Апаратная нарада міністра культуры Анатолія Маркевіча

Апублiкавана: 10 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У Міністэрстве культуры адбылася апаратная нарада міністра культуры Анатолія Маркевіча з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства. 

На пасяджэнні абмяркоўвалася падрыхтоўка мерапрыемстваў Тыдня бацькоўскай любові, прымеркаваных да святкавання Дня маці і Дня бацькі. Таксама разглядаліся пытанні арганізацыі XXVI Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка". Акрамя таго, ішла гаворка аб падпісцы на газету "Культура" і часопіс "Мастацтва".