культуры трымаецца на асаблівых людзях – на энтузіястах і творцах, неабыякавых да сваёй прафесіі. Дзякуючы вашай карпатлівай рабоце жыццё беларусаў насычана разнастайнымі цікавымі падзеямі. 

Вы фарміруеце сучасную культурную прастору, захоўваеце ўнікальныя традыцыі і дасягненні беларусаў і разам з тым укараняеце ў работу наватарскія творчыя задумы. 

Самыя крэатыўныя, арыгінальныя і смелыя ідэі і праекты ў сферы мастацтва нараджаюцца дзякуючы вам. Няхай ваша праца заўсёды будзе крыніцай радасці і натхнення! 

Мы шчыра ўдзячныя, што вы перадаяце назапашаныя веды і вопыт маладым спецыялістам, захоўваючы і развіваючы правераныя часам традыцыі. 

Дзякуй за вашу стваральную працу, за самаахвярнасць, прафесіяналізм, адданасць справе, любоў да прыгожага і беражлівае стаўленне да культурнай спадчыны любімай краіны. 

Жадаем усім прадстаўнікам сферы культуры і мастацтва моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у рэалізацыі вызначаных планаў. Няхай усе вашы задумы атрымаюць увасабленне і кожны працоўны дзень будзе напоўнены радасцю і сэнсам. 

З глыбокай павагай, Рэспубліканскі савет РГА “Белая Русь”

Паважаны Анатолій Мечыслававіч! Дарагія сябры! 

Ад імя Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і сябе асабіста рады цёпла і сардэчна павіншаваць Вас і дружны калектыў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 70-годдзем з дня ўтварэння ведамства! 

На працягу сямі дзесяцігоддзяў у міністэрстве працуюць пакаленні кампетэнтных, адказных, мэтанакіраваных прафесіяналаў, якія робяць значны ўклад у захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей, папулярызуюць нацыянальную культуру і беларускую мову. 

Прыемна, што Міністэрства культуры аказвае дзяржаве незаменную дапамогу ў прасоўванні адоранай і таленавітай моладзі Беларусі і цесна супрацоўнічае з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Разам нам удалося рэалізаваць важныя грамадзянска-патрыятычныя, сацыяльныя, культурныя праекты, накіраваныя на раскрыццё творчага патэнцыялу юнакоў і дзяўчат, пераемнасці пакаленняў. 

Знакавы юбілей – гэта цудоўная магчымасць выказаць найглыбейшую ўдзячнасць усім, хто прысвяціў і прысвячае сваё жыццё самаадданаму і высакароднаму служэнню культуры, умацаванню духоўна-маральнага адзінства, прымнажэнню культурнага і духоўнага патэнцыялу беларусаў. 

Жадаем Вам, паважаны Анатолій Мечыслававіч, і калектыву Міністэрства культуры моцнага здароўя, дастатку, міру, дабра і стваральнай працы! 

Толькі разам і толькі наперад! 

Першы сакратар ЦК ГА “БРСМ” Аляксандр Лук’янаў