Новы праект "Прэс-клуб — Культура і Моладзь"

Апублiкавана: 03 лiстапада 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Прэм’ера на YouTube-канале “Культура і Мастацтва”! Разам з Міністэрствам культуры, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і дзіцяча-юнацкай тэлестудыяй Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі мы запусцілі новы праект — “Прэс-клуб — Культура і Моладзь”.

У рамках праекта юныя журналісты змогуць звярнуцца з актуальнымі пытаннямі да вядомых асоб нашай краіны, дзеячаў мастацтва. Першым госцем стаў міністр культуры Анатолій Маркевіч. Тэмай яго гутаркі з навучэнкай Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Лізаветай Райкевіч сталі сямейныя каштоўнасці. І недарма: нядаўна ў краіне святкаваўся Тыдзень бацькоўскай любові. 

Падчас інтэрв’ю Анатолій Мечыслававіч прыгадаў маленства, уклад мамы і таты ў выхаванне і станаўленне, расказаў пра дамашнія звычаі, падзяліўся ўласным досведам бацькоўства. Разважаючы аб ролі сям’і, міністр падкрэсліў: менавіта бацькі задаюць сістэму каардынат, у якой існуе асоба, менавіта ў дзяцінстве выгадоўваюцца пачуцці дабрыні, павагі да старэйшых і любові да Радзімы. 

Хто стане наступным госцем праекта? Сачыце за анонсамі ў Telegram-канале “Культура і Мастацтва” і рыхтуйце пытанні. Аўтара найцікавейшых чакае прыз ад рэдакцыі.