Графіка на гастролях

Апублiкавана: 11 лiстапада 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва не указан

Аўтар: Аўтары

Выстава “Беларускае сучаснае мастацтва графікі” адкрылася ў Мардоўскім рэспубліканскім музеі выяўленчых мастацтваў імя С. Д. Эрзі ў расійскім Саранску. 

Праект падрыхтаваны Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі. Ініцыятыва мае на мэце папулярызацыю айчыннай графікі на міжнародным узроўні і адлюстроўвае актыўныя пошукі аўтарамі свайго шляху. 

У экспазіцыі дэманструюцца 60 твораў у розных тэхніках і стылях. Гэта як буйнафарматныя, так і камерныя літаграфіі, ксілаграфіі, лінагравюры, акварэлі і пастэльныя экспазіцыі. Увазе наведвальнікаў прапанаваны аркушы майстроў розных пакаленняў: Усевалада Швайбы, Фёдара Шурмялёва, Яўгена Саковіча, Вячаслава Шамшура, Вячаслава Паўлаўца, Сяргея Пісарэнкі, Лізаветы Пастушэнка, Аляксандра Шапо, Ангеліны Вашчанка і Кацярыны Коўзусь. 

Паказаныя работы з глыбокімі задумамі і высокім узроўнем выканання дазваляюць ацаніць размаітасць прыёмаў і тэм. Гэтыя творы адлюстроўваюць багатыя традыцыі беларускай школы і адкрытасць аўтараў новаму. Расійская публіка можа пазнаёміцца з мастацтвам нашай краіны да 11 снежня.