Апаратная нарада міністра культуры

Апублiкавана: 17 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У Міністэрстве культуры адбылася апаратная нарада міністра культуры Анатолія Маркевіча з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства.

На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні работы ўстановаў сферы культуры і аховы гісторыка-культурнай спадчыны па выніках выезду супрацоўнікаў міністэрства ў Брэсцкую вобласць і асвятленне зменаў у заканадаўстве аб арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Разглядаліся вынікі правядзення XXVI Міжнароднага фестываля анімацыйных фільмаў "Анімаёўка", планы арганізацыі сумеснай калегіі міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама аб пасяджэнні сумеснай пастаяннай камісіі Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў Экватарыяльнай Гвінеі.

Акрамя таго, закраналася пытанне перадачы Музея беларускага Палесся ў Пінску ў рэспубліканскае падпарадкаванне і аб арганізацыі далейшых работ у палацава-паркавым комплексе ў Свяцку Гродзенскага раёна.