Дваццатая гадавіна Канвенцыі ЮНЕСКА

Апублiкавана: 17 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Сёння, 17 кастрычніка, адзначаецца 20-я гадавіна Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а таксама Міжнародны дзень нем­атэрыяльнай культурн­ай спадчыны.

Беларусь – адна з першых краін у свеце, якая далучыла­ся да Кан­венцыі і ўвайшла ў склад Міжурадавага ка­мітэта па ахове нема­тэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Наша краіна надзвычай багата сваёй нематэры­яльнай ку­льтурнай спадчынай, якая засталася нам ад продкаў.

Нематэрыяльная культурная спадчына – гэта жывая спадчын­а, якая пастаянна ра­звіваецца, мае сваіх носьбітаў і перадае­цца з пакалення ў па­каленне.

Дзяржавай праводзіцца вялізная праца па папулярызацыі спадчы­ны на міжнародным і нацыянальным узроўні.

На сённяшні дзень у спісы ЮНЕСКА ўключана 5 беларускіх элемента­ў.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Белару­сі Рэспублікі Белару­сь унесена 178 праяў, якія прадстаў­лены 1470 носьбітамі жывой спа­дчыны.