Сяргей Багласаў, які вярнуў страчаную казку

Апублiкавана: 13 верасня 2022 Стужка Музеі Мінск Соцыум

Аўтар: ШЭЙКА Данііл

Год таму пайшоў з жыцця архітэктар Сяргей Багласаў — чалавек, без якога сённяшні Мінск меў бы іншае аблічча. Ён кіраваў аўтарскімі калектывамі па рэканструкцыі Траецкага прадмесця і рэгенерацыі гістарычнага цэнтра, адбудоўваў ратушу і іншыя славутасці. У сімвалічны час, калі сталіца рыхтавалася да Дня горада, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава памяці дойліда.

Сімвалічнае і месца экcпа­зіцыі: Сяргей Багласаў быў на­ вуковым кіраўніком рэстаў­рацыі былога сядзібнага дома, дзе цяпер месціцца галерэя. У будынку захавана анфілад­ная планіроўка, а частка залаў уяўляе сабой рэканструяваныя інтэр’еры даўніх часоў. Адноў­лена таксама агароджа з брамай, якая выходзіць на плошчу і фар­міруе аблічча галоўнага фасада.

МАЛАВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ ТВОРЧАСЦІ

Выстава “Горад. Жывапіс. Архітэктура” раскрывае дзве іпас­тасі Сяргея Багласава: архітэктар і жывапісец. Калі пра першую ве­даюць многія, то ў другой твор­ца знаёмы даволі вузкаму колу. Я даведаўся пра Сяргея Георгі­евіча як мастака пазалетась. Та­ды ён у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прэзента­ваў серыю абстрактных кампазі­цый “Вобразы гукаў славянскай азбукі”. У жывапісных работах аўтар паспрабаваў перадаць аса­цыяцыі, якія выклікалі ў яго гукі мовы і літары, што іх абазнача­юць. І атрымалася пераканаўча. Мінімальнымі сродкамі мастак адлюстроўвае “б” — моцны, як барацьба, калючы “к”, пануры “ч”… Уражвае і тое, як трапна творца прыкмячае паралелі паміж гукам, яго графічным запісам і се­мантыкай слоў, якія змяшчаюць гэтыя адзінкі. Здаецца, не проста так “ідал” пачынаецца з нелабіялізаванага гуку (пры яго вымаў­ленні губы застаюцца пасіўнымі), які імкліва імкнецца ў прастору, і стромкай літарай, што сапраў­ды нагадвае каменны слуп-­выяву нейкага старадаўняга боства. На выставе ў Мастацкай галерэі Мі­ хаіла Савіцкага можна яшчэ раз прыгледзецца да незвычайных знаходак Сяргея Багласава на мя­жы жывапісу і лінгвістыкі.

Побач дэманструецца ня­скончаная серыя “Вобразы архі­тэктуры”, прысвечаная розным стылям і перыядам у гісторыі сус­ветнага дойлідства. У акрылавых работах — стрыманасць і імклі­васць готыкі, строгасць класіцыз­му, пышнасць і ўзнёсласць баро­ка. Нельга не прыкмеціць, з якой увагай ставіцца да кожнай дэталі мастак, як прадумана ўводзіць у архітэктурны пейзаж чалавечыя постаці — вясёлую купку музыкаў на прыступках ці маці з дачкой, што шпацыруюць па раскошным палацава­-паркавым комплексе з маленькім сабачкам. Як адбітак архітэктарскай прафесіі — графіч­насць, уласцівая карцінам Сяргея Багласава.

КРУТЫЯ ПАВАРОТЫ ЛЁСУ

Цікава, што жывапіс мог стаць не дадатковым заняткам для май­стра, а галоўнай справай жыцця. Калі ў дзяцінстве стаяў выбар па­між мастацтвам і спортам, хло­пец доўга не вагаўся — пайшоў у студыю Сяргея Каткова, праз якую прайшлі многія зоркі бела­рускага мастацтва. Думаў працяг­ваць адукацыю, але змяніў планы пад уплывам дзядзькі, вядомага прамысловага архітэктара Пятра Пракудзіна. Пасунуў жывапіс на другі план, паступіў на архітэк­турны факультэт політэхнічнага інстытута, але ледзь не кінуў прафесію…

Калі Сяргей Багласаў вучыўся на апошнім курсе, пачаўся знос старой Нямігі. Усхваляваны ма­лады чалавек расчараваўся ў аб­раным шляху, нават замест дып­ломнага праекта напісаў карціну “Казка, што памірае”, прысве­чаную разбуранай гістарычнай забудове. Аднак пазней сябры ўгаварылі рухацца далей, і вы­пускнік пайшоў у наваствораны сектар збору помнікаў гісторыі і культуры Акадэміі навук, дзе пра­ працаваў пяць гадоў. Гэта быў час неймаверных культурных адкрыццяў. Упершыню падчас экспедыцый творца ўжывую па­бачыў узор рэнесанснай архітэк­туры — незвычайнай прыгажосці касцёл у Чарнаўчыцах, адначасо­ва радасць і расчараванне пакінуў забыты і разрабаваны на той час Волчынскі касцёл, да апошніх дзён успамінаў даследчык цудоў­ныя пейзажы Браслаўскага краю. Пабачанае ў вандроўках натхніла Сяргея Багласава, нібы прымусіла не здавацца, а зрабіць усё магчы­мае для вяртання нашых архітэк­турных скарбаў.

РЭАНІМАЦЫЯ СПАДЧЫНЫ

Пра значныя работы Сяргея Багласава на выставе расказваюць планшэты з фотаздымкамі, пла­ намі, гістарычнымі матэрыяламі і кароткай даведкай. Аматарам мінуўшчыны цікава будзе пара­ўнаць ранейшы выгляд мінскіх славутасцей на малюнках і чар­цяжах з іх цяперашнім абліччам. Праз гэтыя выявы і тэксты глядач зразумее спецыфіку працы сучас­ных дойлідаў, якія аднаўляюць страчаную спадчыну. Да прыкла­ду, у аснову праекта ратушы ляглі пяць графічных рэканструкцый, апірышчам для якіх паслужылі праект і малюнак Фёдара Краме­ра, чарцёж архітэктара Казіміра Хршчановіча 1835 года, акварэль Юзафа Пешкі пачатку ХІХ ста­годдзя і іншыя выяўленчыя матэ­рыялы і дакументы.

Яшчэ адзін важны пункт у творчай біяграфіі архітэктара — маштабныя працы ў Траецкім прадмесці. Гэта першы ў рэспуб­ліцы вопыт комплекснай рэкан­ струкцыі і рэстаўрацыі квартала гістарычнай забудовы. Дагэтуль зробленае часта падвяргаюць крытыцы за празмерныя скажэн­ні. І праўда, аўтэнтычнае аблічча было зменена. Напрыклад, дах пакрылі чарапіцай, што не адпа­вядае гістарычнай праўдзе. Аднак у асабістай размове неяк Сяргей Георгіевіч патлумачыў: такое архі­тэктурнае рашэнне было навязана зверху. Таму пры ацэнцы такіх ра­бот не варта забываць пра ўплыў знешніх фактараў, спіхваючы віну за любы нюанс на аўтарскі калек­тыў.

Выстава таксама знаёміць з праектамі, якія пайшлі следам за рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй Траецкага прадмесця. Узвядзен­не нанова гасцініцы “Еўропа”, забудова вуліцы Нямігі, гатэль “Манастырскі”… Сам творца з найбольшай цеплынёй ставіўся да вулачак Верхняга горада. Не­задоўга да адыходу ён падзяліўся: “Самае прыгожае месца для мя­не — вуліца Герцэна. Яна вельмі цэльная. Вельмі каларытны бу­дынак былога манастыра. Гасці­ніца ў гэтых сценах атрымалася пераканаўчай. Выразная вуліца Кірылы і Мяфодзія. І, канешне, ваколіцы ратушы. Вельмі пры­емна бываць там: адухоўленасць у найвышэйшай ступені. Асаблівая аўра там з’явілася, калі ў гэтым месцы пачалі ладзіць канцэрты”.

Гэта выстава не толькі дані­на памяці майстра, але і своеа­саблівае запрашэнне да дыялогу пра будучыню сталіцы: як удас­канальваць архітэктурнае абліч­ ча горада? Нагодай выступаюць нерэалізаваныя задумы Сяргея Багласава. Найперш амбіцыйны праект нацыянальнага гісторыка­ археалагічнага цэнтра “Мінскае замчышча” з падземнай музей­най экспазіцыяй, абазначэннем месцазнаходжання замка, амфі­тэатрам і іншымі аб’ектамі. Ён мусіць вырашыць праблему ад­сутнасці бачных слядоў старадаў­няга ядра горада.

Нарэшце, экспазіцыя дазваляе напоўніцу ацаніць творчую пла­давітасць Сяргея Багласава. Пе­ раканацца ў маштабе зробленага дазваляе галерэя фотаздымкаў. У парах паказаны кадры гістарыч­нага цэнтра горада, зробленыя архітэктарам у 1970—1990­я гады, і сучасныя фатаграфіі гэтых жа мясцін.

Данііл ШЭЙКА

Фота з выставы