У адзінстве - сіла і лёс!

Апублiкавана: 16 верасня 2022 Стужка Музеі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Напярэдадні Дня народнага адзінства 17 верасня 2022 г. у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Васільевіча Масленікава пройдзе культурна-адукацыйнае мерапрыемства "У адзінстве - сіла і лёс!" па матэрыялах абноўленай экспазіцыі музея. Раней невядомыя факты і дакументы раскрываюць сапраўднае значэнне гістарычнага ўз'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Сухія радкі дакументаў ажываюць у кадрах дакументальнай хронікі, сведчаннях жывых відавочцаў тых падзей.

Пачатак мерапрыемства ў 14.00. Уваход вольны.