Юбіляру — пашана

Апублiкавана: 16 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У Міністэрстве культуры адбылася сустрэча з народным артыстам Беларусі Уладзімірам Правалінскім з нагоды яго 75-годдзя. 

Міністр культуры Анатолій Маркевіч павітаў юбіляра і зачытаў віншаванне Прэзідэнта Беларусі ў адрас спевака. У пасланні адзначана: “Вашы індывідуальнасць, выканальніцкае майстэрства і высокі прафесіяналізм выклікаюць шчырую павагу і любоў шматлікіх прыхільнікаў. Упэўнены, што і надалей Вы будзеце рабіць значны ўклад ва ўзбагачэнне і ў росквіт беларускай культуры, дарыць радасныя хвіліны аматарам музычнага мастацтва. Жадаю вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту”. 

Анатолій Маркевіч таксама заявіў, што Уладзімір Правалінскі, як колішні член зборнай Беларусі па боксе, цвёрда трымае ўдар у любой сітуацыі і ўмее знаходзіць сілы, каб супрацьдзейнічаць любым нягодам. Міністр падкрэсліў: юбіляр — сапраўдны патрыёт, для якога творчасць — гэта служэнне Радзіме.