Выязны семінар для сельскіх работнікаў культуры Быхаўскага раёна

Апублiкавана: 04 лiстапада 2023 Нам пішуць Клубы Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

На базе Глухскага сельскага Дома культуры Быхаўскага раёна прайшоў выязны семінар для сельскіх работнікаў культуры Быхаўскага раёна “Экспедыцыйная работа, як састаўная частка краязнаўчай работы клубнай установы” з удзелам работнікаў культуры філіялаў Глухскі, Гарадзецкі, Чарнаборскі сельскія Дамы культуры.

Загадчык філіяла Глухскі сельскі Дом культуры Галіна Уладзіміраўна Трымонава правяла экскурсію па будынку, расказала аб рабоце ўстановы культуры. У музейным пакоі Галіна Уладзіміраўна расказала аб экспанатах, набытых падчас экспедыцыйнай дзейнасці. Падзялілася досведам працы клуба “Музейная справа”, які дзейнічае на базе філіяла Глухскі СДК. Музейныя экспанаты збіраліся для экспазіцыі цягам 7 гадоў. Пра кожную рэч Галіна Уладзіміраўна расказвала з вялікай любоўю. Удзельнікамі клуба “Музейная справа” распрацаваны тэмы музейных заняткаў, якія яны праводзяць як для дарослых, так і для дзяцей. Праходзяць тут розныя абрады і тэатралізаваныя паказы. Загадчык метадычнага аддзела Святлана Саламевіч і метадыст раённага Цэнтра культуры Алена Цыганава запрасілі прысутных узяць удзел у гульнявой праграме “Быхаўскія карункі”.

На заканчэнне мерапрыемства ўдзельнікам семінара дадзены рэкамендацыі па складанні картатэкі і апісанні экспанатаў, сабраных падчас экспедыцыйнай дзейнасці.

Святлана САЛАМЕВІЧ,

загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”