Навацыі для арганізатараў

Апублiкавана: 02 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: РУДАК Антон

Для ўдасканалення работы па правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў, абароны грамадзян ад нядобрасумленных арганізатараў і аналізу правапрымяняльнай практыкі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2023 года № 608 “Аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў” унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2022 года № 401 “Аб рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў”. 

У прыватнасці, зафіксаваны патрабаванні да арганізатараў мерапрыемстваў. Так, дзейнасць па арганізацыі і правядзенні культурнавідовішчных мерапрыемстваў павінна з’яўляцца для арганізатара асноўным відам дзейнасці. Арганізатар або спецыяліст, які працуе ў арганізатара, павінен мець досвед прадпрымальніцкай дзейнасці або стаж работы, не меншыя за тры гады, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў, што адпавядаюць такім крытэрыям, як эстэтычная каштоўнасць твораў, мастацкая цэласнасць і кампазіцыйная завершанасць мерапрыемства, яго мастацкае афармленне і выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў. 

Пашыраны пералік дакументаў, якія арганізатар павінен сабраць для ўключэння ў рэестр. Цяпер патрабуецца і копія працоўнай кніжкі арганізатара ці спецыяліста, які працуе ў яго, або іншыя дакументы, што сведчаць аб досведзе прадпрымальніцкай дзейнасці ці стажы работы, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў, а таксама інфармацыя аб культурна-відовішчных мерапрыемствах, праведзеных арганізатарам за тры гады, якія папярэднічалі даце падачы заявы аб уключэнні ў рэестр. 

Акрамя таго, павялічаны пералік падстаў для выключэння з рэестра. У прыватнасці, дададзены такія пункты, як неправядзенне арганізатарам мерапрыемстваў на працягу аднаго года з даты ўключэння ў рэестр або паступленне ад кантрольных (наглядных) органаў інфармацыі аб правядзенні мерапрыемстваў з парушэннем патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ці іншых актаў заканадаўства. 

Уключаныя ў рэестр арганізатары, якія хочуць працягнуць дзейнасць па арганізацыі мерапрыемстваў, павінны ў месячны тэрмін з дня ўступлення ў сілу гэтай пастановы падаць у Міністэрства культуры для пацвярджэння свайго знаходжання ў рэестры копію працоўнай кніжкі арганізатара ці спецыяліста, які працуе ў яго, або іншыя дакументы, што сведчаць аб досведзе прадпрымальніцкай дзейнасці ці стажы работы, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў, а таксама інфармацыю аб культурна- відовішчных мерапрыемствах, праведзеных арганізатарам за тры гады, якія папярэднічалі даце падачы заявы аб уключэнні ў рэестр. У выпадку адсутнасці адпаведных дакументаў арганізатары будуць выключаны з рэестра. 

Арганізатарам культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія падалі заяву аб уключэнні ў рэестр і па якіх да ўступлення ў сілу гэтай пастановы Міністэрствам культуры рашэнні не былі прыняты, таксама належыць падаць такія ж дакументы ў Міністэрства культуры для разгляду пытання аб уключэнні ў рэестр. 

Прыняцце пастановы паспрыяе ўпарадкаванню дзейнасці арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў і павышэнню якасці паслуг.