Спектакль "Пачупкі"

Апублiкавана: 27 верасня 2022 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць спектакль "Пачупкі"

Ён стаў пераможцам у намінацыі “Лепшы музычна-пластычны спектакль” на XXVI Міжнародным тэатральным фестывалі "Белая Вежа".

“Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Новая праца рэжысёра Яўгена Карняга з'яўляецца другой пастаноўкай з тэатральнага цыклу “песень у адной дзеі”. Першая — "Шлюб з ветрам".

Паглядзець спектакль можна будзе сёння, 27 верасня, а таксама 20 і 21 кастрычніка.