Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халi-Хало"

Апублiкавана: 02 лiстапада 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

3-4 лістапада ў Наваполацку пройдзе Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халi-Хало".

Конкурс праводзіцца з 1994 года ў мэтах падтрымкі юных талентаў, развіцця іх здольнасцей, папулярызацыі найлепшых узораў эстраднай песні. Сярод задач — стварэнне адзінай культурнай прасторы Беларусі з блізкім і далёкім замежжам, умацаванне дружбы і ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі маладога пакалення з розных краін, абмен ідэямі і наладжванне супрацоўніцтва па выяўленні новых імёнаў.