Перспектыўныя напрамкі

Апублiкавана: 21 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Беларусь і Экватарыяльная Гвінея маюць намер пашыраць узаемадзеянне ў сферы культуры. 

У рамках першага пасяджэння Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея 18 кастрычніка адбылася сустрэча намесніка міністра культуры Беларусі Сяргея Саракача і намесніка міністра культуры, турызму і развіцця рамёстваў Экватарыяльнай Гвінеі Хероніма Нсуе Асуму Нчама. 

Падчас перагавораў былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі двухбаковага культурнага супрацоўніцтва, разгледжаны канкрэтныя праекты для магчымай рэалізацыі ў галіне музейнай справы, адукацыі ў сферы культуры, дасягнуты дамоўленасці аб абмене досведам і актывізацыі далейшага ўзаемадзеяння. 

Як адзначыў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік, першае ў гісторыі беларуска-экватагвінейскіх адносін пасяджэнне Сумеснай пастаяннай камісіі адбылося яшчэ да ўступлення ў сілу Рамачнага пагаднення аб супрацоўніцтве, якое закладае юрыдычны базіс для яе функцыянавання. Гэта выдатны старт.