Выстава "Рост"

Апублiкавана: 07 лiстапада 2023 Стужка Народная творчасць Мінск

Аўтар: Аўтары

10 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выстава "Рост" фларыста Юліі Антух і скульптара Сяргея Галузы. 

У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы з раслінных матэрыялаў і металічныя скульптуры. Такое суседства адлюстроўвае протаідэю гарадскога асяроддзя, кампраміс паміж жывой і нежывой прыродай.