Выстава «Мінск. Баль і карнавал»

Апублiкавана: 19 верасня 2022 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей І з'езда РСДРП» пачала працу выстава «Мінск. Баль і карнавал».

Выстава прысвечана бальным і карнавальным традыцыям XIX — пачатку ХХ стагоддзяў, перыяду вытанчаных манер і рамантыкі. Тут можна азнаёміцца з асаблівасцямі карнавальна-тэатральных мерапрыемстваў, якія праводзіліся на нашых землях з канца XVI стагоддзя, нават з прымяненнем піратэхнікі. 

Для гледачоў прадстаўлены жаночыя ўпрыгожанні, узоры бальнай вопраткі (пальчаткі, абутак і інш.), выданні, прысвечаныя перыяду XIX стагоддзя.

Выстава будзе працаваць па 30 кастрычніка